Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 08 Красавік 2019 13:45

Крыніцы і вытокі

Зайка, А. Крыніцы і вытокі : нарысы з гісторыі і культуры Івацэвіччыны : да 500-годдзя г. Івацэвічы / Алесь Зайка. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2019. – 236 с.

Аснову кнігі склалі артыкулы, якія друкаваліся ў перыядычным друку апошнія 30 год.

У 2019 г. мы будзем адзначаць 500-годдзе Івацэвіч. Аўтар не абышоў увагай такую знамянальную дату ў гісторыі раёна і прысвяціў асобны нарыс, у якім апавядае пра даўніну і сучаснасць горада Івацэвічы. Краязнавец расказвае пра землякоў, якія пакінулі значны след у гісторыі нашай Бацькаўшчыны (Іван Храптовіч, Алена Глінская, Васіль Тышкевіч, Іван Мялешка, Міхаіл Агінскі, Міхаіл Гамаліцкі, Францішак Юндзіл, Канстанцін Хруцкі ды інш.), а таксама пра матэрыяльную культуру і быт нашых людзей.

Кніга адкрывае новыя старонкі гісторыі і культуры Івацэвіч, Івацэвіччыны, разлічана на шырокае кола чытачоў, неабыякавых да мінулага роднага краю.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1636 разоў