Чацвер, 04 Ліпень 2013 15:11

Сергіеня, Я. А. Неба прамаўляе

Сергіеня, Я. А. Неба прамаўляе : вершы / Яўген Сергіеня. – Брэст: ААТ «Брэсцкая друкарня», 2011. – 132 с.

Аўтар вырас і выхаваўся ў вёсцы Чудзін на Ганцаўшчыне. Заўсёды захапляўся непаўторнай красой палескай прыроды, песнямі і казкамі, што пакінулі ў спадчыну яго таленавітыя землякі. Яшчэ адна і мо самая жыццядаўняя крыніца ягонай творчасці — духоўная традыцыя роду, прывітая яму з маленства бацькамі, шчырымі вернікамі.

Як паэт Я. Сергіеня яшчэ знаходзіцца ў перыядзе свайго ўзыходжання, паколькі вярнуўся да актыўнай творчасці пасля даволі працяглага перапынку. Не можа не падкупляць яго імкненне ўсё больш вобразным, усё больш важкім і дакладным родным словам выказаць чытачу чысціню ўласнай душы, дабрыню, спагаду, а таксама неспакой, калі “… слова Бога на стале пыліцца…”. Дый зараз ужо многія ягоныя вершы напраўду сталыя, з глыбокімі пачуццямі і думкамі.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2393 разоў