Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 22 Верасень 2017 11:08

КАСТРЫЧНІК 2017

85 гадоў з часу заснавання БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАЙ АКАДЭМІІ МУЗЫКІ, вядучай вышэйшай навучальнай установы нацыянальнай сістэмы адукацыі ў галіне музычнага мастацтва (Мінск; 1932)

1 – ДЗЕНЬ ПАЖЫЛЫХ ЛЮДЗЕЙ

1 – ДЗЕНЬ НАСТАЎНІКА (першая нядзеля кастрычніка)

1 – 200 гадоў з пачатку дзейнасці ТАЙНЫХ СТУДЭНЦКІХ ТАВАРЫСТВАЎ ФІЛАМАТАЎ І ФІЛАРЭТАЎ у Віленскім універсітэце (1817–1823)

3 – 85 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ МІКАЛАЕВІЧА САБАЛЕЎСКАГА (1932, Камянецкі р-н – 2000), мастака

3 – 85 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА ІВАНАВІЧА НАЗДРЫНА-ПЛАТНІЦКАГА (1932, Столінскі р-н), прафесара, вучонага-эканаміста, заслужанага работніка культуры Беларусі, кавалера ордэна Дружбы народаў

3 – 80 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНА РЫГОРАВІЧА РАДКЕВІЧА (1937, Сянно – 1999), пісьменніка, даследчыка гісторыі і развіцця беларускага радыё і тэлебачання, прафесара

6 – ДЗЕНЬ АРХІВІСТА

7 – 85 гадоў з дня нараджэння ІВАНА МІКАЛАЕВІЧА ПТАШНІКАВА (1932, Лагойскі р-н – 2016), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1978), кавалера ордэна «Знак Пашаны»

8 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ КУЛЬТУРЫ (другая нядзеля кастрычніка)

8 – 115 гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦІНА ІВАНАВІЧА КЕРНАЖЫЦКАГА (1902, Краснапольскі р-н – 1942), вучонага-гісторыка, працы якога лічацца важнай вяхой у беларускай гістарыяграфіі ХХ ст.

8 – 55 гадоў з дня нараджэння ЛЮБОВІ СЯМЁНАЎНЫ ДЗІКАВІЦКАЙ (1962, Пінскі р-н), паэтэсы

9 – 95 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ІВАНАВІЧА СТАЛЬМАШУКА (1922, Брэсцкі р-н – 1966), пісьменніка

10 – 180 гадоў з дня нараджэння ВІКЕНЦІЯ ВАСІЛЬЕВІЧА МАКУШАВА (1837, Брэст – 1883), гісторыка, філолага-славіста, члена-карэспандэнта Пецярбургскай АН

10 – 60 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА ВАСІЛЬЕВІЧА ДРАНЬКО-МАЙСЮКА (1957, Давыд-Гарадок), пісьменніка, празаіка, публіцыста

12 – 70 гадоў з дня нараджэння АЛЕНЫ ГЕОРГІЕЎНЫ ПАПОВАЙ (1947, Польшча), пісьменніцы, драматурга, лаўрэата тэатральнай прэміі імя К. Крапівы (1999)

13 – 85 гадоў з дня нараджэння АЛЕНЫ РЫГОРАЎНЫ КОБЕЦ-ФІЛІМОНАВАЙ (1932, Круглянскі р-н – 2013), пісьменніцы

14 – ДЗЕНЬ МАЦІ

15 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ФАРМАЦЭЎТЫЧНАЙ І МІКРАБІЯЛАГІЧНАЙ ПРАМЫСЛОВАСЦІ

15 – 120 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ МІКАЛАЕВІЧА ПІГУЛЕЎСКАГА (1897, Ляхавіцкі р-н – 1967), спевака, музычнага дзеяча, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

15 – 110 гадоў з дня нараджэння ІВАНА АЛЯКСЕЕВІЧА ЕРМАЛАЕВА (1907, Расія – 1993), палкоўніка Савецкай Арміі, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1945), Ганаровага грамадзяніна г. Брэста

15 – 110 гадоў з дня нараджэння РАМАНА КАРПАВІЧА САБАЛЕНКІ (1907, Брагінскі р-н – 1975), пісьменніка, публіцыста

15 – 75 гадоў з часу знішчэння гітлераўцамі каля 17 тысяч ВЯЗНЯЎ БРЭСЦКАГА ГЕТА каля в. Бронная Гара (Бярозаўскі р-н; 1942)

16 – 105 гадоў з дня нараджэння АНДРЭЯ ФЁДАРАВІЧА УШАКОВА (1912, Чавускі р-н – 1941), пісьменніка, паэта

16 – 75 гадоў з дня нараджэння ІНЫ ПАЎЛАЎНЫ ГЕРАСІМАВАЙ (1942, Расія), вучонага-гісторыка, мастацтвазнаўца, дырэктара Музея гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі (Мінск)

16 – 70 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА КАРНІЛАВІЧА КАНЬКОВА (1947, Удмурція – 2015), жывапісца, мастака-афарміцеля

17 – 80 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ІВАНАВІЧА ЧАРГІНЦА (1937, Мінск), пісьменніка, журналіста, публіцыста, дзяржаўнага дзеяча Беларусі, генерал-лейтэнанта ўнутранай службы, акадэміка Міжнароднай акадэміі арганізацыйных і кіраўніцкіх навук, Міжнароднай акадэміі інфармацыйных рэсурсаў і тэхналогій, Акадэміі праблем бяспекі, абароны і правапарадку Расіі, заслужанага работніка Міністэрства ўнутраных спраў СССР, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Фадзеева (1990) і многіх іншых рэспубліканскіх і міжнародных прэмій, кавалера ордэнаў Беларусі, Расіі і СНД

18 – 70 гадоў з дня нараджэння АЛЕГА АНАТОЛЬЕВІЧА СТРАЛЬЧОНКА (1947, Кобрын – 2010), вучонага ў галіне біяарганічнай хіміі і біяхіміі гармонаў, акадэміка НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988)

20 – 70 гадоў з дня нараджэння ЮРКІ (ЮРЫЯ УЛАДЗІМІРАВІЧА) ГОЛУБА (1947, Зэльвенскі р-н), паэта, перакладчыка, журналіста

22 – ДЗЕНЬ АЎТАМАБІЛІСТА і ДАРОЖНІКА (чацвёртая нядзеля кастрычніка)

25 – 85 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ІГНАТАВІЧА АНІСКОВІЧА (1932, Лагойскі р-н – 2016), перакладчыка, крытыка, публіцыста, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996)

28 – 95 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ (МІХАІЛА ПЯТРОВІЧА) ДАНІЛЕНКІ (1922, Лоеўскі р-н), пісьменніка, публіцыста, заслужанага журналіста БСЖ

28 – 65 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ЛЕАНІДАВІЧА ДОЎНАРА (1952, Мінск), жывапісца, аўтара фрэсак і іканастасаў для цэркваў Беларусі, Польшчы, Германіі і іншых краін, рэжысёра-мультыплікатара

30 – 85 гадоў з дня нараджэння АНДРЭЯ МІХАЙЛАВІЧА САМСОНА (1932, Давыд-Гарадок – 1997), вучонага-фізіка, пачынальніка тэарэтычных даследаванняў дынамікі лазернай генерацыі святла ў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976)

30 – 60 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА АДАМАВІЧА СЕНЬКАЎЦА (1957, Столінскі р-н), педагога, кандыдата філалагічных навук, дацэнта

31 – 105 гадоў з дня нараджэння ЮЛЬЯНА СЯРГЕЕВІЧА ПШЫРКОВА (1912, Рагачоўскі р-н – 1980), літаратуразнаўца, крытыка, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1980)

31 – 80 гадоў з дня нараджэння ІНЫ ДЗМІТРЫЕЎНЫ НАЗІНАЙ (1937, Мінск), вучонага-этнамузыколага, педагога, уладальніка Гран-пры ЮНЕСКА (1988)

31 – 50 гадоў з дня нараджэння ВАДЗІМА ВІТАЛЬЕВІЧА ЖЫЛКО (1967, Лунінец), журналіста, краязнаўца

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1760 разоў Апошняя змена Пятніца, 05 Красавік 2019 15:16