У манаграфіі на матэрыяле беларускай прозы першай трэці XX стагоддзя асэнсоўваецца мастацкая канцэпцыя асобы як сістэма эстэтыка-філасофскіх поглядаў на чалавека і адносін літаратурных герояў да рэчаіснасці; прадстаўлена класіфікацыя персанажаў і тыпалогія мастацкіх характараў. створаных у гэты перыяд Адметнасць мастацкага паказу чалавека беларускімі аўтарамі выяўляецца праз уключэнне іх твораў у міжлітаратурны і міждысцыплінарны кантэкст. У манаграфіі ўтрымліваюцца новыя падыходы да інтэрпрэтацыі мастацкіх з’яў, народжаных у «эпоху рубяжа».
Разлічана на шырокае кола зацікаўленых асоб, у першую чаргу выкладчыкаў і студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі; можа быць выкарыстана ў якасці вучэбнага дапаможніка па ўводзінах у літаратуразнаўства, гісторыі і тэорыі літаратуры.