Зборнік уключае ў сябе даклады ўдзельнікаў Першага Рэспубліканскага краязнаў- чага форуму Беларусі, які адбыўся 12-13 сакавіка 2020 г. у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь у рамках Года малой радзімы. У другім томе змешчаны артыкулы ўдзельнікаў секцый «Экалагічнае краязнаўства і турыстычная дзейнасць», «Асоба ў краязнаўстве: з гісторыі біяграфій беларускіх краязнаўцаў», «Пазашкольнае краязнаўвства: вопыт рэгіёнаў» і студэнцкай канферэнцыі «Моладзь і краязнаўства».
Выданне адрасавана гісторыкам, навукоўцам, студэнтам, настаўнікам, краязнаўцам і ўсім зацікаўленым вывучэннем і даследаваннем роднага краю.