Панядзелак, 01 Жнівень 2016 12:10

ЖНІВЕНЬ 2016

35 гадоў з часу стварэння філіяла ПРАДСТАЎНІЦТВА ПОЛЬСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ ў г. Брэсце (1981)

3 – 90 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА МІХАЙЛАВІЧА) АДАМОВІЧА (1926, Капыльскі р-н – 1994), пісьменніка, крытыка, літаратуразнаўца, грамадскага дзеяча, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, лаўрэата прэміі Міністэрства абароны СССР (1974), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1976), кавалера ордэна «Знак Пашаны» (1977)

3 – 85 гадоў з часу зацвярджэння БЕЛАРУСКАГА ТАВАРЫСТВА ГЛУХІХ, грамадскага аб'яднання (Мінск, 1931)5555 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА (1461, Польшча – 1506), вялікага князя ВКЛ, караля Польшчы

5 – 70 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА АНДРЭЕВІЧА МІШЧАНЧУКА (1946, Драгічынскі р-н), акцёра тэатра і кіно, педагога, заслужанага артыста Беларусі, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2012), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2001), кавалера ордэна Францыска Скарыны (2011)

6 – 80 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА АЛЯКСАНДРАВІЧА ВІЦЯЗЯ (1936, Бярозаўскі р-н), вучонага ў галіне распрацоўкі новых матэрыялаў, тэхналогій і машынабудавання, акадэміка НАН Беларусі і Акадэміі ваенных навук Расіі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1980), прэміі Савета Міністраў СССР (1976), НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН імя В. А. Капцюга (2002), прэміі акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы (2007)

6 – 70 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯНЦІНЫ ІВАНАЎНЫ ЛОКУН (1946, Пінскі р-н), паэткі, літаратуразнаўца, лаўрэата прэміі Прэзідэнтаў акадэміі навук Украіны, Беларусі і Малдовы (2004), двойчы лаўрэата прэміі часопіса «Полымя» (1993, 2001), уладальніка медаля Святой Ефрасінні Полацкай (2006)

6 – 30 гадоў з часу заснавання БРЭСЦКАЙ АБЛАСНОЙ ФІЛАРМОНІІ, дзяржаўнай установы (Брэст; 1986)

9 – 80 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНА ВАСІЛЬЕВІЧА МІКЛАШЭЎСКАГА (1936, Польшча – 2010), пісьменніка, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1996)

10 – 75 гадоў з дня нараджэння ЮРЫЯ ТАТАРНІКАВА (1941, г. Ліўны, Расія – 2005), мастака

10 – 50 гадоў з часу стварэння БРЭСЦКАГА ЭЛЕКТРАЛЯМПАВАГА ЗАВОДА, адкрытага акцыянернага таварыства (Брэст; 1966)1195 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНІЯ СЦЯПАНАВІЧА ПАРФЕНЮКА (1921, Іванаўскі р-н – 2008), царкоўнага дзеяча, Брэсцкага благачыннага, кандыдата багаслоўя, члена Фонду Міра

11 – 70 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА МІКАЛАЕВІЧА НАВУМЧЫКА (1946, г. Брэст), вучонага ў галіне педагогікі, выдатніка асветы, вынаходніка СССР

13 – 50 гадоў з часу спуску на воду танкера «ГЕРОИ БРЕСТА» (Ленінград, Балтыйскі завод; 1966)

14 – 100 гадоў з дня нараджэння ФЁДАРА ІВАНАВІЧА ЛІСОВІЧА (1916, Жыткавіцкі р-н – 1972), аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху ў Пінскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну

14 – 80 гадоў з дня нараджэння ІВАНА СЦЯПАНАВІЧА ШПАКОЎСКАГА (1936, Пінскі р-н), літаратуразнаўца, крытыка

15 – 185 гадоў з дня нараджэння ВІНЦЭСЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА КАРАТЫНСКАГА (1831, Карэліцкі р-н – 1891), беларускага і польскага паэта, публіцыста, перакладчыка

15 – 80 гадоў з часу правядзення ПЕРШАГА ПАЛЕСКАГА КІРМАШУ (Пінск; 1936)

15 – 25 гадоў з часу стварэння рэспубліканскага біялагічнага заказніка СПОРАЎСКІ (Івацэвіцкі, Іванаўскі, Бярозаўскі і Драгічынскі р-ны; 1991)

16 – 105 гадоў з дня нараджэння АНДРЭЯ АЛЯКСЕЕВІЧА ТРАФІМУКА (1911, Жабінкаўскі р-н – 1999), расійскага вучонага-геолага, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, акадэміка АН СССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1946, 1950), Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (1994), Героя Сацыялістычнай Працы (1944)

16 – 55 гадоў з дня нараджэння РАМАНА СЦЯПАНАВІЧА МАТУЛЬСКАГА (1961, Украіна), вучонага ў галіне бібліятэказнаўства, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, узнароджанага медалём «За працоўныя заслугі», знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі», выдатніка друку Беларусі, ганаровага архівіста Беларусі, кавалера ордэна Беларускай Праваслаўнай Царквы свяціцеля Кірылы Тураўскага ІІ ст., ордэна «Крылатага льва» Міжнароднай грамадскай арганізацыі «Ліга развіцця навукі і адукацыі», дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

18 – 70 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА АНДРЭЕВІЧА) МАРЦІНОВІЧА (1946, Слуцкі р-н), літаратуразнаўца, крытыка, публіцыста, краязнаўца, журналіста, празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя К. Каліноўскага (1998)

19 – 75 гадоў з дня нараджэння АДАМА АСМАНАВІЧА МУРЗІЧА (1941, г. Ляхавічы), заслужанага работніка культуры Беларусі, мастацкага кіраўніка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, педагога

19 – 70 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА КАНСТАНЦІНАВІЧА ГАРДЗЕЯ (1946, Ганцавіцкі р-н), пісьменніка, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1993)

19 – 65 гадоў з дня нараджэння ВАЛЕРЫЯ ГЕОРГІЕВІЧА КЕСКЕВІЧА (1951, г. Брэст), архітэктара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988), прэміі міжнароднага конкурса ЮНЕСКА і Міжнароднага саюза архітэктараў «Жыллё – заўтра» (1984)

21 – 55 гадоў з дня нараджэння ВІТАЎТА (ВІКТАРА КУЗЬМІЧА) ЧАРОПКІ (1961, г. Мінск), пісьменніка, літаратара, гісторыка, журналіста

23 – 100 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ЯКАЎЛЕВІЧА МАРТЫНАВА (1916, Расія – 1998), ваеннага дырыжора, педагога, заслужанага артыста Беларусі

25 – 90 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ФЁДАРАВІЧА ПРАСКУРАВА (1926, Дубровенскі р-н – 1987), пісьменніка, публіцыста, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя П. М. Лепяшынскага (1986)

25 – 70 гадоў з дня нараджэння АЛЕГА УЛАДЗІМІРАВІЧА САЛТУКА (1946, Шумілінскі р-н – 2015), паэта, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча (2000), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2007), Рэспубліканскага конкурсу на лепшы літаратурны твор года «Залаты Купідон» (2012)

27110 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ МІХАЙЛАВІЧА НОВІКА-ПЯЮНА (сапр. НОВІКА; 1906, Нясвіжскі р-н – 1994), паэта, празаіка, кампазітара, культурна-асветнага дзеяча

28 – 100 гадоў з дня нараджэння ЯЎСЕЯ ЯЎСЕЕВІЧА МАЙСЕЕНКІ (1916, г. п. Уваравічы, Буда-Кашалёўскі р-н – 1988), жывапісца, графіка, педагога, народнага мастака СССР, акадэміка АМ СССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя І. Я. Рэпіна (1966), Ленінскай прэміі (1974), Дзяржаўнай прэміі СССР (1983), Героя Сацыялістычнай Працы (1986)

28 – 80 гадоў з дня нараджэння ГЕНАДЗІЯ МІКАЛАЕВІЧА БУРАЎКІНА (1936, Расонскі р-н – 2014), паэта, перакладчыка, дзяржаўнага дзеяча Беларусі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1972), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1980)

28 – 75 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА КАНСТАНЦІНАВІЧА НЕДЗЬВЕДЗЯ (1941, г. Пінск), вучонага ў галіне паталагічнай анатоміі, выдатніка аховы здароўя

30 – 100 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА КАНСТАНЦІНАВІЧА ЛЮБАМУДРАВА (1916, Расія – 1984), графіка, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

31 – 100 гадоў з дня нараджэння ЗІНАІДЫ ІВАНАЎНЫ БРАВАРСКАЙ (1916, Украіна – 2005), актрысы, рэжысёра, педагога, народнай артысткі Беларусі

31 – 110 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ ГЕОРГІЕВІЧА ЖУНІНА (1906, Расія – 1977), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Магілёўскай і Брэсцкай абласцях у Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1944)

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1676 разоў Апошняя змена Чацвер, 04 Красавік 2019 13:42