Панядзелак, 03 Люты 2020 10:24

ЛЮТЫ 2020

320 гадоў з пачатку ПАЎНОЧНАЙ ВАЙНЫ 1700–1721 гг., вайны Швецыі і яе саюзнікаў з Рэччу Паспалітай і яе саюзнікамі

80 гадоў з часу заснавання УА «ПІНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ МЕДЫЦЫНСКІ КАЛЕДЖ» (Пінск; 1940)

1  85 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ІВАНАВІЧА БОРЫСА (1935, Баранавіцкі р-н – 1998), педагога, партыйнага дзеяча Беларусі

 

 2  85 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА ПАТАПАВІЧА ВАЛЫНЦА (1935, Пінскі р-н), вучонага ў галіне фізіялогіі і біяхіміі раслін, лаўрэата прэміі акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы (1996), прэміі НАН Беларусі (2007)

 

2  85 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА АЛЯКСАНДРАВІЧА ПРАНЬКО (1935, Ляхавіцкі р-н), кінааператара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1966)

 

5  90 гадоў з дня нараджэння РАСЦІСЛАВА ІВАНАВІЧА ЯНКОЎСКАГА (1930–2016), акцёра тэатра і кіно, народнага артыста Беларусі і СССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998), Тэатральнай прэміі імя І. Буйніцкага (1992), прэміі «За духоўнае адраджэнне» (2003), прэміі Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі ў галіне культуры і мастацтва (2006), міждзяржаўнай прэміі «Зоркі Садружнасці» (2015), кавалера ордэна Ф. Скарыны

 

5  85 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА РЫГОРАВІЧА ЧЭРНІКА (1935, Пружанскі р-н – 2016), паэта, педагога

 

6  70 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ІГНАТАВІЧА ГУРШЧАНКОВА (1950, Гомельская вобл.), мастака ў вобласці станкавай графікі і жывапісу

 

7  70 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА ТРАХІМЁНКА (1950, Расія), пісьменніка, сцэнарыста, доктара юрыдычных навук, прафесара

 

10  80 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА СЦЯПАНАВІЧА АМЯЛЬЯНЧЫКА (1940, Драгічынскі р-н – 2007), вучонага ў галіне агульнай гігіены, эканомікі і спартыўнай медыцыны

 

11  100 гадоў з дня нараджэння ДЗМІТРЫЯ ВАСІЛЬЕВІЧА РУДЗЬКО (1920, Петрыкаў – 1998), цымбаліста, заслужанага артыста Беларусі, педагога

 

11  85 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ СЯРГЕЕВІЧА) КУСЯНКОВА (1935, Добрушскі р-н – 2004), пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1991), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа (2000)

 

11  80 гадоў з часу стварэння ўстановы «ДЗЯРЖАЎНЫ АРХІЎ БРЭСЦКАЙ ВОБЛАСЦІ» (Брэст; 1940)

 

11  80 гадоў з часу заснавання ДУ «НАЦЫЯНАЛЬНЫ ГІСТАРЫЧНЫ АРХІЎ БЕЛАРУСІ ў ГРОДНЕ» (1940)

 

12  125 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА АЛЯКСЕЕВІЧА ТРАЙНІНА (1895, Пінск – 1956), расійскага ваеннага дзеяча, контр-адмірала, удзельніка савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг., Вялікай Айчыннай вайны

 

12  90 гадоў з дня нараджэння ВАЛЬМЕНА МІКАЛАЕВІЧА АЛАДАВА (1930, Мінск), заслужанага архітэктара Беларусі, педагога, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000), выдатніка адукацыі, кавалера ордэна «Знак Пашаны»

 

 13  60 гадоў з дня нараджэння ЮРЫЯ ІВАНАВІЧА ХІЛЬКО (1960, Баранавічы), графіка, лаўрэата прэміі Міжнароднага фонду славянскага пісьменства імя св. Кірылы і Мяфодзія (1990), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2015)

 

 14  100 гадоў з дня нараджэння ВАДЗІМА НІЧЫПАРАВІЧА ПАЗНЯКА (1920, Бешанковіцкі р-н – 1997), грамадскага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

 

15  ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ ВОІНАЎ-ІНТЭРНАЦЫЯНАЛІСТАЎ

 

15  75 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА ПАЎЛАВІЧА БАБЕЯ (1945, в. Ёдчыкі, Івацэвіцкі р-н), спартсмена (барацьба вольная), трэнера, заслужанага трэнера Беларусі

 

16  120 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА СЦЯПАНАВІЧА НЕСЦЯРУКА (1900, Камянецкі р-н – 1991), ваеннага дзеяча, удзельніка Грамадзянскай, савецка-фінляндскай 1939–1940 гг. і Вялікай Айчыннай войнаў, генерала-маёра артылерыі, генерала-лейтэнанта артылерыі

 

16  95 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ЯКАЎЛЕВІЧА НАВУМЕНКІ (1925,   Рэчыцкі р-н – 2006), народнага пісьменніка Беларусі, літаратуразнаўца, грамадскага дзеяча, акадэміка НАН Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1967), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа (1972), прэміі НАН Беларусі (1997)

 

16  80 гадоў з часу заснавання ПІНСКАГА КАЛЕДЖА УА «БРЭСЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ імя А. С. ПУШКІНА» (1940)

 

18  125 гадоў з дня нараджэння СЯМЁНА КАНСТАНЦІНАВІЧА ЦІМАШЭНКІ (1895–1970), дзяржаўнага і ваеннага дзеяча, Маршала Савецкага Саюза, двойчы Героя Савецкага Саюза (1940, 1965), камандуючага войскамі Беларускай ваеннай акругі (1945–1960)

 

18  50 гадоў з часу стварэння ў г. БРЭСЦЕ завода бытавой хіміі, зараз ААТ «БРЭСЦКІ ЗАВОД БЫТАВОЙ ХІМІІ» (1970)

 

19  130 гадоў з дня нараджэння КАЗІМІРА СВАЯКА (сапр. КАНСТАНЦІН МАЦВЕЕВІЧ СТАПОВІЧ; 1890, Астравецкі р-н – 1926), паэта, празаіка, рэлігійнага і грамадскага дзеяча

 

19  105 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ БЯРОЗКІ (МАЦВЕЯ [МІТРАФАНА] ВАСІЛЬЕВІЧА СМАРШЧКА [РЭПКІ-СМАРШЧКА]; 1915,  Ляхавіцкі р-н – 2008), паэта, культурнага і грамадскага дзеяча беларускага замежжа (ЗША), заслужанага доктара медыцыны

 

19  85 гадоў з дня нараджэння ГЕНАДЗЯ СЦЯПАНАВІЧА АЎСЯННІКАВА (1935, Магілёў), акцёра, народнага артыста Беларусі і СССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988), прэміі Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальная Паўлінка» (2006), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2008), кавалера ордэна Францыска Скарыны (2006)

 

20  75 гадоў з дня нараджэння ТАІСЫ МІКАЛАЕЎНЫ БОНДАР (1945, г. п. Рудзенск – 2005), пісьменніцы, перакладчыцы, грамадскай дзяячкі, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2004)

 

22  120 гадоў з дня нараджэння ФЁДАРА СЯМЁНАВІЧА КУНЬКОВА (1900, Іванаўскі р-н – 1969), удзельніка Грамадзянскай вайны, аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху ў Пінскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну

 

2280 гадоў з часу стварэння УА «ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ імя ЯНКІ КУПАЛЫ» (1940)

 

23  ДЗЕНЬ АБАРОНЦАЎ АЙЧЫНЫ І УЗБРОЕНЫХ СІЛ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

 

23  75 гадоў з часу адкрыцця ў г. БРЭСЦЕ ДЗІЦЯЧАГА КІНАТЭАТРА (1945)

 

23  60 гадоў з часу стварэння Брэсцкага трэста «БРЭСТГАЗ» (цяпер — УП «Брэстаблгаз»; 1960)

 

24  100 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ ЛЕАНІДАВІЧА АНДРЭЕВА (1920–1999), расійскага і беларускага артыста балета, балетмайстара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, заслужанага артыста Расіі

 

24  85 гадоў з дня нараджэння РЫГОРА ІВАНАВІЧА БАРАДУЛІНА (1935, Ушацкі р-н – 2014), народнага паэта Беларусі, перакладчыка, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1976), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы (1976)

 

25  115 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ ЯЎХІМАВІЧА КЛЯШЧОВА (1905 ці 1902, Калінкавіцкі р-н – 1968), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча БССР, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Пінскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, генерал-маёра, Героя Савецкага Саюза (1944)

 

25  100 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА (ПЯТРА ФЁДАРАВІЧА) ПРЫХОДЗЬКІ (1920, Хоцімскі р-н – 2006), паэта, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1985)

 

25  75 гадоў з дня нараджэння ВОЛЬГІ МІХАЙЛАЎНЫ КЛЕБАНОВІЧ (па мужу ДЗЯНІСАВАЙ; 1945), актрысы, народнай артысткі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986), уладальніцы прыза «Крыштальная Паўлінка» (2003)

 

27  85 гадоў з дня нараджэння ФЁДАРА ДАНІЛАВІЧА КЛІМЧУКА (1935, Драгічынскі р-н – 2018), мовазнаўца, аўтара прац па беларускай дыялекталогіі, лінгвагеаграфіі, сацыялінгвістыцы, анамастыцы, фальклору, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000)

 

28  110 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ ДУБРОВІЧА (сапр. АЛЯКСЕЯ РЫГОРАВІЧА РЭДЗЬКІ; 1910, Глыбоцкі р-н – 1942), паэта, удзельніка вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, аднаго з ініцыятараў стварэння Літаратурнага фронту сялянска-рабочых пісьменнікаў

28  80 гадоў з дня нараджэння МАРАТА РЫГОРАВІЧА КЛІМАВА (1940, в. Выганашчы, Івацэвіцкі р-н – 2019), мастака ў вобласці манументальна-дэкаратыўнага і станковага жывапісу

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1160 разоў Апошняя змена Чацвер, 06 Люты 2020 14:49