Пятніца, 29 Сакавік 2019 12:50

Брэсцкая унія 1596 года

Брэсцкая унія 1596 года : бібліяграфічны паказальнік / Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага ; [складальнікі: В. А. Гарбачэўская і інш. ; навуковы рэдактар А. М. Свірыд ; рэдактары: Л. К. Кароль, А. М. Мяснянкіна]. - Брэст : Альтернатива, 2018. - 399 с.. - (Гістарычныя сімвалы Брэста)

Гістарычная падзея, якая адбылася ў Берасці ў 1596 г. і атрымала назву «Брэсцкая унія», застаецца знакавым сацыякультурным феноменам для людзей розных канфесій, грамадскіх накірункаў і палітычных паглядаў. Мэта складальнікаў бібліяграфічнага паказальніка – сабраць інфармацыю пра матэрыялы, напісаныя на розных мовах у розныя часы, якія разглядаюць гэтую падзею як шматзначны аб'ект даследавання. У паказальніку сабраны бібліярафічныя запісы кніг, артыкулаў з газет, часопісаў, зборнікаў; па відах - гэта навуковая, навукова-папулярная, даведачная, вучэбная літаратура. У поўным аб'ёме прадстаўлены краязнаўчыя матэрыялы.

Выданне адрасавана гісторыкам, культуролагам, кнігазнаўцам, бібліёграфам, краязнаўцам і ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй і духоўнай культурай беларускага, рускага, украінскага і іншых народаў Еўропы.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 186 разоў Апошняя змена Пятніца, 29 Сакавік 2019 13:41