Серада, 31 Кастрычнік 2018 09:33

ЛІСТАПАД 2018

80 гадоў з часу заснавання БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ, грамадскага аб’яднання (1938)

40 гадоў з часу ўтварэння БЯРОЗАЎСКАГА МЯСАКАНСЕРВАВАГА КАМБІНАТА, ААТ, лаўрэата Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (2014) (г. Бяроза; 1978)

1 – 145 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ІВАНАВІЧА ЗАМОЦІНА (1873–1942), расійскага і беларускага літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі, члена-карэспандэнта АН СССР

1 – 110 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНІІ ЭРГАРДАЎНЫ ПФЛЯЎМБАЎМ (1908, г. Мінск – 1996), паэтэсы, перакладчыцы

1 – 85 гадоў з дня нараджэння ВЯЧАСЛАВА УЛАДЗІМІРАВІЧА АДАМЧЫКА (1933, Дзятлавіцкі р-н – 2001), пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1980) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1988)

1 – 85 гадоў з дня нараджэння ВЕРЫ ЯКАЎЛЕЎНЫ ЛЯШУК (1933, Брэсцкі р-н), літаратуразнаўца, даследчыка беларускай літаратуры і літаратурнага краязнаўства, члена-карэспандэнта Беларускай акадэміі адукацыі, заслужанага работніка вышэйшай школы Беларусі

1 – 70 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ ПРАКАПОВІЧА (МІКАЛАЯ МІКАЛАЕВІЧА; 1948, г. Брэст), паэта, журналіста

1 – 70 гадоў з дня нараджэння ТАМАРЫ ПЯТРОЎНЫ ЛАЗНЮХА (1948, Пінскі р-н), паэтэсы

1 – 65 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ МІКАЛАЕВІЧА ТУМІЛОВІЧА (1953, Лунінецкі р-н), краязнаўца, фалькларыста

2 – ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ

3 – 70 гадоў з дня нараджэння РЫДА СЯРГЕЕВІЧА ТАЛІПАВА (1948–2011), рэжысёра, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001)

3 – 120 гадоў з дня нараджэння ДЗМІТРЫЯ НІЧЫПАРАВІЧА ФАЛЬКОЎСКАГА (ЛЯЎЧУКА; 1898, Кобрынскі р-н – 1934), украінскага паэта, удзельніка рэвалюцыйнага руху

4 (першая нядзеля лістапада) – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ГРАМАДЗЯНСКАЙ АВІЯЦЫІ

7 – ДЗЕНЬ КАСТРЫЧНІЦКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ

8 – 135 гадоў з дня нараджэння ВАЦЛАВА ЮСТЫНАВІЧА ЛАСТОЎСКАГА (1883, Глыбокскі р-н – 1938), вучонага-гісторыка, філолага, этнографа, пісьменніка, публіцыста, літаратуразнаўца, акадэміка НАН Беларусі, члена-карэспандэнта Украінскай акадэміі грамадазнаўства ў Празе, грамадска-палітычнага дзеяча

8 – 115 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ ЯВАРА (МІХАІЛА АНДРЭЕВІЧА КАРАСЯ; 1903–1933), паэта, удзельніка нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі

8 – 80 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ІВАНАВІЧА САЧАНКІ (1938, Хойнікскі р-н), вучонага-гісторыка, журналіста, даследчыка публіцыстыкі беларускіх пісьменнікаў, лаўрэата прэміі Саюза журналістаў СССР (1980)

8 – 120 гадоў з дня нараджэння ДЗМІТРЫЯ АНДРЭЕВІЧА ЗАХАРА (1898, г. Мінск – 1951), дырыжора, выканаўца-інструменталіста, рэжысёра, кампазітара, стваральніка, мастацкага кіраўніка і першага дырыжора Беларускага ансамбля народных інструментаў (цяпер Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І. І. Жыновіча)

9 – 70 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА УЛАДЗІМІРАВІЧА ГРЫГАРАВА (1948, г. Баранавічы), дзяржаўнага і спартыўнага дзеяча Беларусі, заслужанага работніка фізічнай культуры і спорту Беларусі, заслужанага трэнера Беларусі

11 – 455 гадоў з дня нараджэння МАРЦІНА СМІГЛЕЦКАГА (1563–1618), тэолага, філосафа, пісьменніка-палеміста, аўтара трактата «Логіка»  (1618), які да сярэдзіны ХІХ ст. лічыўся лепшым падручнікам у Заходняй Еўропе

12 – 195 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА МІХАЙЛАВІЧА ШПІЛЕЎСКАГА (1823, Бабруйскі р-н – 1861), беларускага і расійскага этнографа, фалькларыста, пісьменніка, публіцыста, тэатральнага крытыка, драматурга

12 – 60 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА ІВАНАВІЧА ПРАНЧАКА (1958, Ляхавіцкі р-н), паэта, публіцыста 

14   115 гадоў з дня нараджэння ПІЛІПА СЯМЁНАВІЧА ПЕСТРАКА (1903, Івацэвіцкі р-н – 1978), пісьменніка, дзеяча нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1964)

15 – 80 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА СЦЯФАНАВІЧА ЦІТОВА (1938, Крычаўскі р-н), этнографа, фалькларыста, гісторыка культуры, педагога

18 – (трэцяя нядзеля лістапада)   ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЙ І ПЕРАПРАЦОЎЧАЙ ПРАМЫСЛОВАСЦІ АГРАПРАМЫСЛОВАГА КОМПЛЕКСУ 

18 – 135 гадоў з дня нараджэння ЯЗЭПА ЮР’ЕВІЧА ЛЁСІКА (ІОСІФА; 1883, Стаўбцоўскі р-н – 1940), мовазнаўца, пісьменніка, педагога, акадэміка НАН Беларусі, грамадска-палітычнага дзеяча

19 – ДЗЕНЬ РАКЕТНЫХ ВОЙСКАЎ І АРТЫЛЕРЫІ

19 – 110 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА ТРЫФАНАВІЧА ІАЎЧУКА (1908, Кобрынскі р-н – 1990), вучонага ў галіне філасофіі, партыйнага дзеяча Беларусі, члена-карэспандэнта АН СССР, замежнага члена Балгарскай АН

19 – 110 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ ЗАСІМА (МІКАЛАЯ АРЦЁМАВІЧА; 1908, Пружанскі р-н – 1957), паэта

20 – 70 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНІІ ІОСІФАЎНЫ ЯНІШЧЫЦ (1948, Пінскі р-н – 1988), паэтэсы, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1986)

20 – 65 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ ШАХОВІЧА (МІХАІЛА АЛЯКСЕЕВІЧА; 1953, Беластоцкае ваяв. – 2000), беларускага і польскага журналіста, паэта, фалькларыста, выдаўца

21 – 100 гадоў з часу заснавання «БЕЛСАЮЗДРУКУ», гандлёвага РУП (1918) 

23 – 95 гадоў з часу ўтварэння першага літаратурнага аб’яднання пісьменніцкай моладзі БССР «МАЛАДНЯК»  (1923–1928)

23 – 55 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце ДОМА ШЛЮБУ (1963)

23 – 200 гадоў з дня нараджэння ЮЗАФА ЗАВАДСКАГА (1818–1886), друкара, выдаўца 

24 – 105 гадоў з дня нараджэння ВІСАРЫЁНА СЦЯПАНАВІЧА ГАРБУКА (1913, Полацкі р-н – 1986), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі

25 – 110 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ВАЛЯНЦІНАВІЧА ВОЛКАВА (1908–1985), карыкатурыста, кніжнага графіка, плакатыста, жывапісца

26 – 100 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА МІХАЙЛАВІЧА ШАХАЎЦА (1918, Барысаўскі р-н – 1991), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі

26 – 410 гадоў з дня нараджэння АНДРЭЯ ВІШАВАТАГА (1608–1678), рэлігійнага мысліцеля і філосафа

27 – 110 гадоў з дня нараджэння ФЁДАРА ІЛАРЫЁНАВІЧА ПАЎЛОЎСКАГА (1908–1989), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Палескай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1941)

27 – 100 гадоў з дня нараджэння БАРЫСА ЯЎГЕНАВІЧА ПАТОНА (1918), вучонага ў галіне электразваркі, акадэміка АН Украіны, АН Расіі, замежнага члена НАН Беларусі, лаўрэата Ленінскай прэміі (1957), Дзяржаўнай прэміі СССР (1950)

28 – 60 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА МІКАЛАЕВІЧА КАРВАТА (1958, г. Брэст – 1996), ваеннага дзеяча, першага Героя Беларусі (1996)

29 – 110 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНА ЯЎСТАФІЕВІЧА КРАСОЎСКАГА (1908–1980), жывапісца, графіка, заслужанага работніка культуры Беларусі

30 – 230 гадоў з дня нараджэння КАЗІМІРА АНДРЭЕВІЧА БУЙНІЦКАГА (1788–1878), пісьменніка, публіцыста, даследчыка

30 – 90 гадоў з дня нараджэння ГАЛІНЫ АЛЯКСАНДРАЎНЫ АРЛОВАЙ (1928, г. Віцебск), актрысы, народнай артысткі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1989)

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2003 разоў Апошняя змена Пятніца, 26 Красавік 2019 11:33