Чацвер, 20 Снежань 2012 15:33

СНЕЖАНЬ 2013

40 гадоў з часу выпуску першай прадукцыі на БРЭСЦКІМ ЗАВОДЗЕ БЫТАВОЙ ХІМІІ (1973)

1 – 80 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце СТАНЦЫІ ПА АКАЗАННІ ХУТКАЙ ДАПАМОГІ  БАЛЬНЫМ (1933)

1 – ДЗЕНЬ ЮРЫСТА (першая нядзеля снежня)

3 – ДЗЕНЬ ІНВАЛІДАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

4 – 110 гадоў з дня нараджэння ЛАЗАРА ІОСІФАВІЧА ЛАГІНА (ГІНЗБУРГА; 1903, Віцебск – 1979), расійскага пісьменніка

4 – 75 гадоў з дня нараджэння НІНЫ ВАСІЛЬЕЎНЫ МАЕЎСКАЙ (1938, Любань – 2011), пісьменніцы

4 – 70 гадоў з дня нараджэння КАЗІМІРА ВІКЕНЦЬЕВІЧА КАМЕЙШЫ (1943, Стаўбцоўскі р-н), пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя   А. Куляшова (1989)

7 – ДЗЕНЬ СТРАХАВЫХ РАБОТНІКАЎ

7 – 60 гадоў з дня нараджэння ЛЮБЫ (ЛЮБОВІ КАНСТАНЦІНАЎНЫ) ТАРАСЮК (1953, Пінскі р-н – 2006), паэтэсы, крытыка, літаратуразнаўца

10 – ДЗЕНЬ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА

10 – 80 гадоў з часу заснавання ПРЭЗІДЭНЦКАЙ БІБЛІЯТЭКІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (Мінск; 1933)

12 – 95 гадоў з дня нараджэння КАСТУСЯ (КАНСТАНЦІНА ЦІХАНАВІЧА) КІРЭЕНКІ (1918, Слаўгарадскі р-н – 1988), пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя          Я. Купалы (1972), Літаратурнай прэміі імя Я. Купалы (1964)

15 – 200 гадоў з дня нараджэння ЛЮДВІКА АДАМА ДЗЯМ’ЯНАВІЧА ЮЦЭВІЧА (1813 – 1846), літоўскага і беларускага этнографа, фалькларыста, гісторыка

17 – ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА КІНО

17 – 130 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНА ІВАНАВІЧА БАРЫЧЭЎСКАГА (1883, Мінск – 1934), літаратуразнаўца, педагога, перакладчыка, аднаго з першых бібліёграфаў у беларускім літаратуразнаўстве

17 – 115 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ІВАНАВІЧА АЛЯКСЕЕВА (1898 – 1985), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі

19 – 110 гадоў з дня нараджэння ТАМАРЫ РЫГОРАЎНЫ (ГЕОРГІЕЎНЫ) ЦУЛУКІДЗЭ (1903 – 1991), пісьменніцы, крытыка, перакладчыка, актрысы, заслужанай артысткі Грузінскай ССР, кавалера ордэна “Знак Пашаны”

20 – ДЗЕНЬ СУПРАЦОЎНІКА ОРГАНАЎ ДЗЯРЖАЎНАЙ БЯСПЕКІ

20 – 55 гадоў з пачатку эксплуатацыі зборачнага цэха і выгатаўлення газавых пліт на БРЭСЦКІМ МЕХАНІЧНЫМ ЗАВОДЗЕ (1958; суч. – ААТ “БРЭСТГАЗААПАРАТ”)

20 – 50 гадоў з пачатку дзейнасці БАРАНАВІЦКАГА ВЫТВОРЧАГА БАВАЎНЯНАГА АБ’ЯДНАННЯ (1963)

22 – ДЗЕНЬ ЭНЕРГЕТЫКА

23 – 60 гадоў з дня нараджэння ВАЛЕРЫЯ ФЁДАРАВІЧА ГРЫШКАЎЦА  (1953, Пінск), беларускага і расійскага паэта, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя У.А. Калесніка (2007)

24 – 215 гадоў з дня нараджэння АДАМА БЯРНАРДА МІЦКЕВІЧА (1798, Баранавіцкі р-н ці Навагрудчына – 1855), паэта, грамадскага дзеяча, публіцыста, асветніка

24 – 100 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ МІКАЛАЕВІЧА КУЛАКОЎСКАГА (1913, Салігорскі р-н – 1986), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986)

24 – 100 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ДЗМІТРЫЕВІЧА ЧУРАБЫ  (1913, Мінск – 1998), мастака ў галіне кніжнай і станковай графікі, жывапісу

25 – РАЖСТВО ХРЫСТОВАЕ  (каталіцкае Ражство)

26 – 220 гадоў з дня нараджэння ЕВЫ СІГІЗМУНДАЎНЫ ФЯЛІНСКАЙ (1793, Клецкі р-н – 1859), удзельніцы нацыянальна-вызваленчага руху на Беларусі, пісьменніцы, мемуарысткі

27 – 50 гадоў з пачатку дзейнасці ЖАБІНКАЎСКАГА ЦУКРОВАГА ЗАВОДА (1963)

27 – 90 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ СЦЯПАНАВІЧА ВЯЛЮГІНА (1923, Сенненскі р-н – 1994), паэта, кінадраматурга, перакладчыка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Купалы (1964), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1968)

28 – 60 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА УЛАДЗІМІРАВІЧА ДУКТАВА (1953, Крычаў), пісьменніка

Чытаць 1819 разоў Апошняя змена Чацвер, 18 Красавік 2019 09:48