Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 16 Красавік 2019 13:45

ЖНІВЕНЬ 2019

110 гадоў з пачатку службы ў Брэсцкай крэпасці ваеннага інжынера Д. М. КАРБЫШАВА, які кіраваў работамі па рэканструкцыі 7 форта (1909)

95 гадоў з часу адкрыцця грамадствам прафесійнай адукацыі ў г. Брэсце ТАРГОВАЙ ШКОЛЫ (1924)

85 гадоў з часу стварэння ў м. Бяроза-Картузская Пружанскага пав. КАНЦЛАГЕРА для ізаляцыі ліц, абвінавачаных у антыдзяржаўнай дзейнасці (1934)

75 гадоў з часу стварэння ААТ «БЯРОЗАЎСКІ СЫРАРОБНЫ КАМБІНАТ» (1944), аднаго з буйнейшых сыраробчых прадпрыемстваў Беларусі, лаўрэата Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (2014)

75 гадоў з часу стварэння ААТ «МІНСКІ АЎТАМАБІЛЬНЫ ЗАВОД», прадпрыемства па выпуску велікагрузнай аўтамабільнай, аўтобуснай, тралейбуснай і прычапной тэхнікі (1944)

1 – 105 гадоў з часу абвяшчэння Германіяй вайны Расіі – ПЕРШАЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ 1914 – 1918 гг.

1 – 75 гадоў з часу стварэння ААТ «БАРХІМ», вядучага прадпрыемства Беларусі па вытворчасці тавараў бытавой хіміі (г. Баранавічы; 1944)

1 – 70 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА КАНЦУБА (1949, Столінскі р-н), мастака, педагога, заслужанага работніка народнай адукацыі Беларусі

2 – 470 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ КРЫШТОФА РАДЗІВІЛА (мян. СІРОТКА; 1549 – 1616), дзяржаўнага і ваеннага дзеяча ВКЛ, пісьменніка, мецэната

4 – 75 гадоў з часу заснавання ў г. Брэсце СЯРЭДНЯЙ ШКОЛЫ № 1 (сёння – ДУА «Гімназія № 1 г. Брэста») (1944)

5 – 70 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА АЛЯКСАНДРАВІЧА ШАВЕЛЯ (1949, Пружанскі р-н), тэатральнага дзеяча, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

6 – 135 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНА ІВАНАВІЧА ХЛЯБЦЭВІЧА (1884, Слонімскі р-н – 1953), беларускага і расійскага бібліятэказнаўца, кнігазнаўца, бібліёграфа, літаратуразнаўца, дзеяча беларускага культурна-грамадскага руху пач. ХХ ст.

6 – 65 гадоў з часу выхаду першага нумара газеты «Социалистический путь», з 1962 г. – газеты «ЗАРЯ НАД БУГОМ» (1954)

7 – 140 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА АНТОНАВІЧА КРАЧЭЎСКАГА (КРЭЧЭЎСКАГА; 1879, Кобрынскі пав. – 1928), беларускага палітычнага дзеяча, паэта, драматурга, гісторыка

8 – 145 гадоў з дня нараджэння БАРЫСА МІКАЛАЕВІЧА ЖУКОВІЧА (1874, Пружанскі р-н – 1938), гісторыка, архівіста

9 – 75 гадоў з часу стварэння ААТ «БАРАНАВІЦКІ  АЎТААГРЭГАТНЫ ЗАВОД» (1944), аднаго з вядучых вытворцаў аўтакампанентаў для  грузавой і аўтобуснай тэхнікі, лаўрэата Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (2014)

10 – 140 гадоў з дня нараджэння ЯКАВА ПІНХУСАВІЧА ГРОМЕРА (1879, г. Брэст – 1933), вучонага-матэматыка, асістэнта А. Эйнштэйна ў г. Берліне (1915 – 1928 гг.) і суаўтара некаторых яго прац

10 – 90 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА СЯРГЕЕВІЧА) СТАВЕРА (1929, Докшыцкі р-н – 1995), паэта, празаіка, драматурга

12 – 620 гадоў з дня БІТВЫ НА ВОРСКЛЕ, бітвы паміж войскамі ВКЛ і Залатой Арды (1399)

14 – 80 гадоў з дня нараджэння ГЕОРГІЯ СЦЯПАНАВІЧА ТАМАШЭВІЧА (1939, Нясвіжскі р-н), паэта, заслужанага журналіста Беларускага саюза журналістаў, старшыні Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага саюза журналістаў

15 – 100 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА УЛАДЗІМІРАВІЧА ЛІСОЎСКАГА (1919 - ?), рэжысёра тэатра і тэлебачання, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

16 – 40 гадоў з часу стварэння біялагічнага заказніка рэспубліканскага значэння «БОРСКІ» (Ганцавіцкі і Лунінецкі р-ны; 1979)

17 – 460 гадоў з дня нараджэння ЮРЫЯ АЛЕЛЬКАВІЧА (1559 – 1586), дзяржаўнага дзеяча ВКЛ

17 – 390 гадоў з дня нараджэння ЯНА ІІІ САБЕСКАГА (1629 – 1696), вялікага князя ВКЛ і караля Польшчы, выдатнага палкаводца, мецэната

17 – 115 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРЫ ІВАНАЎНЫ ФЕДАСЮК  (1904, Кобрынскі р-н – 1995), дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, удзельніцы партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны

18 – 120 гадоў з дня нараджэння МІРОНА ЕМЯЛЬЯНАВІЧА КРЫШТАФОВІЧА (1899, Пружанскі р-н – 1985), удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, аднаго з арганізатараў антыфашысцкага падполля і партызанскага руху ў Брэсцкай вобл. у  Вялікую Айчынную вайну, ганаровага грамадзяніна г. Брэста

18 – 110 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ІВАНАВІЧА ВАЛАСЕВІЧА (1909, Бярозаўскі р-н – 1941), удзельніка савецка-фінляндскай 1939 – 1940 гг. і Вялікай Айчыннай войнаў, Героя Савецкага Саюза (1940)

18 – 95 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА ЯСЕНЯ (МІХАІЛА АРОНАВІЧА ГОЛЬДМАНА; 1924, г. Мінск – 2006), паэта, многія вершы якога пакладзены на музыку

20 – 85 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ (МІХАІЛА ПРОХАРАВІЧА)  ПАРАХНЕВІЧА (1934, Старадарожскі р-н – 2001), паэта, празаіка, публіцыста, аўтара твораў для дзяцей і юнацтва

21 – 70 гадоў з дня нараджэння СЦЯПАНА СЦЯПАНАВІЧА ПЯСЕЦКАГА (1949, Івацэвіцкі р-н), вучонага ў галіне матэрыялазнаўства, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1975)

24 – 70  гадоў з дня нараджэння ПЯТРА ІВАНАВІЧА БРЫГАДЗІНА (1949, Іванаўскі р-н), вучонага-гісторыка, заслужанага работніка адукацыі Беларусі 

24 – 60 гадоў з часу заснавання ЗАТ «АТЛАНТ», Мінскага завода халадзільнікаў (1959)

25 – 120  гадоў з дня нараджэння ЭДУАРДА ЛЬВОВІЧА АРШАНСКАГА (1899 – 1974), расійскага і беларускага кінарэжысёра, які паставіў адзін з першых беларускіх гукавых мастацкіх фільмаў «Баям насустрач» (1932) 

27 – 115 гадоў з дня нараджэння СЦЯПАНА ПІЛІПАВІЧА ПАЦЯРУХІ (1904, Пружанскі р-н – 1982), дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху ў Брэсцкай вобл. у Вялікую Айчынную вайну

28 – 85 гадоў з дня нараджэння ЗМІТРА (ДЗМІТРЫЯ  АЛЯКСАНДРАВІЧА) БЯСПАЛАГА (1934, Хойнікаўскі р-н – 1999), пісьменніка, аўтара анімалістычных казак, апавяданняў, нарысаў

30 – 215 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА ХОДЗЬКІ (БАРЭЙКІ; 1804, Мядзельскі р-н – 1891), паэта, фалькларыста, славіста, усходазнаўца

30 – 65 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА РЫГОРАВІЧА ЛУКАШЭНКІ (1954, г. п. Копысь, Аршанскі р-н), Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь, старшыні Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі

31 – 125 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА ВАСІЛЬЕВІЧА ГРУБЭ (1894 – 1980), скульптара, аднаго з арганізатараў і старшыні Усебеларускага аб’яднання мастакоў, народнага мастака Беларусі

31 – 20 гадоў з часу заснавання ГІДРАМЕТЭАЦЭНТРА, сёння – ДУ «Рэспубліканскі гідраметэаралагічны цэнтр» (г. Мінск, 1999)

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 259 разоў Апошняя змена Аўторак, 16 Красавік 2019 14:48