Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 20 Снежань 2012 12:04

КАСТРЫЧНІК 2013

80 гадоў з пачатку выхаду “GAZETA POLESKA”, выдаваемай Брэсцкім аддзяленнем BBWR (1933)

25 гадоў з часу стварэння ДЗЯРЖАЎНАГА КАМЕРНАГА ХОРА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (Мінск; 1988)

1 – ДЗЕНЬ ПАЖЫЛЫХ ЛЮДЗЕЙ

1 – 65 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ МІКАЛАЕВІЧА СЕРДЗЮКОВА (1948, Чачэрскі р-н), пісьменніка

2 – 600 гадоў з часу юрыдычнага замацавання ГАРАДЗЕЛЬСКАЙ УНІІ, саюза ВКЛ з Каралеўствам Польскім (1413)

4 – 85 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ СЦЯПАНАВІЧА КЕЙЗАРАВА (КЕЙЗЕРАВА; 1928, Буда-Кашалёўскі р-н – 1994), пісьменніка  

5 – 555 гадоў з дня нараджэння КАЗІМІРА (СВЯТОГА КАЗІМІРА; 1458 – 1484), дзяржаўнага і рэлігійнага дзеяча ВКЛ, беларускага каталіцкага святога

6 – ДЗЕНЬ АРХІВІСТА

6 – ДЗЕНЬ НАСТАЎНІКА (першая нядзеля кастрычніка)

6 – 75 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ВАСІЛЬЕВІЧА КУЗНЯЦОВА (1938), вучонага-гісторыка, даследчыка пытанняў гісторыі і паліталогіі Беларусі, паэта-лірыка

7 – 225 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ІВАНАВІЧА НАСОВІЧА (1788, Чавускі р-н – 1877), мовазнаўца-лексікографа, фалькларыста, этнографа,  складальніка першага гістарычнага слоўніка беларускай мовы

7 – 75 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯНЦІНА БЛАКІТА (ВАЛЯНЦІНА УЛАДЗІМІРАВІЧА БОЛТАЧА; 1938, Шчучынскі р-н – 2007), пісьменніка, галоўнага рэдактара часопіса “Вожык” (1987 – 2000)

9 – 115 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА ВАСІЛЬЕВІЧА ПЕТРУШЭЎСКАГА (1898, Лунінец – 1976), ваеннага дзеяча, генерал-палкоўніка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1944)

11 – 115 гадоў з дня нараджэння ХАРЫТОНА СЦЯПАНАВІЧА ГАРАГЛЯДА (1898, Столінскі р-н – 1985), вучонага ў галіне агульнай і санітарнай ветэрынарыі, акадэміка НАН Беларусі, Акадэміі сельскагаспадарчых навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі

11 – 100 гадоў з дня нараджэння ЭДЗІ АГНЯЦВЕТ (ЭДЗІ СЯМЁНАЎНЫ КАГАН; 1913, Мінск – 2000), паэтэсы, кавалера ордэна “Знак Пашаны”

12 – 65 гадоў з дня нараджэння ЛЮБОВІ АЛЯКСАНДРАЎНЫ ФІЛІМОНАВАЙ (1948, Мінск), пісьменніцы

13 – 240 гадоў з дня нараджэння ЛУКАША ІОСІФАВІЧА ГАЛАМБЁЎСКАГА (1773, Пінскі р-н – 1849), польскага гісторыка, этнографа, архівіста

13 – 125 гадоў з дня нараджэння ЯЗЭПА НАРЦЫЗАВІЧА ДРАЗДОВІЧА (1888, Глыбокскі р-н – 1954), мастака, скульптара, этнографа, фалькларыста, археолага, пісьменніка, аднаго з заснавальнікаў нацыянальнага гістарычнага жывапісу

13 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ  КУЛЬТУРЫ (другая нядзеля кастрычніка)

14 – ДЗЕНЬ  МАЦІ

15 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ  ФАРМАЦЭЎТЫЧНАЙ І МІКРАБІЯЛАГІЧНАЙ  ПРАМЫСЛОВАСЦІ

15 – 55 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце ДЗІЦЯЧАЙ СПАРТЫЎНАЙ ШКОЛЫ № 4 (1958)

19 – 65 гадоў з часу заснавання БРЭСЦКАГА АБЛАСНОГА САВЕТА ПРАФСАЮЗАЎ (1948)

20 – 280 гадоў з дня нараджэння АДАМА ТАДЭВУША СТАНІСЛАВА НАРУШЭВІЧА (1733, Пінскі р-н – 1796), гісторыка, паэта, асветніка, перакладчыка, рэлігійнага дзеяча

22 – 95 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА ЦІМАФЕЕВІЧА) БАЖКО (1918, Карэліцкі р-н – 2009), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі

23 – 190 гадоў з дня нараджэння АДАМА ПЛУГА (АНТОНІ АНТОНАВІЧА ПЯТКЕВІЧА; 1823, Слуцкі р-н – 1903), польскага і беларускага пісьменніка, публіцыста

23 – 65 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА УЛАДЗІМІРАВІЧА ЯРАЦА (1948, Рэчыцкі р-н), паэта, літаратуразнаўца

24 – 270 гадоў з дня нараджэння РАФАЛА ЮЗАФА ЧАРВЯКОЎСКАГА (1743, Піншчына – 1816), вучонага-медыка, асветніка

25 – 80 гадоў з дня нараджэння НІНЭЛЬ ІВАНАЎНЫ ШЧАСНАЙ (1933, Полацк), мастака, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

27 – ДЗЕНЬ АЎТАМАБІЛІСТА І ДАРОЖНІКА (чацвёртая нядзеля кастрычніка)

28 – 235 гадоў з дня нараджэння ЯКУБА ФАЛЬКОЎСКАГА (свец. ШЫМАНА ТАДЭВУША; 1778 – 1836), літаратуразнаўца, тэолага, педагога

29 – 75 гадоў з дня нараджэння ЯНКІ (ІВАНА УЛАДЗІМІРАВІЧА) САЛАМЕВІЧА (1938, Слонімскі р-н), літаратуразнаўца, фалькларыста, краязнаўца, бібліёграфа, перакладчыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976)

30 – 70 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ПАЎЛАВІЧА ВЯЛІЧКІ (1943, Пружанскі р-н), вучонага-філосафа, публіцыста, журналіста, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998)

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1694 разоў Апошняя змена Чацвер, 18 Красавік 2019 09:45