Серада, 02 Май 2018 14:42

Ненадавец, А. М. Сіла праклённага слова

Ненадавец, А. М. Сіла праклённага слова / А. М. Ненадавец. – Мінск : Беларуская навука, 2017. –  495 с.

Кніга з’яўляецца своесаблівым працягам раней выдадзеных “Сілаю слова. Чорная і белая магія” (2002), “Праклятыя словам” (2006), у якіх аўтар звяртаецца да адвечнай праблемы зла, што па-ранейшаму не саступае свае пазіцыі сярод людзей. Прымаецца спроба адказаць на пытанне, чаму чалавек да гэтага часу так і не навучыўся абыходзіцца без яго -  “бытавога”, а найперш даследуецца менавіта яно, зла. Згадваюцца і аналізуюцца розныя прыклады, зафіксаваныя даследчыкам падчас фальклорных экспедыцый, пераказаныя яму шматлікімі інфарматарамі.

Разлічана на этнографаў, фалькларыстаў, міфолагаў, псіхолагаў і ўсіх, хто працягвае верыць у існаванне акрэсленай праблемы і ў абавязковую перамогу Дабра над Злом.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 152 разоў Апошняя змена Серада, 02 Май 2018 15:19