Новы паэтычны зборнік Расціслава Бензерука "Вішнёвая квецень" - працяг шчырай размовы з чытачом. Творы не гучныя, але глыбокія і сардэчныя. Вершы і паэма "За адным сталом" напоўнены любоўю да Беларусі, да роднага, палескага краю, да яго гісторыі і сённяшняга дня, спагадай да чалавека.
Другую частку складаюць пераклады з украінскай, рускай і польскай моў.