Пятніца, 20 Жнівень 2021 10:06

Вандроўкі па Палессі

Вандроўкі па Палессі [Выяўленчы матэрыял] : фотаздымкі 1923—1939 гадоў са збору Музея Беларускага Палесся ў Пінску / [складальнік, аўтар уступнага артыкула, тэксту і каментарыяў В. А. Лабачэўская ; фота: Д. Георгіеўскі і інш.]. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2021. - 247 с.


У выданні "Вандроўкі па Палессі" прадстаўлены ўнікальныя фотаздымкі са збору Музея Беларускага Палесся ў Пінску, большасць з якіх публікуецца ўпершыню. Фотаздымкі выкананы ў 1923-1939 гг. у 58 населеных пунктах Заходняга Палесся.

Гэта каштоўныя візуальныя дакументы па этнаграфіі, архітэктуры, краязнаўстве беларускага і ўкраінскага Палесся, гісторыі Пінска і яго музея. У кнізе таксама разгледжана гісторыя ўзнікнення фоталетапісу Палесся, фарміравання фотакалекцыі, прыведзены біяграфіі мясцовых фатографаў і даследчыкаў, каментарыі да фотаздымкаў.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 644 разоў