Серада, 05 Красавік 2017 14:41

Кобец, М. У. Палыновая квецень

Кобец, М. У. Палыновая квецень : кніга паэзіі / Марыя Кобец. – Брест : Альтернатіва, 2016. - 192 с.

Кніга паэзіі “Палыновая квецень” – гэта суквецце яркіх і нават крыху абвостраных пачуццяў, якія праз прызму свайго светапогляду адкрывае чытачу паэтэса з Піншчыны Марыя Кобец. “Смарагдавая ранняя вясна”, “Ружовы травень”, “Вераснёвы золак” і “Белы ветразь завей”… Кожны з вершаў паэткі з’яўляецца яскравым прыкладам высокай паэтычнай лірыкі і напоўніцу прасякнуты шчымлівай, але неабдымна светлай тугой. Тонкае жаночае светаўспрыманне лірычнай гераіні паэтычных твораў дапаможа чытачу паглядзець на вечнае ў яго ўзнёсласці і прыземленасці ды зрабіць крок да разумення, найперш, самога сябе.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 615 разоў