Аўторак, 25 Верасень 2012 15:42

Иконопись и алтарная живопись Беларуси XII – XVIII веков.

Иконопись и алтарная живопись Беларуси XII – XVIII веков [Изо] = Іканапіс і алтарны жывапіс Беларусі XII – XVIII стагоддзяў = Icon painting and altar painting of Belarus XII – XVIII centuries : на рус., бел. и англ. языках / авт. текста и сост. Н.Ф. Высоцкая. – Минск : Беларусь, 2012. – 231 с.: ил.

Выданне прысвячаецца іканапіснаму і алтарнаму (сакральнаму) жывапісу Беларусі XII – XVIII стст. У кнізе прадстаўлены ілюстрацыі экспанатаў, якія паходзяць з культавых калекцый Беларусі, Расіі. Некаторыя знаходзяцца на месцы іх стварэння, другія былі перададзены ў царкоўна-археалагічныя старажытнасховішчы і ў калекцыі музеяў, у т.л. у музей-сядзібу “Пружанскі палацык”.

У кнізе прысутнічаюць ілюстрацыі ікон і ўзораў алтарнага жывапісу, выяўленыя ў праваслаўных храмах і касцёлах Пружанскага раёна: царкве в. Ялова, Праабражэнскай царкве в. Варанілавічы, саборы Аляксандра Неўскага г. Пружаны, Троіцкім касцёле в. Лыскава, касцёле Тройцы г.п.Ружаны, Петрапаўлаўскай царкве ў г.п. Ружаны, Прачысценскай царкве г.п. Шарашова.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2896 разоў