Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 29 Сакавік 2019 13:11

Сялец — калыска наша

Пейган, М. А. Сялец — калыска наша : нарыс аб родзе Багданчыкаў з вёскі Сялец Бярозаўскага раёна / Мікалай Пейган. - Мінск : Колорград, 2018. - 161 с., [6] л. іл., партр.

Чарговая кніга пісьменніка-краязнаўцы Мікалая Пейгана знаёміць чытача з родам Багданчыкаў, якія сваім жыццём звязаныя з мястэчкам, пасля сялом, а сёння аграгарадком Сялец, што знаходзіцца ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Для чытача ёсць магчымасць даведацца аб людзях рода на фоне гістарычных падзей, якія разгортваліся на працягу болей двух стагоддзяў. Карыстаючыся архіўнымі матэрыяламі, сваімі асабістымі і іншых прадстаўнікоў роду ўспамінамі, гістарычнай літаратурай, аўтар імкнуўся не толькі пазнаёміць з вялікай кагортай Багданчыкаў, але і раскрыць новыя старонкі гісторыі Сяльца, якому непадзельна належыць сэрца гісторыка.

Кніга разлічана на тых, хто цікавіцца гісторыяй родных мясцін, хто любіць наш беларускі край.

Даритель: Мікалай Пейган

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1307 разоў