2 – ДЗЕНЬ ЯДНАННЯ НАРОДАЎ БЕЛАРУСІ І РАСІІ
2 – 80 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА (ВІКЕНЦІЯ МІКАЛАЕВІЧА) ШЫМУКА (1933, Дзятлавіцкі р-н – 1998), паэта, нарысіста
5 – 220 гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦІНА РАДЗІВІЛА (1793 – 1869), палітычнага дзеяча, мецэната, аднаго з першых беларускіх фалькларыстаў
5 – 70 гадоў з дня нараджэння МАР’ЯНА МІКАЛАЕВІЧА ДУКСЫ (1943, Мядзельскі р-н), паэта, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1990)
5 – 65 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ ЕЛЯНЕЎСКАГА (1948, Лунінецкі р-н), пісьменніка, журналіста
6 – 180 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА МІКАЛАЕВІЧА ПЫПІНА (1833 – 1904), расійскага літаратуразнаўца, этнографа, фалькларыста, які ўпершыню ахарактарызаваў і абагульніў найважнейшыя працы па беларускай этнаграфіі і фальклоры, акадэміка Пецярбургскай АН
6 – 70 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА АЛЯКСАНДРАВІЧА ЗДАНЕВІЧА (1943, Брэсцкі р-н), спевака, педагога, заслужанага артыста Беларусі
7 – 35 гадоў з часу стварэння ў г. Брэсце ЛЕНІНСКАГА і МАСКОЎСКАГА АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ РАЁНАЎ (1978)
8 – 55 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ ВЯЧАСЛАВАВІЧА ЧАРАНОВІЧА (1958, г.п. Шарашова, Пружанскі р-н), мастака-графіка, фотамастака
9 – 90 гадоў з дня нараджэння АНТОНА АНТОНАВІЧА ЛАБУДЫ (1923, Пружанскі р-н – 2011), вучонага-фізіка, заслужанага работніка народнай адукацыі Беларусі
10 – 75 гадоў з часу выдання першага нумара грамадска-палітычнай газеты для моладзі “ЗНАМЯ ЮНОСТИ” (Мінск; 1938)
12 – 60 гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦІНА КАНСТАНЦІНАВІЧА КАЛОДЗІЧА (1953, Пінск), мастака
18 – 110 гадоў з дня нараджэння ПЛАТОНА РАМАНАВІЧА ГАЛАВАЧА (1903, Бабруйскі р-н – 1937), пісьменніка, грамадскага дзеяча
18 – 90 гадоў з часу арганізацыі беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства “ДЫНАМА” (1923)
19 – 120 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ САВІЧА ГАРБАЦЭВІЧА (1893, Пухавіцкі р-н – 1985), драматурга, педагога, заслужанага настаўніка Беларусі
21 – 180 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ОТАНА СЯМЁНАВІЧА КАЛІНОЎСКАГА (1833, Гродзенскі пав. – 1862), гісторыка, археографа, бібліяфіла, удзельніка нацыянальна-вызваленчага руху 1860-х гг.
25 – 85 гадоў з дня нараджэння СВЯТЛАНЫ ЛЕАНІДАЎНЫ КУРЫЛЁВАЙ (1928, Жытомір – 2011), пісьменніцы
26 – ДЗЕНЬ ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ ТРАГЕДЫІ (1986)
28 – 70 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ ІВАНАВІЧА КУБАРКІ (1943, Пружанскі р-н), вучонага ў галіне фізіялогіі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі