У кнігу ўвайшлі паэтычныя творы аўтара, улюблёнага ў свой край, сваю радзіму, у Белую Русь. Гэта шчыры роздум пра былое і сённяшні час, пра будучыню, пра адносіны да роднае мовы, культуры.
Вершы паэткі - гімн прыгажосці беларускай зямлі. Побач з творамі грамадзянскага накірунку вершы пра каханне, пра свет жывёл і раслін і дзіцячыя калыханкі.
Чытача могуць зацікавіць аўтарскія ілюстрацыі да надрукаваных у кнізе твораў.
Зборнік разлічаны на масавага чытача, на прыхільнікаў беларускай мовы дарослага і школьнага ўзросту.