Чацвер, 24 Студзень 2019 09:35

Парафіяльная агенда. Набажэнствы, малітвы і благаслаўленні

Парафіяльная агенда. Набажэнствы, малітвы і благаслаўленні : дапаможнік агульнага душпастырства Пінскай дыяцэзіі / [распрацоўка: Камісія па справах агульнага душпастырства Пінскай дыяцэзіі, Камісія па справах літургіі і музыкі Пінскай дыяцэзіі ; рэдактары: айцец П. А. Бялевіч ОМІ, В. Якіменка]. - Пінск : Выдавецтва Пінскай дыяцэзіі Рымска-Каталіцкага Касцёла ў РБ, 2018. - 1566 с.

Парафіяльная агенда, праца над якой трывала каля трох гадоў, з’яўляецца каштоўным дапаможнікам для святароў. Яна складаецца з трох частак. Першая прысвечана эўхарыстычнаму культу, другая ўтрымлівае тэксты для правядзення набажэнстваў, а трэцяя – благаслаўленні. Кніга была выдадзена на якаснай паперы і ў цвёрдай вокладцы, “якую нават калі нехта і захоча парваць, не здолее гэтага зрабіць”, запэўніў “Vatican News” кс. Пётр Бялевіч, кіраўнік выдавецтва Пінскай дыяцэзіі.

Гаворачы пра змест агенды, святар падкрэсліў, што на яе старонках можна знайсці трынаццаць тэкстаў для адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту. Два з іх асабліва адметныя, бо іх аўтары шчыльна звязаны з гісторыяй Касцёла ў Беларусі.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 309 разоў Апошняя змена Чацвер, 24 Студзень 2019 09:37