Кніга - працяг шматтомнага выдання, распачатага ў 2002 г. У пятым томе "Гербоўніка беларускай шляхты" пададзена 213 радаводаў шляхты пераважна Мінскай губерні на літару "Д", складзеных на падставе матэрыялаў фонду Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу.
Прызначаецца для шырокага кола чытачоў - прафесійных навукоўцаў, а таксама аматараў генеалогіі і геральдікі, краязнаўцаў.