Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 16 Люты 2021 10:14

ЖНІВЕНЬ 2021

 

40 гадоў з часу стварэння філіяла ПРАДСТАЎНІЦТВА ПОЛЬСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ ў г. Брэсце (1981)

1 (першая нядзеля жніўня)

ДЗЕНЬ ЧЫГУНАЧНІКА

1

100 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА ЛУК’ЯНАВІЧА ГРЫШЧАНКІ (1921, Віцебскі р-н – 1973), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1944)

1

75 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ СЯРГЕЕВІЧА ГІРГЕЛЯ (1946, Міёрскі р-н), графіка, лаўрэата прэміі імя К. Крапівы (2006)

1

70 гадоў з дня нараджэння АЛЫ АЛЯКСЕЕЎНЫ САВІЦКАЙ (1951, г. Мінск), тэатразнаўца, даследчыка гісторыі беларускага тэатра, беларускай драматургіі

2

ДЗЕНЬ ДЭСАНТНІКАЎ І СІЛ СПЕЦЫЯЛЬНЫХ АПЕРАЦЫЙ

2

140 гадоў з дня нараджэння СТАНІСЛАВА ВІНЦЭНТАВІЧА КАЗУРЫ (1881, Пастаўскі – 1961), беларускага і польскага кампазітара, харавога дырыжора, педагога

2

70 гадоў з дня нараджэння ЗІНАІДЫ ВІКТАРАЎНЫ ВЯРЖБІЦКАЙ (1951, Расія), артысткі аперэты, заслужанай артысткі Беларусі

3

95 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА МІХАЙЛАВІЧА) АДАМОВІЧА(1926, Капыльскі р-н – 1994), пісьменніка, крытыка, літаратуразнаўца, грамадскага дзеяча, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, лаўрэата прэміі Міністэрства абароны СССР (1974), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа (1976), кавалера ордэна «Знак Пашаны» (1977)

3

90 гадоў з часу зацвярджэння БЕЛАРУСКАГА ТАВАРЫСТВА ГЛУХІХ, грамадскага аб’яднання (Мінск, 1931)

4

75 гадоў з дня нараджэння ВІКТОРЫІ МІКАЛАЕЎНЫ МАЗУР (1946, г. Магілёў – 2015), артысткі аперэты (сапрана), народнай артысткі Беларусі

5

560 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА(1461, Польшча – 1506), вялікага князя ВКЛ, караля Польшчы

5

125 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА АЛЯКСЕЕВІЧА МАРКЕВІЧА (1896, г. Вільня – 1980), кампазітара, дырыжора, заслужанага артыста Беларусі

5

90 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА КУЗЬМІЧА ДЗЮБАЙЛЫ (1931, Бярэзінскі р-н – 1995), крытыка, літаратуразнаўца, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа (1980)

5

75 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА АНДРЭЕВІЧА МІШЧАНЧУКА(1946, Драгічынскі р-н), акцёра тэатра і кіно, педагога, заслужанага артыста Беларусі, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2012), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2001), кавалера ордэна Францыска Скарыны(2011)

6

85 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА АЛЯКСАНДРАВІЧА ВІЦЯЗЯ(1936, Бярозаўскі р-н), вучонага ў галіне распрацоўкі новых матэрыялаў, тэхналогій і машынабудавання, акадэміка НАН Беларусі і Акадэміі ваенных навук Расіі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1980), прэміі Савета Міністраў СССР (1976), НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН імя В. А. Капцюга (2002), прэміі акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы (2007)

6

75 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯНЦІНЫ ІВАНАЎНЫ ЛОКУН (1946, Пінскі р-н – 2016), літаратуразнаўца, лаўрэата прэміі Прэзідэнтаў акадэміі навук Украіны, Беларусі і Малдовы (2004), двойчы лаўрэата прэміі часопіса «Полымя» (1993, 2001), уладальніка медаля Святой Ефрасінні Полацкай (2006)

6

35 гадоў з часу заснавання БРЭСЦКАЙ АБЛАСНОЙ ФІЛАРМОНІІ, дзяржаўнай установы (Брэст; 1986)

8 (другая нядзеля жніўня)

ДЗЕНЬ БУДАЎНІКА

8

65 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА ІВАНАВІЧА КУЛЕШЫ (1956, Іванаўскі р-н), паэта, празаіка, перакладчыка

9

85 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНА ВАСІЛЬЕВІЧА МІКЛАШЭЎСКАГА(1936, Польшча – 2010), пісьменніка, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1996)

10

80 гадоў з дня нараджэння ЮРЫЯ ІВАНАВІЧА ТАТАРНІКАВА (1941, г. Ліўны, Расія – 2005), мастака

10

55 гадоў з часу стварэння БРЭСЦКАГА ЭЛЕКТРАЛЯМПАВАГА ЗАВОДА, адкрытага акцыянернага таварыства (Брэст; 1966)

11

100 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНІЯ СЦЯПАНАВІЧА ПАРФЕНЮКА (1921, Іванаўскі р-н – 2008), царкоўнага дзеяча, Брэсцкага благачыннага, кандыдата багаслоўя, члена Фонду Міра

11

75 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА МІКАЛАЕВІЧА НАВУМЧЫКА (1946, г. Брэст), вучонага ў галіне педагогікі, выдатніка асветы, вынаходніка СССР

13

55 гадоў з часу спуску на воду танкера «ГЕРОИ БРЕСТА» (Ленінград, Балтыйскі завод; 1966)

14

105 гадоў з дня нараджэння ФЁДАРА ІВАНАВІЧА ЛІСОВІЧА(1916, Жыткавіцкі р-н – 1972), аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху ў Пінскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну

14

85 гадоў з дня нараджэння ІВАНА СЦЯПАНАВІЧА ШПАКОЎСКАГА(1936, Пінскі р-н), літаратуразнаўца, крытыка

15 (трэцяя нядзеля жніўня)

ДЗЕНЬ ВАЕННА-ПАВЕТРАНЫХ СІЛ

15

190 гадоў з дня нараджэння ВІНЦЭСЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА КАРАТЫНСКАГА(1831, Карэліцкі р-н – 1891), беларускага і польскага паэта, публіцыста, перакладчыка

15

85 гадоў з часу правядзення ПЕРШАГА ПАЛЕСКАГА КІРМАШУ (Пінск; 1936)

15

80 гадоў з дня нараджэння ТАЦЦЯНЫ ВЯЧАСЛАВАЎНЫ КАБРЖЫЦКАЙ (1941, Украіна), літаратуразнаўца, крытыка, лаўрэата Міжнароднай літаратурнай прэміі імя І. Франко (2000)

15

30 гадоў з часу стварэння рэспубліканскага біялагічнага заказніка СПОРАЎСКІ (Івацэвіцкі, Іванаўскі, Бярозаўскі і Драгічынскі р-ны; 1991)

16

110 гадоў з дня нараджэння АНДРЭЯ АЛЯКСЕЕВІЧА ТРАФІМУКА(1911, Жабінкаўскі р-н – 1999), расійскага вучонага-геолага, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, акадэміка АН СССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1946, 1950), Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (1994), Героя Сацыялістычнай Працы (1944)

16

80 гадоў з дня нараджэння СВЯТЛАНЫ СЯРГЕЕЎНЫ КАТКОВАЙ (1941, Расія), мастака манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, жывапісца, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2010)

16

60 гадоў з дня нараджэння РАМАНА СЦЯПАНАВІЧА МАТУЛЬСКАГА(1961, Украіна), вучонага ў галіне бібліятэказнаўства, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, узнароджанага медалём «За працоўныя заслугі», знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі», выдатніка друку Беларусі, ганаровага архівіста Беларусі, кавалера ордэна Беларускай Праваслаўнай Царквы свяціцеля Кірылы Тураўскага ІІ ступені, ордэна «Крылатага льва» Міжнароднай грамадскай арганізацыі «Ліга развіцця навукі і адукацыі», дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

18

75 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА АНДРЭЕВІЧА) МАРЦІНОВІЧА(1946, Слуцкі р-н), літаратуразнаўца, крытыка, публіцыста, краязнаўца, журналіста, празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя К. Каліноўскага (1998)

19

190 гадоў з дня нараджэння ЗЫГМУНТА БЯРНАРДАВІЧА ЧАХОВІЧА (ЧАХОВІЧА-ЛЯХАВІЦКАГА; 1831, Пастаўскі р-н – 1907), аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863–1864 гг. у Беларусі і Літве

19

80 гадоў з дня нараджэння АДАМА АСМАНАВІЧА МУРЗІЧА(1941, г. Ляхавічы), заслужанага работніка культуры Беларусі, мастацкага кіраўніка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, педагога

19

75 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА КАНСТАНЦІНАВІЧА ГАРДЗЕЯ(1946, Ганцавіцкі р-н), пісьменніка, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1993)

19

70 гадоў з дня нараджэння ВАЛЕРЫЯ ГЕОРГІЕВІЧА КЕСКЕВІЧА(1951, г. Брэст – 2016), архітэктара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988), прэміі міжнароднага конкурса ЮНЕСКА і Міжнароднага саюза архітэктараў «Жыллё — заўтра» (1984)

21

80 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА АНАТОЛЬЕВІЧА МАШЭНСКАГА (1941, Расія), дырыжора, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, педагога, дзеяча Беларускай Праваслаўнай Царквы

21

60 гадоў з дня нараджэння ВІТАЎТА (ВІКТАРА КУЗЬМІЧА) ЧАРОПКІ(1961, г. Мінск), пісьменніка, літаратара, гісторыка, журналіста

22

110 гадоў з дня нараджэння ІОСІФА ПЯТРОВІЧА ЛАКШТАНАВА (1911, Украіна – 1986), тэатральнага акцёра і рэжысёра, заслужанага артыста Беларусі

23

120 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА АНІСІМАВІЧА ДЗЯРУГІ (1901, г. Мінск – 1979), дзеяча самадзейнага мастацтва заслужанага дзеяча культуры Беларусі

24

90 гадоў з дня нараджэння ЮРЫЯ ПАЎЛАВІЧА АЛЬБІЦКАГА (1931, Расія – 1996), мастака кіно, жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982)

25

95 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ФЁДАРАВІЧА ПРАСКУРАВА(1926, Дубровенскі р-н – 1987), пісьменніка, публіцыста, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя П. М. Лепяшынскага (1986)

25

75 гадоў з дня нараджэння АЛЕГА УЛАДЗІМІРАВІЧА САЛТУКА(1946, Шумілінскі р-н – 2015), паэта, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча (2000), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2007), Рэспубліканскага конкурсу на лепшы літаратурны твор года «Залаты Купідон» (2012)

27

210 гадоў з дня нараджэння ТАДЭВУША ГІЛЯРАВІЧА ЛАДЫ-ЗАБЛОЦКАГА (ЗАБЛОЦКАГА-ЛАДЫ; 1811, Сенненскі р-н – 1847), паэта, перакладчыка

27

115 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ МІХАЙЛАВІЧА НОВІКА-ПЯЮНА (сапр. НОВІКА;1906, Нясвіжскі р-н – 1994), паэта, празаіка, кампазітара, культурна-асветнага дзеяча

27

75 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ СЯРГЕЕВІЧА ПАДГАЙСКАГА(1946, Нясвіжскі р-н – 1982), спевака (барытон), заслужанага артыста Беларусі

27

70 гадоў з дня нараджэння НІНЫ ІОСІФАЎНЫ ЛАМАНОВІЧ (1951, Асіповіцкі р-н), харавога дырыжора, педагога, народнай артысткі Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1998), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2016)

27

70 гадоў з дня нараджэння ФЁДАРА АНТОНАВІЧА ПАЛАЧАНІНА (1951, Докшыцкі р-н), драматурга, лаўрэата літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча (2008), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2015)

28

85 гадоў з дня нараджэння ГЕНАДЗЯ МІКАЛАЕВІЧА БУРАЎКІНА(1936, Расонскі р-н – 2014), паэта, перакладчыка, дзяржаўнага дзеяча Беларусі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1972), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы (1980)

28

80 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА КАНСТАНЦІНАВІЧА НЕДЗЬВЕДЗЯ(1941, г. Пінск – 2019), вучонага ў галіне паталагічнай анатоміі, выдатніка аховы здароўя

29

80 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА АЛЯКСАНДРАВІЧА УЛАШЧАНКІ (1941, Украіна), акцёра, заслужанага артыста Беларусі

31

115 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ ГЕОРГІЕВІЧА ЖУНІНА(1906, Расія – 1977), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Магілёўскай і Брэсцкай абласцях у Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1944)

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1049 разоў Апошняя змена Аўторак, 16 Люты 2021 10:17