Панядзелак, 02 Май 2016 11:53

МАЙ 2016

120 гадоў з дня нараджэння ІГНАТА УЛАДЗІМІРАВІЧА КАНЧЭЎСКАГА (літ. псеўд. АБДЗІРАЛОВІЧ; 1896, г. Вільня – 1923), філосафа, паэта, публіцыста, аўтара канцэпцыі беларускага нацыянальнага светапогляду

20 гадоў з пачатку выдання часопіса Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь «АРМИЯ» (Мінск; 1996)1СВЯТА ПРАЦЫ

1 – ВЯЛІКДЗЕНЬ (па календары праваслаўнай канфесіі)

1 – 85 гадоў з дня нараджэння АЛЕГА АНТОНАВІЧА ЛОЙКІ (1931, г. Слонім – 2008), пісьменніка, літаратуразнаўца, крытыка, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1990)

5 – ДЗЕНЬ ДРУКУ

7 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ РАДЫЁ, ТЭЛЕБАЧАННЯ І СУВЯЗІ

8 – ДЗЕНЬ ДЗЯРЖАЎНАГА ГЕРБА І ДЗЯРЖАЎНАГА СЦЯГА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (другая нядзеля мая)

8 – 65 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА МІХАЙЛАВІЧА РАЦЬКО (1951, Мінская вобл.), мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (мастацкая апрацоўка металу), дызайнера, жывапісца

9 – ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ

9 – 150 гадоў з дня нараджэння ЛЬВА САМОЙЛАВІЧА БАКСТА (сапр. РОЗЕНБЕРГА; 1866, г. Гродна – 1924), тэатральнага мастака, графіка, кніжнага ілюстратара, жывапісца, адным з вучняў якога з'яўляўся М. Шагал

10 – РАДАЎНІЦА (па календары праваслаўнай канфесіі)

10 – 85 гадоў з дня нараджэння СЦЯПАНА ЗАХАРАВІЧА ГАЎРУСЁВА (1931, Дубровенскі р-н – 1988), паэта, крытыка, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1987)

10 – 80 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА АДАМАВІЧА КРАЎЧУКА (1936, г. Брэст), мастака тэатра, педагога 

10 – 50 гадоў з часу заснавання вопытнай гаспадаркі «ПУШЧАНСКАЕ» на тэрыторыі запаведніка «Белавежская пушча» (1966)

11 – 65 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ КАНСТАНЦІНАВІЧА ЛІТВІНА (1951, Баранавіцкі р-н), кампазітара

14 – 350 гадоў з дня нараджэння КАЗІМІРА АЛЯКСАНДРА ПАЦЕЯ (1666–1728), дзяржаўнага дзеяча Вялікага княства Літоўскага

15 – ДЗЕНЬ СЯМ’І

15 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ФІЗКУЛЬТУРЫ І СПОРТУ (трэцяя нядзеля мая)

15 – 100 гадоў з дня нараджэння НІНЫ МІХАЙЛАЎНЫ ТАРАС (1916, Навагрудскі р-н – 2006), паэтэсы, перакладчыцы, удзельніцы партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну

1580 гадоў з дня нараджэння БАРЫСА ІВАНАВІЧА САЧАНКІ (1936, Хойніцкі р-н – 1995), пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1982), Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1991), кавалера двух ордэнаў «Знак Пашаны», уладальніка медаля Ф. Скарыны

16 – 105 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ВІТКІ (сапр. ЦІМОХА ВАСІЛЬЕВІЧА КРЫСЬКО; 1911, Слуцкі р-н – 1996), паэта, пісьменніка, крытыка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі (1970), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972)

17 – 130 гадоў з дня нараджэння СТАФАНА СТАФАНАВІЧА МАРКОЎСКАГА (1886–1949), музыканта, педагога, заснавальніка беларускай школы ігры на ўдарных інструментах

17 – 70 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ УЛАДЗІМІРАВІЧА ГАДУЛЬКІ (1946, Жабінкаўскі р-н – 1993), паэта, педагога

20 – 80 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА ПЯТРОВІЧА СУЦЬКО (1936,  Пружанскі р-н – 2010), журналіста, заслужанага работніка культуры Беларусі

22 – 65 гадоў з дня нараджэння АНАСТАСІІ ІВАНАЎНЫ ФЯЦІСАВАЙ (1951, г. Брэст), жывапісца, мастака афармленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (эмаль)

24 – 80 гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦІНА ВАСІЛЬЕВІЧА ДРОНЯ (1936, Пружанскі р-н), паэта

26 – 25 гадоў з часу стварэння МІЖНАРОДНАЙ АСАЦЫЯЦЫІ БЕЛАРУСІСТАЎ (МАБ), грамадскага аб’яднання навуковага і культурна-асветніцкага напрамкаў дзейнасці (Мінск; 1991)

28 – ДЗЕНЬ ПАГРАНІЧНІКА

28 – 180 гадоў з дня нараджэння ЯНА (ІВАНА АЛЯКСАНДРАВІЧА) КАРЛОВІЧА (1836, Літва – 1903), польскага лінгвіста, этнографа, фалькларыста, музыказнаўца, збіральніка мелодый беларускiх народных песень, складальніка кнiг з беларускiмi казкамi, легендамi i паданнямi, акадэміка Акадэміі ведаў у Кракаве

28 – 70 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА ІВАНАВІЧА ДЗЯМЧУКА (1946, Кобрынскі р-н), вучонага ў галіне машынабудавання, дзяржаўнага дзеяча Беларусі, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986)

28 – 60 гадоў з дня нараджэння МАРЫІ ПЯТРОЎНЫ МАРШАК (1956, Лунінецкі р-н), спявачкі, салісткі Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі «Свята», заслужанай артысткі Беларусі

30 – 65 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ МІХАЙЛАВІЧА ХВІСЕВІЧА (1951, Пінскі р-н), мастака манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, афарміцеля, жывапісца

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1915 разоў Апошняя змена Панядзелак, 15 Красавік 2019 15:26