Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 19 Лістапад 2014 16:30

ЖНІВЕНЬ 2014

90 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце грамадствам прафесійнай адукацыі ГАНДЛЁВАЙ ШКОЛЫ (1924)

80 гадоў з часу стварэння ў м. Бяроза-Картузская Пружанскага павета КАНЦЛАГЕРА для ізаляцыі ліц, абвінавачаных у антыдзяржаўнай дзейнасці (1934)

70 гадоў з часу стварэння ААТ “БЯРОЗАЎСКІ СЫРАРОБНЫ КАМБІНАТ”, аднаго з буйнейшых сыраробчых прадпрыемстваў Беларусі (1944)

1 – 100 гадоў з часу абвяшчэння Германіяй вайны Расіі – ПЕРШАЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ 1914–1918 гг.

1 – 70 гадоў з часу стварэння ААТ “БАРХІМ”, вядучага прадпрыемства Беларусі па вытворчасці тавараў бытавой хіміі (Баранавічы; 1944)

2 – 465 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ КРЫШТОФА РАДЗІВІЛА (мян. СІРОТКА; 1549–1616), дзяржаўнага і ваеннага дзеяча ВКЛ, пісьменніка, мецэната

4 – 70 гадоў з часу заснавання ў г. Брэсце СЯРЭДНЯЙ ШКОЛЫ № 1 (1944)

5 – 65 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА АЛЯКСАНДРАВІЧА ШАВЕЛЯ (1949, Пружанскі р-н), тэатральнага дзеяча, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, дырэктара-мастацкага кіраўніка Брэсцкага тэатра лялек

6 – 130 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНА ІВАНАВІЧА ХЛЯБЦЭВІЧА (1884, Слонімскі р-н – 1953), беларускага і расійскага бібліятэказнаўца, кнігазнаўца, бібліёграфа, літаратуразнаўца, дзеяча беларускага культурна-грамадскага руху пач. ХХ ст.

6 – 60 гадоў з часу выхада першага нумара газеты “Социалистический путь”, з 1962 г. – газета “ЗАРЯ НАД БУГОМ” (1954)

7 – 135 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА АНТОНАВІЧА КРАЧЭЎСКАГА (КРЭЧЭЎСКАГА; 1879, Кобрынскі пав. – 1928), беларускага палітычнага дзеяча, паэта, драматурга, гісторыка

8 – 140 гадоў з дня нараджэння БАРЫСА МІКАЛАЕВІЧА ЖУКОВІЧА (1874, Пружанскі р-н – 1938), гісторыка, архівіста

10 – 135 гадоў з дня нараджэння ЯКАВА ПІНКУСАВІЧА ГРОМЕРА (1879, Брэст – 1933), вучонага-матэматыка, асістэнта А. Эйнштэйна ў Берліне (1915–1928 гг.) і суаўтара некаторых яго прац

10 – 85 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА СЯРГЕЕВІЧА) СТАВЕРА (1929, Докшыцкі р-н – 1995), паэта

12 – 615 гадоў БІТВЕ НА ВОРСКЛЕ, бітве паміж войскамі ВКЛ і Залатой Арды (1399)

14 – 75 гадоў з дня нараджэння ГЕОРГІЯ СЦЯПАНАВІЧА ТАМАШЭВІЧА (1939, Нясвіжскі р-н), паэта, заслужанага журналіста Беларускага саюза журналістаў, старшыні Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага саюза журналістаў

17 – 385 гадоў з дня нараджэння ЯНА ІІІ САБЕСКІ (1629–1696), вялікага князя ВКЛ і караля Польшчы, які ўвайшоў у гісторыю як выдатны палкаводзец, мецэнат, апякун навукі і мастацтва ў Рэчы Паспалітай

17 – 110 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРЫ ІВАНАЎНЫ ФЕДАСЮК (1904, Кобрынскі р-н – 1995), дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, удзельніцы партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны

18 – 115 гадоў з дня нараджэння МІРОНА ЕМЯЛЬЯНАВІЧА КРЫШТАФОВІЧА (1899, Пружанскі р-н – 1985), удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, аднаго з арганізатараў антыфашысцкага падполля і партызанскага руху ў Брэсцкай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, ганаровага грамадзяніна г. Брэста

18 – 105 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ІВАНАВІЧА ВАЛАСЕВІЧА (1909, Бярозаўскі р-н – 1941), удзельніка савецка-фінляндскай 1939–1940 гг. і Вялікай Айчыннай войнаў, Героя Савецкага Саюза (1940)

18 – 90 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА ЯСЕНЯ (сапр. МІХАІЛ АРОНАВІЧ ГОЛЬДМАН; 1924, Мінск – 2006), паэта

20 – 80 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ (МІХАІЛА ПРОХАРАВІЧА) ПАРАХНЕВІЧА (1934, Старадарожскі р-н – 2001), паэта, празаіка, публіцыста, аўтара твораў для дзяцей і юнацтва

21 – 65 гадоў з дня нараджэння СЦЯПАНА СЦЯПАНАВІЧА ПЯСЕЦКАГА (1949, Івацэвіцкі р-н), вучонага ў галіне матэрыялазнаўства, лаўрэата прэміі Ленініскага камсамола Беларусі (1975)

24 – 65 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА ІВАНАВІЧА БРЫГАДЗІНА (1949, Іванаўскі р-н), вучонага-гісторыка, заслужанага работніка адукацыі Беларусі

25 – 115 гадоў з дня нараджэння ЭДУАРДА ЛЬВОВІЧА АРШАНСКАГА (1899–1974), кінарэжысёра, які паставіў адзін з першых беларускіх гукавых мастацкіх фільмаў “Баям насустрач” (1932)

27 – 110 гадоў з дня нараджэння СЦЯПАНА ПІЛІПАВІЧА ПАЦЯРУХІ (1904, Пружанскі р-н – 1982), дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху ў Брэсцкай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну

28 – 80 гадоў з дня нараджэння ЗМІТРА (ДЗМІТРЫЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА) БЯСПАЛАГА (1934, Хойнікаўскі р-н – 1999), пісьменніка, аўтара анімалістычных казак, апавяданняў, нарысаў

30 – 210 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА ХОДЗЬКІ (БАРЭЙКІ; 1804, Мядзельскі р-н – 1891), паэта, фалькларыста, славіста, усходазнаўца

30 – 60 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА РЫГОРАВІЧА ЛУКАШЭНКІ (1954, Аршанскі р-н), Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь, старшыні Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі

31 – 120 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА ВАСІЛЬЕВІЧА ГРУБЭ (1894–1980), скульптара, аднаго з арганізатараў і старшыні Ўсебеларускага аб’яднання мастакоў, народнага мастака Беларусі

31 – 15 гадоў з часу заснавання РЭСПУБЛІКАНСКАГА ГІДРАМЕТЭАРАЛАГІЧНАГА ЦЭНТРА (ГІДРАМЕТЭАЦЭНТРА), дзяржаўнай установы (Мінск, 1999)

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1585 разоў Апошняя змена Чацвер, 25 Красавік 2019 10:27