Аўторак, 01 Лістапад 2016 12:39

ЛІСТАПАД 2016

85 гадоў з пачатку выдання ведамаснай газеты МУС Беларусі «НА СТРАЖЕ» (Мінск; 1931)

2ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ

2 – 150 гадоў з дня нараджэння БРАНІСЛАВА ВОСІПАВІЧА ПІЛСУДСКАГА (1866, Віленская губ. – 1918), рэвалюцыянера, этнографа, лінгвіста, знакамітага даследчыка Сахаліна

4 – 200 гадоў з дня нараджэння АРЦЁМА ІГНАТАВІЧА ВЯРЫГІ-ДАРЭЎСКАГА (1816, Ушацкі р-н – 1884), пісьменніка, асветніка, аднаго з арганізатараў паўстання 1863–1864 гг. на Віцебшчыне

5 – 100 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ІВАНАВІЧА МАЛІНОЎСКАГА (1916, Расія – 1991), акцёра тэатра, заслужанага артыста Беларусі

6 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ГРАМАДЗЯНСКАЙ АВІЯЦЫІ (першая нядзеля лістапада)

7 – ДЗЕНЬ КАСТРЫЧНІЦКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ

7 – 120 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ ЧАРОТА (сапр. МІХАІЛА СЫМОНАВІЧА КУДЗЕЛЬКІ; 1896, г. п. Рудзенск, Пухавіцкі р-н – 1937 ці 1938), паэта, празаіка, драматурга, публіцыста, грамадскага і культурнага дзеяча

8 – 60 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ВАСІЛЬЕВІЧА ЗДАНОВІЧА (1956, Бярозаўскі р-н), вучонага-гісторыка, педагога, выдатніка адукацыі Беларусі

8 – 60 гадоў з часу адкрыцця МУЗЕЯ АБАРОНЫ БРЭСЦКАЙ КРЭПАСЦІ-ГЕРОЯ, састаўной часткі дзяржаўнай установы «Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой"» (Брэст; 1956)

13 – 125 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ЛУК'ЯНАВІЧА САЛАНЕВІЧА (1891, Пружанскі р-н – 1953), беларускага і расійскага публіцыста, выдаўца, філосафа, гісторыка, пісьменніка, грамадскага і спартыўнага дзеяча, у эміграцыі (Фінляндыя, Балгарыя, Аргенціна)

15 – 65 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ІВАНАВІЧА СКОРАБАГАТАВА (1951, г. Мінск), спевака, музычнага дзеяча, педагога, заснавальніка і мастацкага кіраўніка творчага калектыву «Беларуская Капэла», заслужанага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1999) і шматлікіх міжнародных конкурсаў, ганаровага члена Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі

15 – 25 гадоў з часу стварэння САВЕТА БЯСПЕКІ (СБ) РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, вышэйшага калегіяльнага каардынацыйна-палітычнага органа забеспячэння нацыянальнай бяспекі (Мінск; 1991)

16 – 100 гадоў з дня нараджэння ЗІНОВІЯ МАРКАВІЧА ВАГЕРА (1916, г. Тураў – 2004), паэта

18 – 85 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ІЛЬІЧА ВЯРЦІНСКАГА (1931, Лепельскі р-н), паэта, драматурга, публіцыста, крытыка, перакладчыка, дзяржаўнага дзеяча, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя П. М. Лепяшынскага (1988)

18 – 65 гадоў з дня нараджэння НІНЫ НЕСЦЕРАЎНЫ БРАНКОВІЧ (1951, Бярозаўскі р-н), спявачкі, заслужанай артысткі Беларусі (1992)

20 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЙ І ПЕРАПРАЦОЎЧАЙ ПРАМЫСЛОВАСЦІ АГРАПРАМЫСЛОВАГА КОМПЛЕКСУ (трэцяя нядзеля лістапада)

19 – ДЗЕНЬ РАКЕТНЫХ ВОЙСКАЎ І АРТЫЛЕРЫІ

23 – 110 гадоў з пачатку выдання штотыднёвай грамадска-палітычнай, навукова-асветнай і літаратурна-мастацкай газеты на беларускай мове «НАША НІВА» (Вільня; 1906–1915)23110 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ГЕОРГІЕВІЧА ШУБІТЫДЗЕ (1906, Грузія – 1978), аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху ў Пінскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну

29 – 145 гадоў з часу заснавання г. БАРАНАВІЧЫ (1871) 30425 гадоў з дня нараджэння АНДРЭЯ БАБОЛІ (1591, Польшча – 1657), каталіцкага святога Беларусі, рэлігійнага дзеяча, прапаведніка, місіянера

30 – 80 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ПЛАТОНАВІЧА КРЭНЯ (1936,  Баранавіцкі р-н – 2014), вучонага-гісторыка, краязнаўца, педагога, выдатніка народнай адукацыі Беларусі, заслужанага работніка адукацыі Беларусі

Чытаць 1689 разоў Апошняя змена Панядзелак, 15 Красавік 2019 12:42