Серада, 23 Верасень 2020 10:37

Славутыя землякі

Кажадуб, С. Р. Славутыя землякі : прысвячаецца Году малой Радзімы і 75-годдзю Вялікай Перамогі / Святаслаў Кажадуб. - Брэст : Брэсцкая друкарня, 2020. - 691 с.

Гэтая кніжка аб знакамітых людзях Брэстчыны, у большасці з Івацэвіцкага раёна. Ёсць некалькі матэрыалаў з суседніх раёнаў — Баранавіцкага, Драгічынскага і Пружанскага. Гэта пра тых землякоў, каго, магчыма, мала ведаюць, і пра тых, што зусім не пісалі альбо пісалі недастаткова. У кожнага з маіх герояў свая, адметная вядомасць. Некаму яна можа здацца дробязнай, але яна, як кажуць, людская, гэта значыцца патрэбная. А так хочацца, каб патрэбных было як мага болей. Тады і жыццё стане прыгажэйшым. А прыгажосць, на думку мудрых, выратуе свет. І тады мае героі будуць яшчэ доўга, а можа, і вечна жыць у памяці і сэрцах людзей.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 54 разоў