Зборнік змяшчае раздзелы: «Даследаванні», «Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас», «3 рукапіснай фальклорнай спадчыны», «Матэрыялы і вынікі палявых даследаванняў», «Фаль- клор беларусаў замежжа», «Рэцэнзіі». Тэарэтычны блок адведзены балта-славянскім даследа- ванням. У рубрыцы «Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас» у картаграфічнай праек- цыі прадстаўлены масленічны абрад з калодкай і ўяўленні пра нябожчыкаў, якія ходзяць. Шырока прадстаўлены фальклорныя запісы беларусаў Віленшчыны і Латгаліі.
Зборнік разлічаны на фалькларыстаў, этнолагаў, мовазнаўцаў, краязнаўцаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца народнай спадчынай.