Кніга аб родзе Хвайніцкіх — залаты водбліск унутранага свету кожнага з іх. Мір вялікі — Радзіма адна. Гэта тая частка душы, тое месца, дзе мы нарадзіліся, дзе правялі першыя дні і гады свайго жыцця. Дзе прайшло наша дзяцінства, юнацтва і сталенне. Тыя шырокія лугі, палі і лясы, паўколам абхапіўшыя хаты нашай вёскі, якая, як бы нічым не адметная, размясцілася на плоскай раўніне паміж рэчкамі Шчарай і Мышанкай. Гэта той кут зямлі, тое месца, дзе стаіць бацькоўская хата. Месца, якое прыцягвае, заве кожнага з нас да сябе.
Чацвер, 17 Студзень 2019 12:02
Хвайніцкі, В. Зерне душы
Хвайніцкі, В. Зерне душы : гісторыя роду / Вячаслаў Хвайніцкі. – Баранавічы : А. Г. Хахол, 2018. – 85 с.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён: Абласная бібліятэка
Апублікавана ў
Навінкі фонду