Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 28 Чэрвень 2019 08:23

Фарміраванне і дзейнасць Магілёўскага Беларускага Камітэта (1917—1918 гг.)

Агееў, А. Р. Фарміраванне і дзейнасць Магілёўскага Беларускага Камітэта (1917—1918 гг.) : да 100-годдзя стварэння Магілёўскага Беларускага Камітэта і абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі / Аляксандр Агееў, Ігар Пушкін ; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі "Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова". - Магілёў : МДУ імя А. А. Куляшова, 2017. - 288, [1] с.

У выданні асвятляецца і аналізуецца стварэнне і дзейнасць Магілёўскага Беларускага Камітэта (1917–1918 гг.) у кантэксце працэсаў нацыянальнага самавызначэння беларусаў, фарміравання беларускай дзяржаўнасці і грамадзянскай супольнасці ў пачатку ХХ ст. Упершыню ў беларускай гістарыяграфіі грунтоўна і пакрокава разглядаецца арганізацыйная, культурна-асветніцкая і грамадска-палітычная дзейнасць адной з самых паспяховых беларускіх арганізацый рэвалюцыйнай эпохі, друкуюцца шматлікія дакументы Камітэта, паказваюцца вытокі падтрымкі ідэі беларускай дзяржаўнасці, і ў прыватнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, жыхарамі Магілёва.

Адрасуецца навукоўцам, выкладчыкам, краязнаўцам, студэнтам і вучням, а таксама ўсім, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй.

Падорана аўтарам.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 995 разоў