Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 21 Снежань 2020 10:59

Песенны фальклор Палесся

Песенны фальклор Палесся : лірычныя песні / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы ; запіс Уладзіміра Раговіча ; [укладальнік: Н. Г. Мазурына]. - Мінск : Беларуская навука, 2020. - 376, [2] с., [4] л. іл., каляр. іл., партр., факсім. - (Фальклор нашага краю).


Зборнік беларускіх пазаабрадавых песень Беларускага Палесся (любоўных, сямейных, жартоўных, сацыяльна-бытавых, балад і інш.) - вынік шматгадовай даследчай працы вядомага ў Беларусі і за яе межамі выдатнага фалькларыста, харавога дырыжора, вучня і паслядоўніка Р. Р. Шырмы Уладзіміра Іосіфавіча Раговіча. Матэрыялы маюць выключную мастацкую, навуковую і практычную значнасць. У песнях захаваны музычныя і вербальныя дыялектныя асаблівасці паўднёва-заходніх гаворак Беларусі.

Разлічаны на фалькларыстаў, музыказнаўцаў, этнографаў, мовазнаўцаў, гісторыкаў, кіраўнікоў мастацкіх калектываў, студэнтаў і ўсіх аматараў народнай творчасці.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 826 разоў