Чацвер, 01 Верасень 2016 12:14

ВЕРАСЕНЬ 2016

570 гадоў з часу правядзення ў г. Брэсце СЕЙМА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА (1446)

1 – ДЗЕНЬ ВЕДАЎ

1 – 40 гадоў з часу адкрыцця ДЗІЦЯЧАЙ МАСТАЦКАЙ ШКОЛЫ ў г. Брэсце (1976)

3 – 40 гадоў з часу арганізацыі БРЭСЦКАЙ ТРАНСПАРТНАЙ ПРАКУРАТУРЫ (Брэст; 1976)

3 – 25 гадоў з пачатку дзейнасці ААТ «БЕЛАГРАПРАМБАНК» (1991), аднаго з буйнейшых банкаў Беларусі, мнагакратнага пераможца нацыянальнага конкурсу «Брэнд года» (2006, 2007, 2009) 

4 – ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА (першая нядзеля верасня)

5 – 55 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ АЛЯКСЕЕВІЧА КУДЛАСЕВІЧА (1961, Столінскі р-н), паэта, празаіка

6 – 95 гадоў з часу стварэння БЕЛАРУСКАГА ТАВАРЫСТВА ЧЫРВОНАГА КРЫЖА, рэспубліканскага грамадскага аб'яднання (Беларусь; 1921)

765 гадоў з часу адкрыцця ВЫСОКАЎСКАЙ ДЗІЦЯЧАЙ БІБЛІЯТЭКІ (Каменецкі р-н; 1951)

9 – 80 гадоў з дня нараджэння ВЕНАНЦЫ БУТРЫМА (1936, г. Баранавічы – 2003), паэта

11 – ДЗЕНЬ ТАНКІСТАЎ (другая нядзеля верасня)

14 – 110 гадоў з пачатку выдання грамадска-палітычнай і літаратурнай газеты «НАША ДОЛЯ», першага легальнага перыядычнага выдання на беларускай мове (Вільня; 1906)

15 – ДЗЕНЬ БІБЛІЯТЭК РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (з 2001 г.)

15 – 120 гадоў з дня нараджэння СЯМЁНА ПЯТРОВІЧА МІКУЛЬСКАГА (1896, Пружанскі р-н – 1964), ваеннага дзеяча, удзельніка Грамадзянскай, савецка-фінляндскай 1939–1940 гг., Вялікай Айчыннай войнаў, генерал-лейтэнанта

16 – 85 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА ФЁДАРАВІЧА ЛЫСЕНКІ (1931, Полацкі р-н), вучонага ў галіне археалогіі, па матэрыялах даследаванняў якога створаны археалагічныя музеі «Бярэсце» і «Старажытны Тураў», лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002)

16 – 70 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ МІКАЛАЕВІЧА КАЗЛОВІЧА (1946, Бярозаўскі р-н – 2011), пісьменніка, лаўрэата прэміі прафсаюзаў Беларусі (1991)

20 – ДЗЕНЬ МЫТНІКА

23 – 70 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА ІЗОТАВІЧА ЯКУБОВІЧА (1946, Расія), журналіста, выдаўца, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2006), выдатніка друку Беларусі, кавалера ордэнаў Пашаны, Айчыны ІІІ ступені

23 – 55 гадоў з пачатку дзейнасці БРЭСЦКАГА ТЭЛЕЦЭНТРА (Брэст; 1961) 

24 – 120 гадоў з дня нараджэння ФРАНЦІШКА ВІСЛАВУХА (ВЫСЛАВУХА; 1896, Драгічынскі р-н – 1978), вайсковага дзеяча, пісьменніка, удзельніка савецка-польскай вайны 1919–1920 гг.

25 – 45 гадоў з часу ўрачыстага адкрыцця мемарыяльнага комплексу «БРЭСЦКАЯ КРЭПАСЦЬ-ГЕРОЙ» (1971)

30 – 85 гадоў з дня нараджэння НІЛА СЫМОНАВІЧА ГІЛЕВІЧА (1931, Лагойскі р-н), народнага паэта Беларусі, літаратуразнаўца, фалькларыста, перакладчыка, грамадскага дзеяча, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1980) і Міжнароднай прэміі імя Х. Боцева (1986)

Чытаць 2141 разоў Апошняя змена Панядзелак, 15 Красавік 2019 12:36