Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 12 Сакавік 2019 14:10

Гонар і памяць Зямлі Лунінецкай

Гонар і памяць Зямлі Лунінецкай / [складальнік І. А. Панасюк]. - Брэст : Брэсцкая друкарня, 2018. - 181 с., [14] л. іл.

Мая асаблівая ўдзячнасць і найлепшыя пажаданні Леаніду Яраслававічу Пракопчыку, Аляксандру Мікалаевічу Касцюку, Георгію Уладзіміравічу Курыловічу і Раману Леанідавічу Шабуня.

Шчырую ўдзячнасць выказваю галоўнаму рэдактару раённай газеты, журналісту Вайцяхоўскай Таццяне Пятроўне за прадстаўленне архіўных матэрыялаў газеты “Лунінецкія навіны"; адказнаму сакратару газеты “Лунінецкія навіны” Коўка Аляксандру Іванавічу; журналісту і краязнаўцы Таццяне Васільеўне Канапацкай; дырэктару і супрацоўнікам Лунінецкага музея і нашым знакамітым землякам: генерал-маёру Вярэнічу Г.А., старшыні Цэнтральнага Савета ДТСААФ Рэспублікі Беларусь — генерал-маёру Дырману І.В. і контр-адміралу Качановічу М.П. за прадстаўленыя імі фотаздымкі і матэрыялы, а таксама дацэнту кафедры гісторыі славянскіх народаў УА “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна”, кандыдату гістарычных навук, нашаму земляку А.А. Савічу.

Сардэчна ўдзячны за пастаянную дапамогу Панасюк Л.К., Каховіч Л.П.; фатографам: Чарнавокаму Дзмітрыю — за дызайн вокладкі і размяшчэнне фотаздымкаў, Карпуковічу Сяргею; Сахвону Сяргею, Пракапчуку Аляксандру і ўсім добрым людзям, хто мае дачыненне да з’яўлення гэтага зборніка.

Зборнік разлічаны на шырокае кола чытачоў. У першую чаргу, ён можа быць выкарыстаны кіраўнікамі курсаў і факультатываў па праграме “ЛУНІНЕЧЧЫНА-ЗНАЎСТВА” (аўтары: Трэгубава Н.Б. і Жылко В.В.). Па-другое, з ім могуць знаёміцца вучні агульнаадукацыйных школ, гімназій гг. Лунінца і Мікашэвіч, аграрнага і тэхнічнага каледжаў горада Лунінца. Зборнік будзе карысны і для ўсіх тых, хто неабыякавы да гістарычнага мінулага нашага роднага краю - Лунінецкага Палесся.

3 павагаю, складальнік зборніка Панасюк І.А.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1402 разоў Апошняя змена Аўторак, 12 Сакавік 2019 14:16