Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 27 Люты 2023 10:50

Палескі дзівасіл

Локун, В. І. Палескі дзівасіл : нарыс жыцця і творчасці Уладзіміра Гніламедава / Валянціна Локун, Вольга Русілка ; [прадмова: В. Русілка] ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут літаратуразнаўства ім. Я. Купалы. - Мінск : Беларуская навука, 2022. - 180, [2] с., [12] л. іл., каляр. іл., партр.


У кнізе робіцца спроба асэнсаваць феномен Уладзіміра Гніламедава – асобы першай велічыні ў сучаснай беларускай гуманітарнай навуцы і літаратуры. Выкарыстоўваючы шматлікія архіўныя і эпісталярныя матэрыялы, прыводзячы фрагменты сваіх гутарак з вучоным і пісьменнікам, аўтары прасочваюць працэс станаўлення і развіцця яго методыкі літаратуразнаўчага аналізу, раскрываюць глыбіню і арыгінальнасць раманнай творчасці, спецыфіку пісьменніцкага майстэрства, індывідуальнага мастацкага стылю і інш.
Адрасуецца літаратуразнаўцам, выкладчыкам і студэнтам ВНУ, настаўнікам, усім, хто цікавіцца беларускім гісторыка-літаратурным працэсам.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 336 разоў