Серада, 19 Снежань 2012 14:26

ЧЭРВЕНЬ 2013

45 гадоў з часу стварэння БРЭСЦКАГА АБЛАСНОГА ТЭАТРА ЛЯЛЕК (1968)

2 – ДЗЕНЬ МЕЛІЯРАТАРА (першая нядзеля чэрвеня)

2 – 115 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА КАЗІМІРАВІЧА УРБАНОВІЧА  (1898 – 1977), ваеннага дзеяча, генерал-лейтэнанта, удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну

2 – 70 гадоў з дня нараджэння ЮРЫЯ ІВАНАВІЧА ІВАШЧАНКІ (1943), архітэктара, сярод асноўных работ якога праекты жылых дамоў у Мінску, Брэсце, Гомелі, Гродне, Светлагорску, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000)

4 – 55 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА ФЕАДОСЬЕВІЧА) ПАПЛАЎСКАГА (1958, Кобрынскі р-н), пісьменніка, паэта

5 – ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ СВЯТОЙ ЕЎФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ

5 – ДЗЕНЬ АХОВЫ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ

5 – 90 гадоў з дня нараджэння ІВАНА АНДРЭЕВІЧА КОЛАСА (1923, Лельчыцкі р-н – 2007), разведчыка, аднаго з арганізатараў партызанскага руху на Палессі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Расіі (1994), кавалера ордэна Францыска Скарыны (2003)

9 – 210 гадоў з дня нараджэння АДОЛЬФА МІХАЛА ВАЛЯР’ЯНА ЮЛІЯНА ЯНУШКЕВІЧА (1803, Нясвіж – 1857), падарожніка, пісьменніка, удзельніка паўстання 1830-1831 гг.

10 – 290 гадоў з дня нараджэння ФРАНЦІШКА ПАПРОЦКАГА (1723 – 1805), выдаўца, перакладчыка, гісторыка, аўтара навуковых прац пра ВКЛ

11 – 60 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ВІКЕНЦЬЕВІЧА МАРОЗА (1953, Івацэвіцкі р-н), пісьменніка, кінадраматурга, сцэнарыста, кінарэжысёра, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994)

15 – 65 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ІВАНАВІЧА БУТЭВІЧА (1948, Нясвіжскі р-н), пісьменніка, перакладчыка, публіцыста, крытыка, дзяржаўнага дзеяча Беларусі

16 – ДЗЕНЬ МЕДЫЦЫНСКІХ РАБОТНІКАЎ (трэцяя нядзеля чэрвеня)

18 – 115 гадоў з часу адкрыцця першай на Беларусі трамвайнай лініі –  ВІЦЕБСКАГА ТРАМВАЯ (1898)

18 – 100 гадоў з дня нараджэння ФЁДАРА ІВАНАВІЧА КУЛЯШОВА (1913, Рагачоўскі р-н – 1993), крытыка, літаратуразнаўца, педагога, даследчыка гісторыі рускай літаратуры, сучаснай беларускай літаратуры

20 – 85 гадоў з дня нараджэння ГАЎРЫЛЫ ХАРЫТОНАВІЧА ВАШЧАНКІ (1928, Брагінскі р-н), жывапісца, народнага мастака Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1987)

21 – 105 гадоў з дня нараджэння СЦЯПАНА КАЗІМІРАВІЧА МАЙХРОВІЧА (1908, Слуцкі р-н – 1981), крытыка, літаратуразнаўца

22 – ДЗЕНЬ УСЕНАРОДНАЙ ПАМЯЦІ АХВЯР ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ

22 – 130 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА ІВАНАВІЧА ЦВІКЕВІЧА (1883, Брэст – 1937), палітычнага дзеяча БНР і БССР, гісторыка, філосафа, публіцыста

22 – 60 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ІВАНАВІЧА АСІПОВІЧА (1953, Віцебская вобл.), мастака-акварэліста

24 – 150 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ МІКАЛАЕВІЧА УРВАНЦОВА (1863 – 1937), урача, аднаго з арганізатараў аховы здароўя на Беларусі

25 – 75 гадоў з дня нараджэння ІГАРА ІВАНАВІЧА ШКЛЯРЭЎСКАГА (1938, г.п. Бялынічы), паэта, перакладчыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1987), Дзяржаўнай Пушкінскай прэміі (Расія; 1999), кавалера ордэна Дружбы народаў

26 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ПРАКУРАТУРЫ

28 – 90 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА АЛЯКСАНДРАВІЧА ЧАНТУРЫЯ (1923 – 1988), архітэктара, гісторыка архітэктуры, педагога, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1980), аўтара навуковых прац па гісторыі беларускай архітэктуры

29 – 100 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА САФРОНАВІЧА РУДЗІКА (1913 – 2005), заслужанага архітэктара Беларусі

30 – ДЗЕНЬ ВЫНАХОДНІКА І РАЦЫЯНАЛІЗАТАРА

30 – ДЗЕНЬ МОЛАДЗІ (апошняя нядзеля чэрвеня)

30 – 80 гадоў з дня нараджэння АРСЕНІЯ МІКАЛАЕВІЧА ВАНІЦКАГА (1933, Баранавіцкі р-н – 2001), дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, заслужанага работніка культуры Беларусі, кавалера ордэна “Знак Пашаны”

Чытаць 1597 разоў Апошняя змена Аўторак, 09 Красавік 2019 16:23