Аўторак, 30 Чэрвень 2020 14:52

Грамадска-палітычнае жыццё Вялікага Княства Літоўскага ў часы бескаралеўя 1733—1735 гг.

Мацук, А. У. Грамадска-палітычнае жыццё Вялікага Княства Літоўскага ў часы бескаралеўя 1733—1735 гг. / Андрэй Мацук ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі. - Мінск : Беларуская навука, 2020. - 366 с., [6] л. каляр. іл., факсім.
ISBN 978-985-08-2557-5.

 

У кнізе разгледжаны пытанні, звязаныя з грамадска-палітычным жыццём Вялікага Княства Літоўскага ў часы бескаралеўя 1733–1735 гг. У выданні аналізуюцца палітычная барацьба за абранне каралём у 1733 г. і пазіцыя ў ёй шляхты ВКЛ, адлюстроўваецца роля розных магнацкіх груповак у Княстве, паказваецца пазіцыя павятовых соймікаў ВКЛ у пытанні выбару будучага караля, вызначаюцца інтарэсы замежных дзяржаў і зробленыя імі крокі па рэалізацыі гэтых інтарэсаў, а таксама выяўляюцца кола прыхільнікаў Станіслава Ляшчынскага ў ВКЛ і іх дзейнасць у яго падтрымку.

Разлічана на прафесійных гісторыкаў, выкладчыкаў, студэнтаў і настаўнікаў.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 19 разоў