Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 01 Снежань 2016 12:49

СНЕЖАНЬ 2016

55 гадоў з пачатку работы генератара № 1 ФІЛІЯЛА РУП «БРЭСТЭНЕРГА» БЯРОЗАЎСКАЙ ДРЭС, першай і адной з самых буйных цеплавых электрастанцый блочнага тыпу на Беларусі (Бярозаўскі р-н; 1961)

20 гадоў з пачатку дзейнасці СВАБОДНАЙ ЭКАНАМІЧНАЙ ЗОНЫ «БРЭСТ» (СЭЗ «Брэст»; 1996), першай у Рэспубліцы Беларусь

1 – 85 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯНЦІНА МІКАЛАЕВІЧА МАЛЫШАВА (1931, Расія), заслужанага архітэктара Беларусі

3 – ДЗЕНЬ ІНВАЛІДАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

3 – 225 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА ЛЯВОНАВІЧА ГАМАЛІЦКАГА (1791, Івацэвіцкі р-н – 1861), урача-фізіёлага, гісторыка, члена Віленскай археалагічнай камісіі, літаратара, педагога

3 – 75 гадоў з дня нараджэння НІНЫ ІВАНАЎНЫ РАДЗІВОНЧЫК (КУКІНАЙ; 1941, Пружанскі р-н), паэтэсы, празаіка

4 – ДЗЕНЬ ЮРЫСТА (першая нядзеля снежня)

7 – ДЗЕНЬ СТРАХАВЫХ РАБОТНІКАЎ

7 – 135 гадоў з дня нараджэння ЯНКІ СВАЯКА (сапр. МАР'ЯНА ФАЛЬСКАГА; 1881, Ляхавіцкі р-н – 1974), перакладчыка, публіцыста, педагога, грамадскага дзеяча

7 – 75 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ДЗМІТРЫЕВІЧА ЛІЦЬВІНКІ (1941, Столінскі р-н – 2007), фалькларыста, даследчыка і папулярызатара фальклору і этнічнай культуры Палесся, аўтара зборнікаў фальклору, навуковых, вучэбна-метадычных, навукова-папулярных работ і шматлікіх аўдыяматэрыялаў

8 – 25 гадоў з часу стварэння САДРУЖНАСЦІ НЕЗАЛЕЖНЫХ ДЗЯРЖАЎ (СНД), аб'яднання суверэнных дзяржаў, утвораных у выніку Белавежскіх пагадненняў 1991 г. паміж Рэспублікай Беларусь, Расійскай Федэрацыяй і Украінай (Віскулі; 1991)

9 – 125 гадоў з дня нараджэння МАКСІМА АДАМАВІЧА БАГДАНОВІЧА (1891, г. Мінск – 1917), паэта, класіка беларускай літаратуры, аднаго са стваральнікаў беларускай літаратуры і літаратурнай мовы новага часу, перакладчыка, літаратуразнаўца, празаіка, крытыка і гісторыка літаратуры

9 – 80 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА МІКАЛАЕВІЧА САЛАЎЁВА (1936, Валагодская вобл., Расія), мастака, майстра пейзажнага жывапісу

10 – ДЗЕНЬ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА

10 – 65 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА КАНСТАНЦІНАВІЧА) КАСКО (1951, Ганцавіцкі р-н), паэта, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1995), Літаратурнай прэміі імя У. Калесніка

13 – 75 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА) МАЛЯЎКІ (1941, Стаўбцоўскі р-н), паэта, перакладчыка, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1970), Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1992), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2002), Рэспубліканскага конкурсу на лепшы літаратурны твор года «Залаты Купідон» (2012)

13 – 60 гадоў з дня нараджэння ГАЛІНЫ УЛАДЗІМІРАЎНЫ КІРЭЕВАЙ (1956, г. Мінск), бібліятэкара, бібліёграфа, спецыяліста ў галіне кнігазнаўства, гісторыі кірылічнай кнігі, уладальніцы медаля Ф. Скарыны

14 – 25 гадоў з часу стварэння БЕЛАРУСКАГА САЮЗА ЖАНЧЫН, грамадскага аб'яднання (Мінск; 1991)

17 – ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА КІНО

20 – ДЗЕНЬ СУПРАЦОЎНІКАЎ ОРГАНАЎ ДЗЯРЖАЎНАЙ БЯСПЕКІ

21 – 120 гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦІНА КАНСТАНЦІНАВІЧА РАКАСОЎСКАГА (1896 – 1968), савецкага ваеннага дзеяча, удзельніка Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў, вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Маршала Савецкага Саюза і Польшчы, Героя Савецкага Саюза (1944, 1945), узнагароджанага ордэнам «Перамога», сямю ордэнамі Леніна 

22 – ДЗЕНЬ ЭНЕРГЕТЫКА

23220 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ГЕЛЬТМАНА (1796, Камянецкі р-н – 1874), удзельніка паўстання 1830–1831 гг.

24 – 80 гадоў з дня нараджэння РАСЦІСЛАВА АФАНАСЬЕВІЧА ЖМОЙДЗЯКА (1936, Баранавіцкі р-н), вучонага-географа, картографа, педагога, заслужанага работніка народнай адукацыі Беларусі, выдатніка картаграфіі

25 – РАСТВО ХРЫСТОВА (каталіцкае Раство)

27–29 – 95 гадоў з часу стварэння БЕЛАРУСКАГА ТАВАРЫСТВА ПАЛЯЎНІЧЫХ І РЫБАЛОВАЎ, рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання (1921)

28 – 100 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА ПАЎЛАВІЧА ПАГОДЗІНА (1916 ці 09.01.1917, Расія –1983), жывапісца, графіка

28 – 55 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ МІКАЛАЕВІЧА ПАПЕКІ (1961, Івацэвіцкі р-н), паэта

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2012 разоў Апошняя змена Панядзелак, 15 Красавік 2019 09:58