Чацвер, 04 Снежань 2014 11:03

КРАСАВІК 2015

70 гадоў з часу адкрыцця УА «ПІНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АГРАРНЫ ТЭХНАЛАГІЧНЫ КАЛЕДЖ» (Пінск; 1945)

1 – 265 гадоў з дня нараджэння ГУГІ КАЛАНТАЯ (КАЛОНТАЙ; 1750, Украіна – 1812), палітычнага дзеяча Рэчы Паспалітай, філосафа, педагога, публіцыста, аднаго з аўтараў Канстытуцыі 3 мая 1791 г., аднаго з вядучых ідэолагаў, потым кіраўніка «левага» («якабінскага») крыла ў час паўстання 1794 г.

1 – 65 гадоў з часу стварэння ДУ «УЗОРНА-ПАКАЗАЛЬНЫ АРКЕСТР УЗБРОЕНЫХ СІЛ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ», лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1972), заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь (2003) (Мінск; 1950)

2 – ДЗЕНЬ ЯДНАННЯ НАРОДАЎ БЕЛАРУСІ і РАСІІ

4 – 55 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ІВАНАВІЧА ЖАЛУДКО (1960, в. Сабалі, Бярозаўскі р-н), мастака ў вобласці станковага жывапісу, акварэлі

5 – 115 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА АЛЯКСАНДРАВІЧА ЛУЧЫНСКАГА (1900, Украіна – 1990), ваеннага дзеяча, генерала арміі, удзельніка вызвалення Брэсцкай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1944)

5 – 75 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ІВАНАВІЧА ШПАКОЎСКАГА (1940, Пінскі р-н – 2001), вучонага ў галіне хірургіі і геранталогіі, члена РАМН

5 – 55 гадоў з часу адкрыцця БРЭСЦКАЙ АБУТКОВАЙ ФАБРЫКІ, якая ў 1976 г. увайшла ў склад Гродзенскага вытворчага аб’яднання «Нёман» (Брэст; 1960)

9 – 90 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ІОСІФАВІЧА ПАЎЛЮЧУКА (1925, в. Вочкі, Брэсцкі р-н – 2008), дзяржаўнага дзеяча БССР, кавалера ордэнаў У. Леніна і «Знак Пашаны»

10 – 115 гадоў з дня нараджэння ГАЎРЫІЛА СТАНІСЛАВАВІЧА ЗДАНОВІЧА (1900, Ляхавіцкі р-н – 1984), ваеннага дзеяча, удзельніка Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, генерал-маёра, Героя Савецкага Саюза (1945)

10 – 75 гадоў з дня нараджэння БАРЫСА АЛЯКСЕЕВІЧА КРЭПАКА (1940, Варонежская вобл., Расія), мастацтвазнаўца, мастацкага крытыка, журналіста, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, двойчы лаўрэата прэміі «За духоўнае адраджэнне» (1998, 1999)

11 – 160 гадоў з дня нараджэння АРСЕНА ІВАНАВІЧА МАРКЕВІЧА (1855, Брэст – 1942), архівіста, літаратуразнаўца, гісторыка, аўтара прац па археалогіі і гісторыі Крыма, грамадскага дзеяча, члена-карэспандэнта АН СССР

12 – 125 гадоў з дня нараджэння ЯНКІ НЁМАНСКАГА (сапр. ІВАН АНДРЭЕВІЧ ПЯТРОВІЧ; 1890, Навагрудскі р-н, Гродзенская вобл. – 1937), пісьменніка, вучонага-эканаміста, грамадскага дзеяча, акадэміка НАН Беларусі

14 – 135 гадоў з дня нараджэння ЯЗЭПА (ВОСІПА ЛЯВОНАВІЧА) ДЫЛЫ (1880, Слуцк, Мінская вобл. – 1973), пісьменніка, тэатразнаўца, грамадскага і культурнага дзеяча, правадзейнага члена Інбелкульта

14 – 95 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ НІЧЫПАРАВІЧА КАРПЮКА (1920, Беластоцкае ваяв., Польшча – 1992), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1986)

15 – 95 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ РАКІТНАГА (сапр. МІКАЛАЙ ІСАКАВІЧ НОВІКАЎ; 1920, Брагінскі р-н, Гомельская вобл. – 2000), пісьменніка

16 – 100 гадоў з дня нараджэння СТАНІСЛАВА ІВАНАВІЧА ЯВОРСКАГА (1915, Брэст – 1988), акцёра, заслужанага артыста Беларусі

16 – 80 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ КАНСТАНЦІНАВІЧА КЛЫШКІ (1935, Баранавіцкі р-н), пісьменніка, крытыка, перакладчыка, педагога, заслужанага работніка культуры Беларусі

18 – 75 гадоў з дня нараджэння ЭДУАРДА СЯМЁНАВІЧА ХАНКА (1940, Казахстан), кампазітара, народнага артыста Беларусі (1996), заслужанага дзеяча мастацтваў БССР (1982), заслужанага дзеяча культуры Аўтаномнай Рэспублікі Крым

23 – 75 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА АПАНАСАВІЧА КАЗЬКО (1940, Калінкавічы, Гомельская вобл.), пісьменніка, кінасцэнарыста, лаўрэата прэміі імя М. Астроўскага (1975), Ленінскага камсамола БССР (1977), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Коласа (1982)

23 – 55 гадоў з часу адкрыцця ў г. КАМЯНЕЦ МУЗЫЧНАЙ ШКОЛЫ (1960)

26 – ДЗЕНЬ ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ ТРАГЕДЫІ

27 – 85 гадоў з дня нараджэння МАЯ ВОЛЬФАВІЧА ДАНЦЫГА (1930, Пінск), жывапісца, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1968), заслужанага дзеяча мастацтваў БССР (1973), народнага мастака Беларусі (1995)

28 – 60 гадоў з дня нараджэння МАРГАРЫТЫ ІВАНАЎНЫ ГАРАВОЙ (дзяв. КАЗЛОВІЧ; 1955, Пружаны), паэтэсы, супрацоўніка Бярозаўскай раённай газеты «Маяк», члена саюза журналістаў

29 – 75 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА СВІДУНОВІЧА (1940, Кобрынскі р-н), вучонага ў галіне металургіі

Чытаць 1652 разоў Апошняя змена Панядзелак, 15 Красавік 2019 12:23