Гэта кніга — першы сістэматычны збор мікратапонімаў з Івацэвіцкага раёна на Берасцейшчыне, якія занатаваў Алесь Зайка за апошнія два дзесяцігоддзі, у 1995–2016 гг. Адметнасць кнігі ў тым, што ў ёй змешчаны мікратапанімічны матэрыял ад XVI стагоддзя да сённяшняга часу. Разлічана на шырокае кола чытачоў.