Чацвер, 20 Снежань 2012 12:35

ЛІСТАПАД 2013

75 гадоў з часу заснавання БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ, грамадскага аб’яднання (1938)

1 – 140 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ІВАНАВІЧА ЗАМОЦІНА (1873 – 1942), расійскага і беларускага літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі, члена-карэспандэнта АН СССР

1 – 105 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНІІ ЭРГАРДАЎНЫ ПФЛЯЎМБАЎМ (1908, Мінск – 1996), паэтэсы, перакладчыцы

1 – 80 гадоў з дня нараджэння ВЯЧАСЛАВА УЛАДЗІМІРАВІЧА АДАМЧЫКА (1933, Дзятлавіцкі р-н – 2001), пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1980) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1988)

1 – 80 гадоў з дня нараджэння ВЕРЫ ЯКАЎЛЕЎНЫ ЛЯШУК (1933, Брэсцкі р-н), літаратуразнаўца, даследчыка беларускай літаратуры і літаратурнага краязнаўства, члена-карэспандэнта Беларускай акадэміі адукацыі, заслужанага работніка вышэйшай школы Беларусі

1 – 65 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ МІКАЛАЕВІЧА) ПРАКАПОВІЧА (1948, Брэст), паэта, журналіста

1 – 65 гадоў з дня нараджэння ТАМАРЫ ПЯТРОЎНЫ ЛАЗНЮХА (1948, Пінскі р-н), паэтэсы

1 – 60 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ МІКАЛАЕВІЧА ТУМІЛОВІЧА (1953, Кажан-Гарадок), краязнаўца, фалькларыста

2 – ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ

3 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ГРАМАДЗЯНСКАЙ АВІЯЦЫІ (першая нядзеля лістапада)

3 – 115 гадоў з дня нараджэння ДЗМІТРЫЯ НІЧЫПАРАВІЧА ФАЛЬКОЎСКАГА (ЛЯЎЧУКА; 1898, Кобрынскі р-н – 1934), украінскага паэта, удзельніка рэвалюцыйнага руху

7 – ДЗЕНЬ КАСТРЫЧНІЦКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ

8 – 130 гадоў з дня нараджэння ВАЦЛАВА ЮСТЫНАВІЧА ЛАСТОЎСКАГА (1883, Глыбокскі р-н – 1938), вучонага-гісторыка, філолага, этнографа, пісьменніка, публіцыста, літаратуразнаўца, акадэміка НАН Беларусі, члена-карэспандэнта Украінскай акадэміі грамадазнаўства ў Празе,  грамадска-палітычнага дзеяча

8 – 110 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ ЯВАРА (МІХАІЛА АНДРЭЕВІЧА КАРАСЯ; 1903 – 1933), паэта, удзельніка нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі

8 – 75 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ІВАНАВІЧА САЧАНКІ (1938, Хойнікаўскі р-н), вучонага-гісторыка, журналіста, даследчыка публіцыстыкі беларускіх пісьменнікаў, лаўрэата прэміі Саюза журналістаў СССР (1980)

11 – 450 гадоў з дня нараджэння МАРЦІНА СМІГЛЕЦКАГА (1563 – 1618), тэолага, філосафа, пісьменніка-палеміста, аўтара трактата “Логіка” (1618), які да сярэдзіны ХІХ ст. лічыўся лепшым падручнікам у Заходняй Еўропе

12 – 190 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА МІХАЙЛАВІЧА ШПІЛЕЎСКАГА (1823, Бабруйскі р-н – 1861), беларускага і расійскага этнографа, фалькларыста, пісьменніка, публіцыста, тэатральнага крытыка, драматурга

12 – 145 гадоў з дня нараджэння ГАННЫ БАЛЯСЛАВАЎНЫ МІСУНА (1868, Чашнікаўскі р-н – 1922), вучонага-геолага, першай жанчыны-геолага Беларусі і Расіі, якая праводзіла палявыя геалагічныя даследаванні

12 – 55 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА ІВАНАВІЧА ПРАНЧАКА (1958, Ляхавіцкі р-н), паэта, публіцыста

14 – 80 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА ЦІМАФЕЕВІЧА ПРАКОПЧЫКА (1933, Мінск – 1998), пісьменніка, краязнаўца

15 – 75 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА СЦЯФАНАВІЧА ЦІТОВА (1938, Крычаўскі р-н), этнографа, фалькларыста, гісторыка культуры, педагога

17 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЙ І ПЕРАПРАЦОЎЧАЙ ПРАМЫСЛОВАСЦІ АГРАПРАМЫСЛОВАГА КОМПЛЕКСУ (трэцяя нядзеля лістапада)

17 – 185 гадоў з дня нараджэння ЭМЕРЫКА КАРЛАВІЧА ЧАПСКАГА (ГУТЭН-ЧАПСКАГА; 1828, Дзяржынскі р-н –  1896 ці 1897), дзяржаўнага дзеяча, калекцыянера, нумізмата

18 – 130 гадоў з дня нараджэння ЯЗЭПА (ІОСІФА) ЮР’ЕВІЧА ЛЁСІКА (1883, Стаўбцоўскі р-н – 1940), мовазнаўца, пісьменніка, педагога, акадэміка НАН Беларусі, грамадска-палітычнага дзеяча

19 – ДЗЕНЬ РАКЕТНЫХ ВОЙСКАЎ І АРТЫЛЕРЫІ

19 – 105 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА ТРЫФАНАВІЧА ІАЎЧУКА (1908, Кобрынскі р-н – 1990), вучонага ў галіне філасофіі, партыйнага дзеяча Беларусі, члена-карэспандэнта АН СССР, замежнага члена Балгарскай АН

19 – 105 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ АРЦЁМАВІЧА) ЗАСІМА (1908, Пружанскі р-н – 1957), паэта

20 – 65 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНІІ ІОСІФАЎНЫ ЯНІШЧЫЦ (1948, Пінскі р-н – 1988), паэтэсы, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1986)

20 – 60 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ (МІХАІЛА АЛЯКСЕЕВІЧА) ШАХОВІЧА (1953, Беластоцкае ваяв. – 2000), беларускага і польскага журналіста, паэта, фалькларыста, выдаўца

21 – 95 гадоў з часу заснавання “БЕЛСАЮЗДРУКУ”, гандлёвага РУП (1918)

23 – 90 гадоў з часу ўтварэння першага літаратурнага аб’яднання пісьменніцкай моладзі БССР “МАЛАДНЯК” (1923 – 1928)

23 – 50 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце ДОМА ШЛЮБУ (1963)

23 – 65 гадоў з дня нараджэння ДЗІЯНЫ МІКАЛАЕЎНЫ ВЫМАРКАВАЙ (1948, Расія), мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (ручное ткацтва)

24 – 100 гадоў з дня нараджэння ВІСАРЫЁНА СЦЯПАНАВІЧА ГАРБУКА (1913, Полацкі р-н – 1986), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі

26 – 95 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА МІХАЙЛАВІЧА ШАХАЎЦА (1918, Барысаўскі р-н – 1991), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі

27 – 110 гадоў з дня нараджэння ПІЛІПА СЯМЁНАВІЧА ПЕСТРАКА (1903, Івацэвіцкі р-н – 1978), пісьменніка, дзеяча нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1964)

27 – 105 гадоў з дня нараджэння ФЁДАРА ІЛАРЫЁНАВІЧА ПАЎЛОЎСКАГА (1908 – 1989), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Палескай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1941)

28 – 55 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА МІКАЛАЕВІЧА КАРВАТА (1958, Брэст – 1996), ваеннага дзеяча, першага Героя Беларусі (1996)

30 – 225 гадоў з дня нараджэння КАЗІМІРА АНДРЭЕВІЧА БУЙНІЦКАГА (1788 – 1878), пісьменніка, публіцыста, краязнаўца

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1799 разоў Апошняя змена Чацвер, 18 Красавік 2019 09:47