Серада, 22 Сакавік 2017 12:45

КРАСАВІК 2017

60 гадоў з часу выхаду першага нумара дзіцячага літаратурна-мастацкага часопіса «ВЯСЁЛКА» (Мінск; 1957)

30 гадоў з часу заснавання БЕЛАРУСКАГА ФОНДУ КУЛЬТУРЫ (Мінск; 1987)

1 (6) – 155 гадоў з дня нараджэння АДАМА (АДОЛЬФА) ЯГОРАВІЧА БАГДАНОВІЧА (1862, Крупскі р-н – 1940), этнографа, фалькларыста, мовазнаўца, гісторыка культуры, мемуарыста

1 – 70 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА АЛЯКСАНДРАВІЧА) ЖУКА (1947, Слуцкі р-н), пісьменніка, перакладчыка, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978), літаратурнай прэміі Беларусі імя І. Мележа (1982), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1992)

2 – ДЗЕНЬ ЯДНАННЯ НАРОДАЎ БЕЛАРУСІ І РАСІІ

2 – 185 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА ВОСІПАВІЧА БАБРОЎСКАГА (1832, Вільня – 1905), гісторыка, этнографа, ваеннага дзеяча

3 – 80 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ІВАНАВІЧА АНТАНОВІЧА (1937, Ляхавіцкі р-н), беларускага і расійскага вучонага-філосафа, сацыёлага, дзяржаўнага дзеяча, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, акадэміка Расійскай акадэміі сацыяльных навук

4 – 460 гадоў з дня нараджэння ЛЬВА ІВАНАВІЧА САПЕГІ (1557, Бешанковіцкі р-н – 1633), палітычнага, грамадскага і ваеннага дзеяча ВКЛ, дыпламата і мысліцеля

4 – 85 гадоў з дня нараджэння ЦІХАНА МАКСІМАВІЧА БАРАНА (1932, Пружанскі р-н – 1944), юнага ўдзельніка партызанскага руху на тэрыторыі Пружанскага р-на

5 – 130 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА ФЁДАРАВІЧА ПАПКОВІЧА (1887, Брэст – 1946), расійскага вучонага-караблебудаўніка, інжынера-контр-адмірала, члена-карэспандэнта АН СССР, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Расіі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1946)

5 – 95 гадоў з дня нараджэння ГАЛІНЫ АЛЯКСАНДРАЎНЫ АРЖАНАВАЙ (1922, Расія – 1943), удзельніцы Брэсцкага антыфашысцкага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны

7 – 70 гадоў з часу адкрыцця СПЕЦЫЯЛЬНАГА РАМЕСНАГА ВУЧЫЛІШЧА № 26 ШВЕЙНІКАЎ у г. Брэсце (зараз УА «Брэсцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй швейнай вытворчасці імя Д. М. Карбышава»; 1947)

7 – 65 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА СЦЯПАНАВІЧА ГЛУШАКОВА (1952, Давыд-Гарадок), празаіка, публіцыста, дзяржаўнага дзеяча, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя К. Каліноўскага (1998)

9 – 85 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА АНДРЭЕВІЧА БОЙКІ (1932, Мінск – 1996), мастацтвазнаўца, літаратурнага крытыка, паэта, публіцыста, мастака

9 – 75 гадоў з дня нараджэння ТАМАРЫ ІВАНАЎНЫ ПАЎЛЮЧУК (1942, Тураў – 2006), жывапісца

11 – 110 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ ДАНІЛАВІЧА ДЗМІТРУКА (1907, Жабінкаўскі р-н – 1942), удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі і партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны

15 – 60 гадоў з часу арганізацыі САЎГАСА «БРЭСЦКІ» (зараз КУСП «Саўгас “Брэсцкі”», Брэсцкі р-н; 1957)

15 – 110 гадоў з дня нараджэння КІРЫЛА ВАРФАЛАМЕЕВІЧА СМАЛЮКА (1907, Камянецкі р-н – 1942), арганізатара і старшыні першага ў Камянецкім р-не калгаса, удзельніка антыфашысцкага падполля

16 – ВЯЛІКДЗЕНЬ (па календары праваслаўнай і каталіцкай канфесій)

16 – 185 гадоў з дня нараджэння АЛЬФРЭДА ІЗІДАРА РОМЕРА (1832, Вільня – 1897), жывапісца, графіка, медальера, мастацтвазнаўца, этнографа

18 – 130 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ДЗЕРКАЧА (сапр. АНАТОЛЬ РЫГОРАВІЧ ЗІМІЁНКА; 1887, Карэліцкі р-н – 1937), паэта, сатырыка, гумарыста, перакладчыка

19 – 105 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА ЯНУАРАВІЧА ПРОКШЫ (1912, Полацк – 1994), пісьменніка, журналіста

24 – 125 гадоў з дня нараджэння ІОСІФА БЕНЦЫЯНАВІЧА СІМАНОЎСКАГА (1892, Бабруйск – 1967), бібліятэказнаўца, бібліёграфа, перакладчыка, першага дырэктара Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У. І. Леніна (зараз – Нацыянальная бібліятэка Беларусі), заслужанага дзеяча культуры Беларусі

25 – РАДАЎНІЦА (па календары праваслаўнай канфесіі)

25 – 80 гадоў з часу адкрыцця БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАЙ ФІЛАРМОНІІ (Мінск; 1937)

26 – ДЗЕНЬ ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ ТРАГЕДЫІ (1986)

26 – 175 гадоў з часу завяршэння будаўніцтва БРЭСЦКАЙ КРЭПАСЦІ (1842), адной з самых моцных на заходніх рубяжах Расійскай імперыі

28 – 125 гадоў з дня нараджэння АЛЬБІНА ДЗЯКОНСКАГА (1892, Жабінкаўскі р-н – 1940?), паэта

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2034 разоў Апошняя змена Панядзелак, 15 Красавік 2019 15:58