|
60 гадоў з пачатку работы генератара № 1 ФІЛІЯЛА РУП «БРЭСТЭНЕРГА» БЯРОЗАЎСКАЙ ДРЭС, першай і адной з самых буйных цеплавых электрастанцый блочнага тыпу на Беларусі (Бярозаўскі р-н; 1961) |
|
25 гадоў з пачатку дзейнасці СВАБОДНАЙ ЭКАНАМІЧНАЙ ЗОНЫ «БРЭСТ» (СЭЗ «Брэст»; 1996), першай у Рэспубліцы Беларусь |
1 |
90 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯНЦІНА МІКАЛАЕВІЧА МАЛЫШАВА(1931, Расія), заслужанага архітэктара Беларусі |
1 |
80 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ КОНАНАВІЧА КОТАВА (1941, г. Рэчыца), балетмайстра, збіральніка, даследчыка і папулярызатара танцавальнага фальклору |
3 |
ДЗЕНЬ ІНВАЛІДАЎ |
3 |
230 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА ЛЯВОНАВІЧА ГАМАЛІЦКАГА(1791, Івацэвіцкі р-н – 1861), урача-фізіёлага, гісторыка, члена Віленскай археалагічнай камісіі, літаратара, педагога |
3 |
80 гадоў з дня нараджэння НІНЫ ІВАНАЎНЫ РАДЗІВОНЧЫК (КУКІНАЙ; 1941, Пружанскі р-н), паэтэсы, празаіка |
3 |
70 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ДЗЯМІДАВІЧА КЛІМЕНКА (1951), жывапісца, майстра манументальнага і станковага жывапісу, педагога |
4 |
100 гадоў з дня нараджэння РЫГОРА ПІЛІПАВІЧА КЛІКУШЫНА (1921, Расія – 2014), графіка, аўтара арыгінальных шрыфтоў, дапаможнікаў і альбомаў |
5 (першая нядзеля снежня) |
ДЗЕНЬ ЮРЫСТА |
5 |
90 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА СЯМЁНАВІЧА МУРАХВЕРА (1931, Украіна – 2017), мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі |
6 |
125 гадоў з дня нараджэння ВОСІНА ЛЮБІЧА (1896, г. Гродна – 1990), жывапісца, графіка, ілюстратара, скульптара |
7 |
140 гадоў з дня нараджэння ЯНКІ СВАЯКА (сапр. МАР’ЯНА ФАЛЬСКАГА; 1881, Ляхавіцкі р-н – 1974), перакладчыка, публіцыста, педагога, грамадскага дзеяча |
7 |
80 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ДЗМІТРЫЕВІЧА ЛІЦЬВІНКІ(1941, Столінскі р-н – 2007), фалькларыста, даследчыка і папулярызатара фальклору і этнічнай культуры Палесся, аўтара зборнікаў фальклору, навуковых, вучэбна-метадычных, навукова-папулярных работ і шматлікіх аўдыяматэрыялаў |
8 |
30 гадоў з часу стварэння САДРУЖНАСЦІ НЕЗАЛЕЖНЫХ ДЗЯРЖАЎ (СНД), аб’яднання суверэнных дзяржаў, утвораных у выніку Белавежскіх пагадненняў 1991 г. паміж Рэспублікай Беларусь, Расійскай Федэрацыяй і Украінай (Віскулі; 1991) |
9 |
130 гадоў з дня нараджэння МАКСІМА АДАМАВІЧА БАГДАНОВІЧА(1891, г. Мінск – 1917), паэта, класіка беларускай літаратуры, аднаго са стваральнікаў беларускай літаратуры і літаратурнай мовы новага часу, перакладчыка, літаратуразнаўца, празаіка, крытыка і гісторыка літаратуры |
9 |
90 гадоў з дня нараджэння ГЕНАДЗЯ БАРЫСАВІЧА ТОКАРАВА (1931–2015), акцёра, заслужанага артыста Беларусі |
9 |
85 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА МІКАЛАЕВІЧА САЛАЎЁВА(1936, Валагодская вобл., Расія), мастака, майстра пейзажнага жывапісу |
10 |
ДЗЕНЬ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА |
10 |
70 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА КАНСТАНЦІНАВІЧА) КАСКО(1951, Ганцавіцкі р-н – 2017), паэта, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1995), Літаратурнай прэміі імя У. Калесніка |
11 |
30 гадоў з часу стварэння БЕЛАРУСКАГА НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧАГА ІНСТЫТУТА ДАКУМЕНТАЗНАЎСТВА І АРХІЎНАЙ СПРАВЫ (г. Мінск; 1991) |
13 |
80 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА)МАЛЯЎКІ(1941, Стаўбцоўскі р-н), паэта, перакладчыка, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1970), Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1992), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2002), Рэспубліканскага конкурсу на лепшы літаратурны твор года «Залаты Купідон» (2012) |
14 |
30 гадоў з часу стварэння БЕЛАРУСКАГА САЮЗА ЖАНЧЫН, грамадскага аб’яднання (Мінск; 1991) |
17 |
ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА КІНО |
17 |
110 гадоў з дня нараджэння ІОСІФА ЛЬВОВІЧА ДОРСКАГА (1911, г. Мінск – 1964), тэатральнага дзеяча, драматурга, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі |
17 |
80 гадоў з дня нараджэння ВЯЧАСЛАВА АНДРЭЕВІЧА ДУБІНКІ (1941, г. Слуцк – 2010), пісьменніка, дзеяча народнага мастацтва, фатографа |
19 |
100 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ СЦЯПАНАВІЧА ПАЛЯНКОВА (1921, г. Барань – 2005), жывапісца |
20 |
ДЗЕНЬ СУПРАЦОЎНІКАЎ ОРГАНАЎ ДЗЯРЖАЎНАЙ БЯСПЕКІ |
20 |
110 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА НАВУМАВІЧА АМІТОНА (1911, Украіна – 1969), скрыпача, педагога, заслужанага артыста Беларусі |
20 |
75 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ АЛЯКСЕЕВІЧА СЕРГАЧОВА (1946, г. Мінск), архітэктара, педагога, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2016) |
20 |
70 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА МІКАЛАЕВІЧА ГРОМА (1951, Жыткавіцкі р-н – 2008), дзеяча самадзейнага мастацтва, фалькларыста, этнографа, заслужанага работніка культуры Беларусі |
21 |
225 гадоў з дня нараджэння ТАМАША ЗАНА (1796, Маладзечанскі р-н – 1855), польскага паэта-рамантыка, даследчыка беларускага фальклору, геолага |
21 |
125 гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦІНА КАНСТАНЦІНАВІЧА РАКАСОЎСКАГА(1896–1968), савецкага ваеннага дзеяча, удзельніка Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў, вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Маршала Савецкага Саюза і Польшчы, Героя Савецкага Саюза (1944, 1945), узнагароджанага ордэнам «Перамога», сямю ордэнамі Леніна |
21 |
100 гадоў з часу стварэння ААТ «ПАЛЕСДРУК» (г. Гомель; 1921) |
22 |
ДЗЕНЬ ЭНЕРГЕТЫКА |
22 |
70 гадоў з дня нараджэння ГАЛІНЫ РЫГОРАЎНЫ НЯЧАЕВАЙ (1951, г. Ветка), мастацтвазнаўца, заслужанага дзеяча культуры Беларусі |
23 |
225 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ГЕЛЬТМАНА (1796, Камянецкі р-н – 1874), рэвалюцыянера, удзельніка паўстання 1830–1831 гг., кіраўніка абароны Дрэздэна падчас рэвалюцыі 1848–1849 гг. у Германіі, пісьменніка, публіцыста |
24 |
85 гадоў з дня нараджэння РАСЦІСЛАВА АФАНАСЬЕВІЧА ЖМОЙДЗЯКА(1936, Баранавіцкі р-н), вучонага-географа, картографа, педагога, заслужанага работніка народнай адукацыі Беларусі, выдатніка картаграфіі |
25 |
РАСТВО ХРЫСТОВА (каталіцкае Раство)
|
25 |
130 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІСЛАВЫ ФРАНЦАЎНЫ ЛУЦЭВІЧ (1891, Валожынскі р-н – 1960), літаратуразнаўца, заслужанага дзеяча культуры Беларусі |
27 |
110 гадоў з дня нараджэння ЯКАВА ГЕОРГІЕВІЧА БУРАКОВА (1911–1988), ацёра, заслужанага работніка культуры Беларусі |
27–29 |
100 гадоў з часу стварэння БЕЛАРУСКАГА ТАВАРЫСТВА ПАЛЯЎНІЧЫХ І РЫБАЛОВАЎ, рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання (1921) |
27 |
90 гадоў з дня нараджэння ЮРЫЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА КАРАЧУНА (1931, г. Мінск – 1997), графіка, мастацтвазнаўца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі |
27 |
75 гадоў з часу стварэння ІНСТЫТУТА НАЦЫЯНАЛЬНАЙ БЯСПЕКІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, ДУА (г. Мінск; 1946) |
28 |
60 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ МІКАЛАЕВІЧА ПАПЕКІ (1961, Івацэвіцкі р-н), паэта |