Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 04 Снежань 2014 10:44

ЛЮТЫ 2015

75 гадоў з часу заснавання УА «ПІНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ МЕДЫЦЫНСКІ КАЛЕДЖ» (Пінск; 1940)

1 – 80 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ІВАНАВІЧА БОРЫСА (1935, Баранавіцкі р-н – 1998), педагога, партыйнага дзеяча Беларусі

2 – 130 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА ВАСІЛЬЕВІЧА ФРУНЗЭ (1885, Кіргізія – 1925), рэвалюцыянера, партыйнага, дзяржаўнага і ваеннага дзеяча, аднаго з найбольш буйных ваеначальнікаў Чырвонай арміі ў часы Грамадзянскай вайны, ваеннага тэарэтыка, які пэўны час працаваў на Беларусі

2 – 80 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА ПАТАПАВІЧА ВАЛЫНЦА (1935, Пінскі р-н), вучонага ў галіне фізіялогіі і біяхіміі раслін, лаўрэата прэміі акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы (1996), прэміі НАН Беларусі (2007)

2 – 80 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА АЛЯКСАНДРАВІЧА ПРАНЬКО (1935, Ляхавіцкі р-н), кінааператара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1966)

4 – 500 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ КРЫШТАПА РАДЗІВІЛА (мян. ЧОРНЫ; 1515, Нясвіж – 1565), дзяржаўнага і ваеннага дзеяча ВКЛ, канцлера (з 1550), адначасова ваяводы віленскага (з 1551), намесніка вялікага князя (з 1561)

5 – 85 гадоў з дня нараджэння РАСЦІСЛАВА ІВАНАВІЧА ЯНКОЎСКАГА (1930, Адэса, Украіна), акцёра тэатра і кіно, народнага артыста Беларусі і СССР, акадэміка Міжнароднай акадэміі тэатра, лаўрэата Тэатральнай прэміі імя І. Буйніцкага (1992), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998), прэміі «За духоўнае адраджэнне» (2003), прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне культуры і мастацтва (2006)

5 – 80 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА РЫГОРАВІЧА ЧЭРНІКА (1935, Пружанскі р-н), паэта, педагога

6 – 65 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ІГНАЦЬЕВІЧА ГУРШЧАНКОВА (1950, в. Гаўлі, Гомельская вобл.), мастака ў вобласці станковай графікі і жывапісу

7 – 65 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА ТРАХІМЁНКА (1950, Карасук, Навасібірская вобл., Расія), пісьменніка, сцэнарыста, доктара юрыдычных навук, прафесара

8 – 205 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ФАМІЧА ХРУЦКАГА (1810, г. п. Ула, Бешанковіцкі р-н, Віцебская вобл. – 1885), мастака, акадэміка жывапісу

10 – 75 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА СЦЯПАНАВІЧА АМЯЛЬЯНЧЫКА (1940, Драгічынскі р-н – 2007), доктара медыцынскіх навук, вучонага ў галіне агульнай гігіены, экалогіі і спартыўнай медыцыны

11 – 80 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ СЯРГЕЕВІЧА) КУСЯНКОВА (1935, Добрушскі р-н, Гомельская вобл. – 2004), пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1991), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (2000)

11 – 75 гадоў з часу стварэння ўстановы «ДЗЯРЖАЎНЫ АРХІЎ БРЭСЦКАЙ ВОБЛАСЦІ» (Брэст; 1940)

11 – 75 гадоў з часу стварэння ААТ «ЗАВОД ГІДРАЎЛІЧНАГА МАШЫНАБУДАВАННЯ» (Кобрын; 1940)

11 – 75 гадоў з часу заснавання ДУ «НАЦЫЯНАЛЬНЫ ГІСТАРЫЧНЫ АРХІЎ БЕЛАРУСІ Ў г. ГРОДНА» (1940)

12 – 125 гадоў з дня нараджэння КАЗІМІРА СВАЯКА (сапр. КАНСТАНЦІН МАЦВЕЕВІЧ СТАПОВІЧ; 1890, Астравецкі р-н, Гродзенская вобл. – 1926), заходнебеларускага паэта, празаіка, рэлігійнага і грамадскага дзеяча

12 – 120 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА АЛЯКСЕЕВІЧА ТРАЙНІНА (1895, Пінск – 1956), расійскага ваеннага дзеяча, контр-адмірала, удзельніка савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг., Вялікай Айчыннай вайны

13 – 310 гадоў з дня нараджэння ФРАНЦІШКІ УРШУЛІ РАДЗІВІЛ (1705 – 1753), пісьменніцы, паэтэсы, першай жанчыны-драматурга ў ВКЛ, заснавальніцы Нясвіжскага тэатра Радзівілаў

13 – 55 гадоў з дня нараджэння ЮРЫЯ ІВАНАВІЧА ХІЛЬКО (1960, Баранавічы), графіка, дацэнта, загадчыка кафедры графікі, лаўрэата прэміі Міжнароднага фонду славянскага пісьменства імя св. Кірылы і Мяфодзія (1990)

15 – ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ ВОІНАЎ-ІНТЭРНАЦЫЯНАЛІСТАЎ

15 – 100 гадоў з дня нараджэння ІВАНА КАНСТАНЦІНАВІЧА КАБУШКІНА (мян. ЖАН, БАБУШКІН, САШКА, НАЗАРАЎ; 1915, Баранавіцкі р-н – 1943), удзельніка Мінскага патрыятычнага падполля ў Вялікую Айчынную вайну, арганізатара і выканаўца самых дзёрзкіх дыверсій супраць гітлераўскіх акупацыйных уладаў, Героя Савецкага Саюза (1965)

15 – 100 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ ФЁДАРАВІЧА НАГАНАВА (1915, Ульянаўская вобл., Расія – 1941), удзельніка абароны Брэсцкай крэпасці (1941), кавалера ордэна Айчыннай вайны I ступені (пасмяротна)

15 – 70 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА ПАЎЛАВІЧА БАБЕЯ (1945, в. Ёдчыкі, Івацэвіцкі р-н), спартсмена (барацьба вольная), трэнера, заслужанага трэнера Беларусі

16 – 115 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА СЦЯПАНАВІЧА НЕСЦЕРУКА (1900, Камянецкі р-н – 1991), ваеннага дзеяча, удзельніка Грамадзянскай, савецка-фінляндскай 1939–1940 гг. і Вялікай Айчыннай войнаў, генерал-маёра артылерыі, генерал-лейтэнанта артылерыі

16 – 90 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ЯКАЎЛЕВІЧА НАВУМЕНКІ (1925, Васілевічы, Рэчыцкі р-н, Гомельская вобл. – 2006), народнага пісьменніка Беларусі, літаратуразнаўца, грамадскага дзеяча, акадэміка НАН Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1967), прэміі НАН Беларусі (1997), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1972)

16 – 75 гадоў з часу заснавання ПІНСКАГА КАЛЕДЖА УА «БРЭСЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ імя А. С. ПУШКІНА» (1940)

18 – 100 гадоў з дня нараджэння РЫГОРА САМУІЛАВІЧА ГАНЦЭВІЧА (1915, Ганцавічы – 1986), мастака, які працаваў пераважна ў графіцы, карыкатуры, нагляднай агітацыі

18 – 80 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ АЛЬБЕРТАВІЧА КАРТЭСА (1935, Чылі), кампазітара, народнага артыста Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982)

18 – 45 гадоў з часу стварэння ў г. БРЭСЦЕ завода бытавой хіміі, зараз ААТ «БРЭСЦКІ ЗАВОД БЫТАВОЙ ХІМІІ» (1970)

19 – 100 гадоў з дня нараджэння МАЦВЕЯ (МІТРАФАНА) ВАСІЛЬЕВІЧА СМАРШЧКА (псеўд. АНАТОЛЬ БЯРОЗКА, АНАТОЛЬ РЭПКАЎ-СМАРШЧОК; 1915, в. Падлессе, Ляхавіцкі р-н – 2008), заслужанага доктара медыцыны, беларускага паэта, культурнага і грамадскага дзеяча

19 – 80 гадоў з дня нараджэння ГЕНАДЗЯ СЦЯПАНАВІЧА АЎСЯННІКАВА (1935, Магілёў), акцёра, народнага артыста Беларусі і СССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988), прэміі «За духоўнае адраджэнне» (2008)

20 – 70 гадоў з дня нараджэння ТАІСЫ МІКАЛАЕЎНЫ БОНДАР (1945, г. п. Рудзенск, Пухавіцкі р-н, Мінская вобл. – 2005), пісьменніцы, перакладчыцы, грамадскага дзеяча, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2004)

22 – 115 гадоў з дня нараджэння ФЁДАРА СЯМЁНАВІЧА КУНЬКОВА (1900, Іванаўскі р-н – 1969), удзельніка Грамадзянскай вайны, аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху ў Пінскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну

22 – 75 гадоў з часу стварэння УА «ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ імя ЯНКІ КУПАЛЫ» (1940)

22 – 55 гадоў з дня нараджэння ІРЫНЫ АЛЕГАЎНЫ ШЫЛАВАЙ (дзяв. Шэшко; 1960, Гродна), спартсменкі, майстра спорту СССР міжнароднага класа, заслужанага майстра спорту СССР, чэмпіёнкі ХХІV Алімпійскіх гульняў па стральбе з вінтоўкі (1988), чэмпіёнкі Еўропы (1996), двухкратнай чэмпіёнкі міра, дзесяцікратнай чэмпіёнкі СССР

23 – ДЗЕНЬ АБАРОНЦАЎ АЙЧЫНЫ і УЗБРОЕНЫХ СІЛ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 – 70 гадоў з часу адкрыцця ў г. БРЭСЦЕ ДЗІЦЯЧАГА КІНАТЭАТРА (1945)

24 – 80 гадоў з дня нараджэння РЫГОРА ІВАНАВІЧА БАРАДУЛІНА (1935, Ушацкі р-н, Віцебская вобл. – 2014), народнага паэта Беларусі, перакладчыка, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1976), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1976)

25 – 110 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ ЯЎХІМАВІЧА КЛЯШЧОВА (1905 ці 1902, в. Міхнавічы, Калінкавіцкі р-н, Гомельская вобл. – 1968), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча БССР, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Пінскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, генерал-маёра, Героя Савецкага Саюза (1944)

25 – 95 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА (ПЯТРА ФЁДАРАВІЧА) ПРЫХОДЗЬКІ (1920, Хоцімскі р-н, Магілёўская вобл. – 2006), паэта, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1985)

26 – 210 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА ЗДАНОВІЧА (1805 ці 1808, Ігуменскі пав., Мінская губ. – 1868), вучонага-гісторыка, пісьменніка, педагога, члена Віленскай Археалагічнай камісіі

26 – 70 гадоў з часу адкрыцця ў г. КАМЯНЕЦЫ КІНАТЭАТРА (1945)

27 – 80 гадоў з дня нараджэння ФЁДАРА ДАНІЛАВІЧА КЛІМЧУКА (1935, Драгічынскі р-н), мовазнаўца, кандыдата філалагічных навук, аўтара прац па беларускай дыялекталогіі, лінгвагеаграфіі, сацыялінгвістыцы, анамастыцы, фальклору, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000)

28 – 75 гадоў з дня нараджэння МАРАТА РЫГОРАВІЧА КЛІМАВА (1940, в. Выганашчы, Івацэвіцкі р-н), мастака ў вобласці манументальна-дэкаратыўнага і станковага жывапісу

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1887 разоў Апошняя змена Панядзелак, 15 Красавік 2019 13:01