Нядзеля, 11 Верасень 2016 11:46

Прыгодзіч, З. К. Арцёмкавы канікулы

Прыгодзіч, З. К. Арцёмкавы канікулы: аповесць пра летнія прыгоды на ўлонні прыроды : для дзяцей мал. і сярэд. шк. узросту / Зіновій Прыгодзіч; маст. Уладзімір Сытчанка. – Мінск : Звязда, 2016. – 128 с.: іл.

Кніга «Арцёмкавы канікулы» складаецца з 10 раздзелаў, кожны з якіх прысвечаны якому-небудзь забаўнаму эпізоду, цікаваму выпадку, захапляльнай прыгодзе, што здараліся падчас летніх канікулаў з галоўным героем Арцёмкам.

Дзеянні адбываюцца ў маляўнічых мясцінах Нарачы, таму ў кнізе шмат апавядаецца аб жывёльным і раслінным свеце гэтага краю, а таксама яго багатым гістарычным мінулым.

Юным чытачам таксама цікава будзе разам з Арцёмкам прайсціся шляхамі нашых продкаў, даведацца пра гісторыю Вялікага Княства Літоўскага, подзвігі беларусаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, далучыцца да радасцяў і засмучэнняў сённяшняга дня.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1383 разоў Апошняя змена Пятніца, 11 Лістапад 2016 11:48