ДАТЫ БЕЛАРУСКАГА І КРАЯЗНАЎЧАГА КАЛЕНДАРА 2014

995 гадоў з часу першага ўпамінання г. БРЭСТА ў “Аповесці мінулых гадоў” (пад 1019 г.)

990 гадоў з дня нараджэння ІЗЯСЛАВА ЯРАСЛАВАВІЧА (у хрышчэнні ДЗМІТРЫЯ; 1024–1078), князя тураўскага і вялікага князя кіеўскага

985 гадоў з дня нараджэння УСЯСЛАВА БРАЧЫСЛАВАВІЧА (УСЯСЛАВА ЧАРАДЗЕЯ; каля 1029–1101), князя полацкага, пры якім быў пабудаваны Полацкі Сафійскі сабор, аднаго з герояў “Слова аб палку Ігаравым”

970 гадоў з пачатку будаўніцтва ПОЛАЦКАГА САФІЙСКАГА САБОРА, помніка архітэктуры ХI–XVIII стст., першага твора мураванага хрысціянскага храмабудаўніцтва на беларускіх землях (Полацк; 1044 ці 1050)

650 гадоў з дня нараджэння ГРЫГОРЫЯ (свец. ГАЎРЫІЛ) ЦАМБЛАКА (каля 1364 – 1419 ці 1420), праваслаўнага царкоўнага дзеяча ВКЛ, балгарскага і старажытнарускага пісьменніка

605 гадоў з пачатку фарміравання запаведнага рэжыму ў БЕЛАВЕЖСКАЙ ПУШЧЫ (Камянецкі, Пружанскі, Свіславіцкі р-ны; 1409)

565 гадоў з часу першых звестак аб г. ЛУНІНЕЦ (1449)

540 гадоў з дня нараджэння ЭРАЗМА ВІТЭЛІЯ (сапр. ЦЁЛАК, ЦЁЛК; 1474(?)–1522), дзяржаўнага, рэлігійнага і культурнага дзеяча ВКЛ і Рэчы Паспалітай, публіцыста, мецэната

520 гадоў з часу атрымання г. ВЫСОКАЕ (Камянецкі р-н) магдэбургскага права і герба (1494)

520 гадоў з часу першага ўпамінання г. КОСАВА (Івацэвіцкі р-н) у пісьмовых крыніцах (1494)

495 гадоў з часу першага ўпамінання г. ІВАЦЭВІЧЫ ў пісьмовых крыніцах (1519)

480 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА ГВАНЫНІ (ГВАГНІНІ;1534–1614), польскага гісторыка, аўтара “Хронікі Еўрапейскай Сарматыі”, у якой шмат звестак па гісторыі і геаграфіі ВКЛ

480 гадоў з дня нараджэння ЯНА ЛАСІЦКАГА (каля 1534 – пасля 1599), польскага гісторыка, бібліёграфа, пісьменніка, рэлігійнага дзеяча, які пэўны час жыў і працаваў у Беларусі

450 гадоў з часу выдання “РАЗМОВЫ ПАЛЯКА З ЛІТВІНАМ”, каштоўнага помніка сацыялагічнай і палітычнай думкі Беларусі XVI ст., аднаго з першых друкаваных свецкіх твораў на тэрыторыі Беларусі (Брэст; 1564)

445 гадоў з пачатку існавання РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ, феадальнай федэратыўнай дзяржавы, у якую ў выніку Люблінскай уніі былі аб’яднаны Польшча і ВКЛ (1569–1795) 

425 гадоў з часу атрымання г. КОБРЫН граматы на магдэбургскае права   (1589)

425 гадоў з часу атрымання г. ПРУЖАНЫ граматы на магдэбургскае права   (1589)

385 гадоў з дня нараджэння СІМЯОНА ПОЛАЦКАГА (САМУІЛА ЕМЯЛЬЯНАВІЧА ПЯТРОЎСКАГА-СІТНІЯНОВІЧА, паводле інш. звестак – ГАЎРЫЛАВІЧА; 1629, Полацк – 1680), беларускага і расійскага пісьменніка, перакладчыка, драматурга, філосафа-асветніка, педагога, тэолага, грамадскага і царкоўнага дзеяча

350 гадоў з дня нараджэння ЛЮДВІКА КАНСТАНЦІНА ПАЦЕЯ (1664–1730), дзяржаўнага і ваеннага дзеяча ВКЛ, удзельніка Паўночнай вайны 1700–1721 гг.

230 гадоў з часу адкрыцця АГУЛЬНААСВЕТНАЙ ШКОЛЫ ДЛЯ ДВАРАНСКІХ ДЗЯЦЕЙ пры манастыры картузаў у м. Бяроза Пружанскага павета (1784)

190 гадоў з дня нараджэння ФЕЛІКСА ЗАВАДСКАГА (каля 1824, Вільня – 1891), друкара, выдаўца, сярод выданняў якога – малітоўнікі, календары, дзіцячая літаратура, творы Ю. Крашэўскага, І. Ходзькі, М. Дубіцкага

180 гадоў з часу стварэння БРЭСЦКАЙ МЕТЭАРАЛАГІЧНАЙ СТАНЦЫІ (1834)

180 гадоў з часу заснавання ВІЦЕБСКАЙ НАСТАЎНІЦКАЙ СЕМІНАРЫІ, першай у Беларусі спецыяльнай навучальнай установы, якая рыхтавала настаўнікаў для прыходскіх і павятовых вучылішчаў, падрыхтоўчых класаў гімназій (Віцебск; 1834–1839)

160 гадоў з дня нараджэння ТЭРЭЗЫ ГАРДЗЯЛКОЎСКАЙ (1854–1933), перакладчыцы, выдаўца, арганізатара беларускай школы, настаўнікам якой з’яўляўся Я. Колас

150 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА ІВАНАВІЧА МІЛАВІДАВА (1864 – пасля 1933), вучонага-гісторыка, археографа, бібліёграфа, педагога, даследчыка помнікаў кірылічнага пісьменства, гісторыі праваслаўнай царквы, паўстання 1863–1864 гг., архіўнай справы 

145 гадоў з дня нараджэння ІВАНА КАНСТАНЦІНАВІЧА БОГАЯЎЛЕНСКАГА (1869–1930), матэматыка, аўтара першых на Беларусі дапаможнікаў па матэматыцы для студэнтаў

145 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА РАМАНАВІЧА ПШЧОЛКІ (1869, Ушацкі р-н – 1943), пісьменніка, публіцыста, этнографа, фалькларыста

145 гадоў з часу заканчэння будаўніцтва ЧЫГУНКІ “БРЭСТ – ВАРШАВА” (1869)

130 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА УЛАДЗІМІРАВІЧА КУМЕЛЬСКАГА (1884–1939), акцёра, рэжысёра, заснавальніка рускага тэатра на Беларусі, заслужанага артыста Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

125 гадоў з дня нараджэння ШНЕЎРА ЗАЛМАНА ШАЗАРА (сапр. ЗАЛМАН РУБАШАЎ; 1889, г.п. Мір – 1974), дзяржаўнага і палітычнага дзеяча, пісьменніка і гісторыка літаратуры, Прэзідэнта Ізраіля (1963–1973)

120 гадоў з дня нараджэння ІЗРАІЛЯ МАЙСЕЕВІЧА ЛЯПЛЕЎСКАГА (1894, Брэст – 1938), дзяржаўнага дзеяча, удзельніка Першай сусветнай вайны, Народнага камісара ўнутраных спраў БССР (1934–1936)

120 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ВАСІЛЬЕВІЧА АЗБУКІНА (1894, Бабруйск – 1943(?)), вучонага-географа, краязнаўца, аднаго з арганізатараў краязнаўчага руху ў Беларусі, дзеяча беларускага нацыянальнага руху

120 гадоў з дня нараджэння АЛЬФОНСА БАЛЯСЛАВАВІЧА ПЕТРАШКЕВІЧА (1894, Віленшчына (?) – 1918), паэта, празаіка

110 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА КАРПАВІЧА ВАСІЛЬЕВА (1904, Рэчыца ці Пінск – 1956), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, поўнага кавалера ордэна Славы

105 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ МІХАЙЛАВІЧА КРЫЎЦА (1909, Мастоўскі р-н – 1945), паэта

105 гадоў з дня нараджэння РЫГОРА ЦІХАНАВІЧА ЛЫНЬКОВА (1909, Рагачоўскі р-н – 1941), паэта, перакладчыка, публіцыста

105 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце ДРУКАРНІ Клейна (1909)

105 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце першага КІНЕМАТОГРАФА (1909)

105 гадоў з часу адкрыцця ў г. Пінску МЕЛАВОЙ ФАБРЫКІ Владаўскага (1909)

95 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце ДРУКАРНІ М. Тэненбаума (1919)

95 гадоў з часу адкрыцця ў г. Драгічыне ДЗЯРЖАЎНАЙ ГІМНАЗІІ імя Ю. КРАШЭЎСКАГА (1919)

95 гадоў з часу адкрыцця ў г. Кобрыне ДЗЯРЖАЎНАЙ ГІМНАЗІІ імя М. РАДЗЕВІЧ (1919)

95 гадоў з часу заснавання ВІЛЕНСКАЙ БЕЛАРУСКАЙ ГІМНАЗІІ  (1919–1944), адной з першых беларускіх сярэдніх навучальных устаноў у Заходняй Беларусі

90 гадоў з часу стварэння БРЭСЦКАГА МУЗЫЧНАГА ГРАМАДСТВА (1924)

90 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце таварыствам “Тарбут” ЯЎРЭЙСКАЙ ГІМНАЗІІ (1924)

90 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце ВЯЧЭРНЯЙ ГІМНАЗІІ ДЛЯ ДАРОСЛЫХ (1924)

90 гадоў з часу стварэння ў г. Брэсце АДДЗЕЛА ПОЛЬСКАГА КРАЯЗНАЎЧАГА ГРАМАДСТВА (1924)

90 гадоў з пачатку дзейнасці РУВП “БРЭСТХЛЕБПРАМ”, буйнейшага аб’яднання хлебапякарнай вытворчасці Брэсцкай вобласці (Брэст; 1924)

90 гадоў з часу заснавання РУП «ВЫДАВЕЦКІ ДОМ “БЕЛАРУСКАЯ НАВУКА”» (Мінск; 1924)

90 гадоў з пачатку выдання штомесячнага дзяржаўнага (нацыянальнага) бібліяграфічнага паказальніка “КНІЖНЫ ЛЕТАПІС” (Мінск; 1924)

90 гадоў з пачатку выдання дзяржаўнага (нацыянальнага) бібліяграфічнага паказальніка “ЛЕТАПІС НОТНЫХ ВЫДАННЯЎ” (Мінск; 1924)

85 гадоў з часу заснавання БАРАНАВІЦКАГА КРАЯЗНАЎЧАГА МУЗЕЯ (1929)

85 гадоў з часу стварэння РУВП “БЕЛМЕДПРЭПАРАТЫ”, аднаго з буйнейшых фармацэўтычных прадпрыемстваў краіны (Мінск; 1929)

85 гадоў з часу заснавання ГОМЕЛЬСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ЎНІВЕРСІТЭТА імя Ф. СКАРЫНЫ (1929)

85 гадоў з часу адкрыцця ў г. Драгічыне ЭЛЕКТРАСТАНЦЫІ (1929)

80 гадоў з пачатку выдання штомесячнага дзяржаўнага (нацыянальнага) бібліяграфічнага паказальніка “ЛЕТАПІС ЧАСОПІСНЫХ АРТЫКУЛАЎ”  (Мінск; 1934)

75 гадоў з часу заснавання ААТ «БРЭСЦКАЯ ШВЕЙНАЯ ФІРМА “НАДЗЕЯ”» (Брэст; 1939)

75 гадоў з пачатку дзейнасці ААТ “САВУШКІН ПРАДУКТ”, аднаго з буйнейшых беларускіх вытворцаў прадукцыі з малака і садавіны (Брэст; 1939)

70 гадоў з часу заснавання ААТ “БАРАНАВІЦКАЯ ШВЕЙНАЯ ФАБРЫКА”, у складзе канцэрна “Беллегпрам” (Баранавічы; 1944)

70 гадоў з часу стварэння ААТ “БАРАНАВІЦКІ АЎТААГРЭГАТНЫ ЗАВОД”, аднаго з вядучых вытворцаў аўтакампанентаў для грузавой і аўтобуснай тэхнікі (Баранавічы; 1944)

70 гадоў з часу заснавання ААТ “БАРАНАВІЦКІ МАЛОЧНЫ КАМБІНАТ”, які ўваходзіць у склад холдынга “Брэстмясамалпрам” (Баранавічы; 1944)

60 гадоў з часу выхаду на экран першага беларускага каляровага мастацкага фільма “ДЗЕЦІ ПАРТЫЗАНА” (Мінск; 1954)

60 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА ПЯТРОВІЧА) ШАЎЦОВА (1954, Давыд-Гарадок), пісьменніка

55 гадоў з часу заснавання ЗАТ “АТЛАНТ”, вядучага вытворца і экспарцёра халадзільнікаў Рэспублікі Беларусь і СНД (1959)

40 гадоў з пачатку правядзення міжнароднага фестывалю мастацтваў “БЕЛАРУСКАЯ МУЗЫЧНАЯ ВОСЕНЬ”, (Мінск; 1974)

40 гадоў з часу стварэння вакальна-інструментальнага ансамбля “ВЕРАСЫ” (Мінск; 1974–1996), лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1980)

40 гадоў з часу стварэння ансамбля “СЯБРЫ” (Мінск; 1974), заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1984)

40 гадоў з часу стварэння БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ЗАСЛУЖАНАГА ХАРЭАГРАФІЧНАГА АНСАМБЛЯ “ХАРОШКІ” (Мінск; 1974), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996) і прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1982)

35 гадоў з часу заснавання біялагічнага заказніка рэспубліканскага значэння БОРСКІ (Ганцавіцкі, Лунінецкі р-ны; 1979)

35 гадоў з часу заснавання ЧЫРВОНАЙ КНІГІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (1979)

35 гадоў з часу заснавання біялагічнага заказніка рэспубліканскага значэння ЯЛОЎСКІ (Ганцавіцкі р-н; 1979)

30 гадоў з пачатку выдання дзяржаўнага (нацыянальнага) бібліяграфічнага паказальніка “КНІГІ БЕЛАРУСІ” (Мінск; 1984)

25 гадоў з пачатку правядзення міжнароднага фестывалю тэатральнага мастацтва “СЛАВЯНСКІЯ ТЭАТРАЛЬНЫЯ СУСТРЭЧЫ”, (Гомель; 1989)

20 гадоў з пачатку выдання навукова-практычнага часопіса “ВЕСНІК БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ЭКАНАМІЧНАГА ЎНІВЕРСІТЭТА” (Мінск; 1994)

20 гадоў з пачатку выдання дзяржаўнага (нацыянальнага) бібліяграфічнага паказальніка “ЛЕТАПІС КАРТАГРАФІЧНЫХ ВЫДАННЯЎ” (Мінск; 1994)

15 гадоў з часу заснавання ландшафтнага заказніка рэспубліканскага значэння СЯРЭДНЯЯ ПРЫПЯЦЬ (Пінскі, Лунінецкі, Столінскі і Жыткавіцкі р-ны; 1999)

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1722 разоў Апошняя змена Чацвер, 18 Красавік 2019 10:07