Серада, 24 Студзень 2018 15:21

ЛЮТЫ 2018

90 гадоў з часу адкрыцця таварыствам «Русское национальное объединение»  БІБЛІЯТЭКІ ў м. Маларыта Брэсцкага пав. (1928)

50 гадоў з часу заснавання ДЗЯРЖАЎНАГА КАМЕРНАГА АРКЕСТРА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (г. Мінск; 1968)

25 гадоў з пачатку выдання навуковага грамадска-вытворчага часопіса «ОХРАНА ТРУДА И СОЦИАЛЬНАЯ ЗАЩИТА»  (г. Мінск; 1993)

1 – 105 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ ВОСІПАВІЧА ПРЫТЫЦКАГА (1913, Гродзенская губ. – 1971), дзяржаўнага і палітычнага дзеяча БССР, дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, аднаго з арганізатараў патрыятычнага падполля і партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну

1 – 80 гадоў з дня нараджэння НЭЛІ ІВАНАЎНЫ ТУЛУПАВАЙ (ЛІСОЎСКАЙ; 1938, Рэчыцкі р-н – 2001), паэтэсы, празаіка, перакладчыцы

2 – 180 гадоў з дня нараджэння КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА (КАНСТАНЦІНА ВІКЕНЦІЯ СЯМЁНАВІЧА; 1838, Гродзенскі пав. – 1864), рэвалюцыянера-дэмакрата, аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863–1864 гг., мысліцеля, публіцыста, паэта

360 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ІВАНАВІЧА РАЗАНОВІЧА (1958, Столінскі р-н), пісьменніка, журналіста

4 – 210 гадоў з дня нараджэння ВІНЦЭНТА ДУНІНА-МАРЦІНКЕВІЧА (ВІКЕНЦІЯ ІВАНАВІЧА; 1808, Бабруйскі р-н – 1884), паэта, драматурга, тэатральнага дзеяча, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, заснавальніка нацыянальнай драматургіі і тэатра, асветніка

4 – 60 гадоў з часу стварэння БРЭСЦКАГА АБЛАСНОГА АДДЗЯЛЕННЯ САЮЗА ЖУРНАЛІСТАЎ БССР (з 1970 года – Брэсцкая абласная арганізацыя Саюза журналістаў БССР, сёння — Брэсцкая абласная арганізацыя грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз журналістаў»; 1958)

6 – 70 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ІВАНАВІЧА ПРЫМАКА (1948, Івацэвіцкі р-н), заслужанага трэнера Беларусі

6 – 55 гадоў з дня нараджэння ВАЛЕРЫЯ МІКАЛАЕВІЧА ГАПЕЕВА (1963, Гомельская вобл.), пісьменніка

6 – 90 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ІВАНАВІЧА СТАЛЬМАШОНКА (1928, г. Мінск – 2013), жывапісца, педагога, народнага мастака Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

8 – 50 гадоў з часу ўвядзення ў строй БАРАНАВІЦКАГА КАМБІНАТА ЖАЛЕЗАБЕТОННЫХ КАНСТРУКЦЫЙ (сёння – ААТ; 1968)

9 – 55 гадоў з часу выпуску першай прадукцыі ААТ «НАФТАН» , першага і самага буйнога прадпрыемства па перапрацоўцы нафты на Беларусі (г. Наваполацк; 1963)

10 – 150 гадоў з дня нараджэння КАРУСЯ КАГАНЦА (КАЗІМІРА КАРЛАВІЧА КАСТРАВІЦКАГА; 1868–1918), пісьменніка, перакладчыка, мастака, мовазнаўца, грамадскага дзеяча

10 – 75 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ ТЫЧЫНЫ (МІХАІЛА АЛЯКСАНДРАВІЧА; 1943), літаратуразнаўца, крытыка, пісьменніка

10 – 80 гадоў з дня нараджэння ЮРЫЯ СЯРГЕЕВІЧА ФАТНЕВА (1938), паэта, празаіка, лаўрэата шэрага літаратурных прэмій

12 – 60 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ МІХАЙЛАВІЧА НЕНАДАЎЦА (1958, Пінскі р-н), фалькларыста, літаратуразнаўца, краязнаўца, педагога

13 – 140 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА РАМАНАВІЧА РЫДЗІГЕРА (1878–1971), вучонага ў галіне меліярацыі, аднаго з арганізатараў першай балотнай станцыі на Палессі

14 – 105 гадоў з дня нараджэння ВІТАЛЯ КАНСТАНЦІНАВІЧА ЦВІРКІ (1913, Буда-Кашалёўскі р-н – 1993), жывапісца, педагога, народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1967)

15 – ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ ВОІНАЎ-ІНТЭРНАЦЫЯНАЛІСТАЎ

16 – 260 гадоў з дня нараджэння ЮЛЬЯНА УРСЫНА НЯМЦЭВІЧА (1758, Брэсцкі р-н – 1841), пісьменніка, гісторыка, публіцыста, палітычнага дзеяча Рэчы Паспалітай, удзельніка паўстанняў 1794, 1830–1831 гг.

16 – 100 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ВАСІЛЬЕВІЧА ПУШКОВА (1918–1986), жывапісца, заслужанага работніка культуры Беларусі

17 – 90 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА МАКСІМАВІЧА ДАМАШЭВІЧА (1928, Ляхавіцкі р-н – 2014), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1992) 

17 – 80 гадоў з пачатку творчай дзейнасці АКАДЭМІЧНАГА АНСАМБЛЯ ПЕСНІ І ТАНЦА УЗБРОЕНЫХ СІЛ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (г. Мінск, 1938), лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2006), прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978)

18 – 125 гадоў з дня нараджэння МАКСІМА ІВАНАВІЧА ГАРЭЦКАГА (1893, Мсціслаўскі р-н – 1938), пісьменніка, літаратуразнаўца, публіцыста, перакладчыка, лексікографа, фалькларыста, крытыка, грамадскага дзеяча

18 – 110 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА РЫГОРАВІЧА ЗАРХІ (1908–1997), расійскага кінарэжысёра, сцэнарыста, кінадраматурга, народнага артыста СССР, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

19 – 110 гадоў з дня нараджэння СТАНІСЛАВА ПЯТРОВІЧА ШУШКЕВІЧА (1908, Дзяржынскі р-н – 1991), паэта, заслужанага работніка культуры Беларусі

20 – 115 гадоў з дня нараджэння ЛЬВА МІХАЙЛАВІЧА ДАВАТАРА (1903, Бешанковіцкі р-н – 1941), ваеннага дзеяча, генерал-маёра, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1941)

21 – 80 гадоў з дня нараджэння ІЗЯСЛАВА РЫГОРАВІЧА КАТЛЯРОВА (1938, г. Чавусы), паэта, журналіста, крытыка, мастацтвазнаўца

23 – 140 гадоў з дня нараджэння КАЗІМІРА СЕВЯРЫНАВІЧА МАЛЕВІЧА (1878–1935), беларускага і расійскага мастака, аднаго з заснавальнікаў абстрактнага мастацтва, заснавальніка супрэматызму

23 – 70 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ МІКАЛАЕВІЧА ТРУША (1948, Драгічынскі р-н), вучонага-матэматыка, выдатніка адукацыі Беларусі

23 – 100 гадоў з часу заснавання УЗБРОЕНЫХ СІЛ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (1918); ДЗЕНЬ АБАРОНЦАЎ АЙЧЫНЫ І УЗБРОЕНЫХ СІЛ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

24 – 100 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ФЕАДОСЬЕВІЧА СЕРБІНА (1918–?), беларускага і расійскага дырыжора, хормайстра, заслужанага артыста Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, народнага артыста Расіі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі мастацтваў ГДР (1968, 1972)

24 – 80 гадоў з дня нараджэння ІОСІФА УЛАДЗІМІРАВІЧА СКУРКО (1938, Мядзельскі р-н – 1989), паэта, кінадраматурга, перакладчыка

26 – 100 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА МІРОНАВІЧА МАШЭРАВА (1918, Сенненскі р-н – 1980), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча БССР, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў патрыятычнага падполля і партызанскага руху ў Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1944), Героя Сацыялістычнай працы (1978), узнагароджанага 7 ордэнамі Леніна

26 – 140 гадоў з дня нараджэння САВЕЛІЯ СОРЫНА (1878, г. Полацк – 1953), мастака, аднаго з вядучых партрэтыстаў першай паловы ХХ ст. у Еўропе

27 – 120 гадоў з дня нараджэння ЗАХАРА ФІЛІМОНАВІЧА ПАПЛАЎСКАГА (1898–1965), дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі

27 – 115 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА ВАСІЛЬЕВІЧА ХОЦІМСКАГА (1903, г. п. Шарашова – 1986), ваеннага дзеяча, удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945) 

27 – 30 гадоў з часу стварэння БЕЛАРУСКАГА ДЗІЦЯЧАГА ФОНДУ, рэспубліканскага грамадскага аб’яднання (г. Мінск, 1988)

29 – 550 гадоў з часу выдання СУДЗЕБНІКА 1468 г. (СТАТУТА КАЗІМІРА IV ЯГЕЛОНЧЫКА), першага кодэкса крымінальнага і працэсуальнага права ВКЛ 

29 – 110 гадоў з дня нараджэння ЯДВІГІ ІОСІФАЎНЫ БЯГАНСКАЙ (1908–1992), пісьменніцы, перакладчыцы

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1936 разоў Апошняя змена Панядзелак, 15 Красавік 2019 12:16