Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 26 Красавік 2017 14:13

МАЙ 2017

60 гадоў з часу першага РАЁННАГА ФЕСТЫВАЛЮ МОЛАДЗІ ў г. Драгічыне (1957)

1 – СВЯТА ПРАЦЫ

1 – 85 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА АЛЯКСЕЕВІЧА КАРНАЧА (1932, Чэрвеньскі р-н – 1996), мастацтвазнаўца, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996)

1 – 85 гадоў з дня нараджэння ГЕНАДЗЯ ЯКАЎЛЕВІЧА КЛЯЎКО (1932, Пухавіцкі р-н – 1979), паэта, перакладчыка

1 – 55 гадоў з часу ўстанаўлення БЮСТА ПІСЬМЕННІКА М. В. ГОГАЛЯ па вул. Гогаля ў г. Брэсце (1962)

3 – 140 гадоў з дня нараджэння АНТОНА АНТОНАВІЧА ГРЫНЕВІЧА (1877, Полацкі р-н – 1937), збіральніка і папулярызатара беларускага музычнага фальклору, педагога, выдаўца, кампазітара

3 – 135 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІСЛАВА ІОСІФАВІЧА ГАЛУБКА (сапр. УЛАДЗІСЛАЎ ІОСІФАВІЧ ГОЛУБ [ГОЛУБЕЎ]; 1882, Баранавiцкi р-н – 1942), беларускага тэатральнага дзеяча, драматурга, рэжысёра, акцёра, мастака, першага народнага артыста Беларусi (1928)

5 – ДЗЕНЬ ДРУКУ

6 – 215 гадоў з дня нараджэння СТАНІСЛАВА БАТЫСА ГОРСКАГА (1802, Камянецкі р-н – 1864), прыродазнаўца, медыка, педагога, аднаго з першых даследчыкаў флоры Белавежскай пушчы

7 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ РАДЫЁ, ТЭЛЕБАЧАННЯ І СУВЯЗІ

9 – ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ

9 – 125 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ (МІХАІЛА ВІНЦЭНТАВІЧА) МЯЛЕШКІ (1892, Мядзельскі р-н – 1941), гісторыка, архівіста, этнографа, публіцыста, пісьменніка, краязнаўца, аднаго з арганізатараў архіўнай справы ў Беларусі, члена Інбелкульта

9 – 80 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯНЦІНА ЦІМАФЕЕВІЧА МЫСЛІЎЦА (1937, Пухавіцкі р-н – 1993), пісьменніка, нарысіста

10 – 80 гадоў з дня нараджэння СЫМОНА ЦІХАНАВІЧА БЛАТУНА (1937, Брагінскі р-н – 1970), паэта, перакладчыка

10 – 75 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ СЦЯПАНАВІЧА ПАНІЗНІКА (1942, Міёрскі р-н), паэта, перакладчыка, журналіста

11 – 120 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ МІКАЛАЕВІЧА ТЫЧЫНЫ (1897, Літва – 1986), беларускага графіка, аднаго з заснавальнікаў беларускай кніжнай графікі

11 – 70 гадоў з дня нараджэння РАІСЫ АНДРЭЕЎНЫ БАРАВІКОВАЙ (1947, Бярозаўскі р-н), пісьменніцы, паэтэсы, перакладчыцы, лаўрэата Літаратурнай прэміі Беларусі імя А. Куляшова (1987), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1998)

12 – 75 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ МІКАЛАЕВІЧА БАРОЎСКАГА (1942, Мазырскі р-н), пісьменніка, публіцыста, паэта

13 – 70 гадоў з часу прыняцця рашэння аб будаўніцтве ТОРФАЗАВОДА «АЗЯТЫ» (Жабінкаўскі р-н; 1947)

13 – 70 гадоў з часу прыняцця рашэння аб адкрыцці ДЗІЦЯЧАГА ДОМА № 2 па вул. Трышынскай у г. Брэсце (зараз ДУА «Брэсцкая санаторная школа-інтэрнат»; 1947)

14 – ДЗЕНЬ ДЗЯРЖАЎНАГА ГЕРБА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І ДЗЯРЖАЎНАГА СЦЯГА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (другая нядзеля мая)

15 – ДЗЕНЬ СЯМ’І

15 – 105 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ІВЕРСА (сапр. ІВАН ДАРАФЕЕВІЧ МІСКО; 1912, Слонімскі р-н – 1999), паэта, дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі

15 – 95 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА (ПЯТРА САВЕЛЬЕВІЧА) ВАСІЛЕЎСКАГА (1922, Клімавіцкі р-н – 2002), пісьменніка, драматурга, кінарэжысёра, сцэнарыста

16 – 255 гадоў з дня нараджэння ЮЗАФА КОПАЦЯ (1762, Пінскі пав. – 1827), рэвалюцыянера, падарожніка, мемуарыста, удзельніка паўстання 1794 г.

16 – 70 гадоў з часу правядзення ў г. Брэсце ПЕРШАЙ НАРАДЫ МАЛАДЫХ ПІСЬМЕННІКАЎ заходніх абласцей рэспублікі, скліканай праўленнем Саюза савецкіх пісьменнікаў Беларусі і ЦК ЛКСМБ (1947)

16 – 65 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ПЯТРОВІЧА ЖУШМЫ (1952, Іванаўскі р-н), празаіка, журналіста, лаўрэата многіх рэспубліканскіх і міжнародных фотаконкурсаў

19 – 95 гадоў з пачатку існавання БЕЛАРУСКАЙ РЭСПУБЛІКАНСКАЙ ПІЯНЕРСКАЙ АРГАНІЗАЦЫІ як Усесаюзнай піянерскай арганізацыі імя У. І. Леніна, грамадскага аб’яднання (1922)

19 – 60 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА АЛЯКСАНДРАВІЧА САЛІВОНЧЫКА (1957, Украіна), жывапісца

20 – 115 гадоў з дня нараджэння ЯЗЭПА ПУШЧЫ (сапр. ІОСІФ ПАЎЛАВІЧ ПЛАШЧЫНСКІ; 1902, Мінскі р-н – 1964), паэта, крытыка, перакладчыка, аднаго з заснавальнікаў літаратурных аб’яднанняў «Маладняк» і «Узвышша»

21 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ФІЗКУЛЬТУРЫ І СПОРТУ (трэцяя нядзеля мая)

21 – 30 гадоў з часу адкрыцця ФІЛІЯЛА ГАРАДСКОГА ПАРКУ КУЛЬТУРЫ І АДПАЧЫНКУ ў лесапаркавай зоне мікрараёна «Усход» (зараз – парк «Воінаў-інтэрнацыяналістаў», Брэст; 1987)

22 – 115 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ МІХАЙЛАВІЧА ЯНЧУРА (1902, Пружанскі р-н – 1980), вучонага ў галіне хірургіі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі

22 – 110 гадоў з дня нараджэння АЛЕНЫ ВАСІЛЬЕЎНЫ АЛАДАВАЙ (1907, Пружаны – 1986), мастацтвазнаўца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, заслужанага дзеяча культуры Польшчы

22 – 80 гадоў з дня нараджэння ГЕНАДЗЯ ПЯТРОВІЧА ЧЫСЦЯКОВА (1937, Расія – 2014), архітэктара, аўтара шматлікіх пабудоў і праектаў (Мінск і Брэсцкая вобл.)

22 – 75 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ВАСІЛЬЕВІЧА УРОДНІЧА (1942, Столінскі р-н), жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2004)

23 – 175 гадоў з дня нараджэння МАРЫІ КАНАПНІЦКАЙ (1842, Польшча – 1910), польскай пісьменніцы, паэтэсы, перакладчыцы, літаратурнага крытыка і публіцыста

24 – 90 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ЛЯВОНЦЬЕВІЧА БЯДУЛІ (1927, Камянецкі р-н), гаспадарчага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі, двойчы Героя Сацыялістычнай Працы (1971, 1987), заслужанага работніка культуры Беларусі, кавалера ордэнаў Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў, «Знак Пашаны», Францыска Скарыны

25 – 100 гадоў з дня нараджэння ЯНКІ (ІВАНА ДАНІЛАВІЧА) НЕПАЧАЛОВІЧА (1917, Старадарожскі р-н – 1969), паэта

25 – 80 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ СЫМОНАВІЧА) КУПРЭЕВА (1937, Рагачоўскі р-н – 2004), пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1996), літаратурнай прэміі імя У. Калесніка (2007)

25 – 60 гадоў з часу арганізацыі БРЭСЦКАГА АБЛАСНОГА БУДАЎНІЧАГА ТРЭСТА № 8, адной з буйнейшых будаўнічых арганізацый вобласці (зараз ААТ «Будаўнічы трэст № 8»; 1957)

25 – 50 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА АНАТОЛЬЕВІЧА РАБАВА (1967, Віцебск), мастака ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (кераміка)

26 – 75 гадоў з дня нараджэння ЯНКІ (ІВАНА ІВАНАВІЧА) ГАЛУБОВІЧА (1942, Маладзечанскі р-н), пісьменніка

27 – 85 гадоў з часу ўтварэння САЮЗА ПІСЬМЕННІКАЎ БЕЛАРУСІ (1932)

27 – 80 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ЕМЯЛЬЯНАВІЧА ЛЯВОНЧЫКАВА (1937, Слаўгарадскі р-н), бібліяграфазнаўца, педагога, акадэміка Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі, кавалера ордэна «Знак Пашаны», уладальніка знака «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2004)

27 – 75 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ІОСІФАВІЧА ЮРЧУКА (1942, Столінскі р-н), вучонага-матэматыка, акадэміка Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996)

28 – ДЗЕНЬ ПАГРАНІЧНІКА

28 – 90 гадоў з часу заснавання НАЦЫЯНАЛЬНАГА АРХІВА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (Мінск; 1927)

29 – 80 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ПАЎЛАВІЧА РАМЕЙКІ (1937, Ляхавіцкі р-н – 2012), мастака, майстра манументальнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, металапластыкі і медальернага мастацтва, часопіснай і кніжнай ілюстрацыі

30 – 75 гадоў з часу арганізацыі ЗАХОДНЯГА ШТАБА ПАРТЫЗАНСКАГА РУХУ ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1942)

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2257 разоў Апошняя змена Панядзелак, 15 Красавік 2019 12:56