Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 23 Красавік 2018 15:22

МАЙ 2018

90 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце ДРУКАРНІ ЛЮБЕЛЬЧЫКА (1928)

75 гадоў з пачатку выдання ГАЗЕТЫ «ЗАРЯ» — органа Брэсцкага падпольнага абкама КП(б)Б (1943)

1 – 50 гадоў з пачатку будаўніцтва МЕМАРЫЯЛЬНАГА КОМПЛЕКСА «БРЭСЦКАЯ КРЭПАСЦЬ-ГЕРОЙ» (1968) 

1 – СВЯТА ПРАЦЫ

3 – 100 гадоў з дня нараджэння ГЕОРГІЯ ЛЯВОНЦЬЕВІЧА ПАПОВА (1918–1995), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі

5 – ДЗЕНЬ ДРУКУ

6 – 85 гадоў з дня нараджэння ЮРАСЯ СВІРКІ (ЮРЫЯ МІКАЛАЕВІЧА; 1933, Докшыцкі р-н – 2010), паэта, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1993)

7 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ РАДЫЁ, ТЭЛЕБАЧАННЯ І СУВЯЗІ

7 – 150 гадоў з дня нараджэння РАМАНА МАР’ЯНА АЛЯКСАНДРАВІЧА СКІРМУНТА (1868, Пінскі р-н – 1939), палітычнага і грамадскага дзеяча

7 – 255 гадоў з дня нараджэння ЮЗАФА АНТОНА ПАНЯТОЎСКАГА (1763–1813), ваеннага і дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай, генерал-лейтэнанта польскай арміі, маршала Францыі, удзельніка паўстання 1794 г. 

8 – 135 гадоў з дня нараджэння СЦЯПАНА МІХАЙЛАВІЧА НЕКРАШЭВІЧА (1883, Светлагорскі р-н – 1937), мовазнаўца, акадэміка НАН Беларусі 

8 – 65 гадоў з часу стварэння МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (1953)

9 – ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ

9 – 80 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА КАНСТАНЦІНАВІЧА КАСЬКО (1938, г. Фаніпаль), фалькларыста, журналіста, заслужанага журналіста Беларусі, заслужанага работніка адукацыі Беларусі

10 – 135 гадоў з дня нараджэння ЯНКІ МАЎРА (ІВАНА МІХАЙЛАВІЧА ФЁДАРАВА; 1883–1971), пісьменніка, аднаго з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972)

12 – 70 гадоў з дня нараджэння АНТАНІНЫ ФЁДАРАЎНЫ ГУРШЧАНКОВАЙ (1948, Брэсцкая вобл.), мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (габелен, батык)

13 (другая нядзеля мая) – ДЗЕНЬ ДЗЯРЖАЎНАГА ГЕРБА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І ДЗЯРЖАЎНАГА СЦЯГА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 

14 – 110 гадоў з дня нараджэння НІНЫ БАРЫСАЎНЫ ВАТАЦЫ (1908–1997), бібліёграфа, літаратуразнаўца, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

14 – 70 гадоў з дня нараджэння ІГАРА УЛАДЗІМІРАВІЧА ШКІРЫ (1948, г. Масква), мастака 

15 – 100 гадоў з дня нараджэння БАРЫСА МІХАЙЛАВІЧА ПЯНЧУКА (1918–2009), дырыжора, педагога, народнага артыста Беларусі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1972)

15 – ДЗЕНЬ СЯМ’І

18 – 80 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА АНТОНАВІЧА КАЗІНЦА (1938, Вілейскі р-н), дырыжора, педагога, народнага артыста Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2002), кавалера ордэнаў Дружбы народаў і Ф. Скарыны

20 (трэцяя нядзеля мая) – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ФІЗКУЛЬТУРЫ І СПОРТУ 

23 – 130 гадоў з дня нараджэння КАРАЛЯ РУМЕЛЯ (1888, г. Гродна – 1967), беларускага і польскага спартсмена, першага з ураджэнцаў Беларусі ўдзельніка Алімпійскіх гульняў (1912), бронзавага прызёра ІХ Алімпійскіх гульняў (1928), трохкратнага пераможца турніраў Кубка нацый, двухкратнага чэмпіёна Польшчы, трэнера

24 – 90 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ТРАФІМАВІЧА ПАНЧАНКІ (1928), пісьменніка

24 – 100 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ІОСІФАВІЧА ШОШЧЫЦА (1918–1996), дзеяча самадзейнага мастацтва, педагога, заслужанага артыста Беларусі

25 – 85 гадоў з часу адкрыцця НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ВЯЛІКАГА ТЭАТРА ОПЕРЫ І БАЛЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (г. Мінск; 1933)

25 – 80 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ІВАНАВІЧА КАРЫЗНЫ (1938, Мінскі р-н), паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996)

25 – 75 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ ФЕДЗЮКОВІЧА (МІКАЛАЯ МІКАЛАЕВІЧА; 1943, Драгічынскі р-н – 1997), паэта, перакладчыка

25 – 70 гадоў з часу правядзення ў г. Брэсце І З’ЕЗДА КАЛГАСНІКАЎ-ПЕРАДАВІКОЎ Брэсцкай вобл. (1948)

26 – 60 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ ГАЎРЫЛАВІЧА ХАРАШАЎЦАВА (1958, г. Баранавічы), мастака

28 – ДЗЕНЬ ПАГРАНІЧНІКА

28 – 60 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ПЯТРОВІЧА РЫЛАТКІ (1958), заслужанага дзеяча культуры Беларусі

29 – 85 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ ГАЙДУКА (МІКАЛАЯ РАМАНАВІЧА; 1933, Беластоцкае ваяв. – 1998), беларускага пісьменніка, фалькларыста, краязнаўца, журналіста, педагога, заслужанага дзеяча культуры Польшчы

31 – 70 гадоў з дня нараджэння СВЯТЛАНЫ АЛЯКСАНДРАЎНЫ АЛЕКСІЕВІЧ (1948, г. Івана-Франкоўск), пісьменніцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1985), прэміі Ленінскага камсамола (1986), літаратурных прэмій Саюза пісьменнікаў СССР імя М. Астроўскага (1984), імя К. Федзіна (1985), Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2015)

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1987 разоў Апошняя змена Панядзелак, 15 Красавік 2019 12:56