Аўторак, 20 Чэрвень 2017 10:42

ЛІПЕНЬ 2017

1 – 75 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА УЛЬЯНАВІЧА МЕЛІШКЕВІЧА (1942, Брэсцкі р-н – 1994), кандыдата гістарычных навук, дацэнта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна, старшыні Брэсцкага абласнога аддзялення Беларускага фонду культуры

1 – 65 гадоў з часу адкрыцця ДЗІЦЯЧАЙ БІБЛІЯТЭКІ ў г. п. Дамачава (Брэсцкі р-н; 1952)

2 – 110 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛІСЫ СЯМЁНАЎНЫ СЕЛІВОНІК (1907, Кобрынскі р-н – 1990), удзельніцы рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, удзельніцы партызанскай барацьбы ў гады Вялікай Айчыннай вайны, ганаровага грамадзяніна г. Брэста

3 – ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (ДЗЕНЬ РЭСПУБЛІКІ)

4 – 65 гадоў з дня нараджэння ГАЛІНЫ ЛЬВОЎНЫ НЯФАГІНАЙ (1952, Пінск), літаратуразнаўца, прафесара, даследчыцы рускай літаратуры, аўтара вучэбных дапаможнікаў для вышэйшай школы, даведнікаў для школьнікаў і абітурыентаў

7 – 135 гадоў з дня нараджэння ЯНКІ КУПАЛЫ (сапр. ІВАН ДАМІНІКАВІЧ ЛУЦЭВІЧ; 1882, Маладзечанскі р-н – 1942), народнага паэта Беларусі, драматурга, публіцыста, перакладчыка, аднаго з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы, грамадскага дзеяча, акадэміка НАН Беларусі і АН Украіны, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1941)

7 – 130 гадоў з дня нараджэння МАРКА ЗАХАРАВІЧА ШАГАЛА (1887, Віцебск – 1985), беларускага і французскага мастака, аднаго з лідараў мастацкага авангарда ХХ ст.

7 – 115 гадоў з дня нараджэння ГЕОРГІЯ МІКІТАВІЧА ХАЛАСЦЯКОВА (1902, Баранавічы – 1983), ваеннага дзеяча, віцэ-адмірала, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1965), іменем якога названа вуліца ў г. Баранавічы, дзе адкрыты дом-музей Г. М. Халасцякова

9 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ПАДАТКОВЫХ ОРГАНАЎ (другая нядзеля ліпеня)

10 – 80 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ ФАМІЧА) КАПЫЛОВІЧА (1937, Лельчыцкі р-н – 2000), пісьменніка, журналіста, педагога

10 – 75 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА ІЛЬІЧА КЛІМУКА (1942, Брэсцкі р-н), лётчыка-касманаўта СССР, першага беларускага касманаўта, генерал-палкоўніка авіяцыі, двойчы Героя Савецкага Саюза (1973, 1975), вучонага ў галіне тэхнічных навук, члена-карэспандэнта Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі, акадэміка Расійскай акадэміі касманаўтыкі імя К. Э. Цыялкоўскага, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1978, 1981), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Расіі (2001), кавалера многіх ордэнаў Расіі і Беларусі

11 – 105 гадоў з дня нараджэння БАРЫСА АДАМАВІЧА БУЛАТА (1912, Расія – 1984), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Баранавіцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1944)

15 – ДЗЕНЬ МЕТАЛУРГА

15 – 205 гадоў з часу БІТВЫ ПАД КОБРЫНАМ 3-й рускай арміі пад кіраўніцтвам генерала А. П. Тармасава з французскімі войскамі, якая завяршылася перамогай рускай арміі (1812)

17 – 75 гадоў з дня нараджэння ЛЮБОВІ МІКАЛАЕЎНЫ ТУРБІНОЙ (1942, Туркменія), паэтэсы, перакладчыцы, літаратуразнаўца, кандыдата біялагічных навук

17 – 50 гадоў з часу ўзнагароды БРЭСЦКАЙ ВОБЛАСЦІ ОРДЭНАМ ЛЕНІНА за актыўны ўдзел у партызанскім руху, мужнасць і стойкасць, праяўленыя працаўнікамі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, і за поспехі ў аднаўленні і развіцці народнай гаспадаркі (1967)

18 – 25 гадоў з пачатку правядзення «СЛАВЯНСКАГА БАЗАРУ ў ВІЦЕБСКУ», Міжнароднага фестывалю мастацтваў (1992)

20 – 100 гадоў з дня нараджэння АБРАМА АРОНАВІЧА МАЦКОЎСКАГА (1917, Магілёўская вобл. – 1978), старшыні калгаса «Перамога» (Баранавіцкі р-н), Героя Сацыялістычнай Працы (1976)

20 – 75 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ МІКАЛАЕВІЧА ЧАРАНКЕВІЧА (1942, Баранавіцкі р-н), вучонага ў галіне біяфізікі клеткі, клетачнай інжынерыі, клетачнай інфармацыі, акадэміка НАН Беларусі, выдатніка адукацыі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002)

22 – 85 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА ФЁДАРАВІЧА ЯЎМЕНАВА (1932, Чэрыкаў), вучонага-філосафа, паэта, члена-карэспандэнта НАН Беларусі

22 – 55 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ІОСІФАВІЧА ДЭБІША (1962, Свіслацкі р-н), паэта

22 – 55 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ІОСІФАВІЧА ДЭБІША (1962, Свіслацкі р-н), паэта

25 – ДЗЕНЬ ПАЖАРНАЙ СЛУЖБЫ

25 – 205 гадоў з часу вызвалення г. БРЭСТ-ЛІТОЎСКА перадавымі часткамі рускай арміі пад камандаваннем генерал-маёра Шчарбатага падчас бітвы з кавалерыйскімі часткамі французскай арміі (1812)

28 – ДЗЕНЬ ВЫЗВАЛЕННЯ г. БРЭСТА АД НЯМЕЦКА-ФАШЫСЦКІХ ЗАХОПНІКАЎ (1944)

28 – 205 гадоў з дня нараджэння ЮЗАФА ІГНАЦЫ КРАШЭЎСКАГА (1812, Варшава – 1887), польскага пісьменніка, гісторыка, публіцыста, бібліяфіла, грамадскага дзеяча, шмат твораў якога прысвечаны Беларусі, акадэміка Акадэміі ведаў у г. Кракаве

30 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКА ГАНДЛЮ (апошняя нядзеля ліпеня)

30 – 100 гадоў з дня нараджэння ЦІХАНА ЯКАЎЛЕВІЧА КІСЯЛЁВА (1917, Добрушскі р-н – 1983), савецкага дзяржаўнага і партыйнага дзеяча, першага сакратара Брэсцкага абкама КПБ (1952–1955), Героя Сацыялістычнай Працы (1977)

30 – 95 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА АНТОНАВІЧА РАЛЬКО (1922, Старадарожскі р-н – 2006), гаспадарчага і дзяржаўнага дзеяча, двойчы Героя Сацыялістычнай Працы (1958, 1976), у 1950–1992 гг. – старшыні калгаса «Аснежыцкі» Пінскага р-на

31 – 215 гадоў з дня нараджэння ІГНАТА ІПАЛІТАВІЧА ДАМЕЙКІ (1802, Карэліцкі р-н – 1889), вучонага-геолага, мінеролага, удзельніка вызваленчага руху на Беларусі ў 1830–1831 гг., даследчыка Чылі, нацыянальнага героя Чылі, ганаровага члена Польскай і іншых еўрапейскіх АН

31 – 205 гадоў з часу ГАРАДЗЕЧАНСКАЙ БІТВЫ ў ходзе Айчыннай вайны 1812 г. (Пружанскі р-н; 1812)

31 – 200 гадоў з дня нараджэння ІГНАТА ЯЎСТАХАВІЧА ХРАПАВІЦКАГА (1817, Верхнядзвінскі р-н – 1894), фалькларыста, паэта, грамадскага дзеяча

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 425 разоў Апошняя змена Панядзелак, 15 Красавік 2019 12:53