Чацвер, 04 Снежань 2014 11:07

МАЙ 2015

5 гадоў з часу ўводу ў эксплуатацыю ў г. ЛУНІНЦЫ новага ЗАВОДА ПА ВЫПУСКУ ПАРАЛОНУ (першага ў Беларусі) (2010)

1 – СВЯТА ПРАЦЫ

1 – 85 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА ЛЯВОНАВІЧА) ПЕТРАШКЕВІЧА (1930, Талачынскі р-н, Віцебская вобл. – 2012), драматурга, пісьменніка, публіцыста, гісторыка, сцэнарыста, кандыдата гістарычных навук (1967), заслужанага работніка культуры БССР (1975), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР (1976)

1 – 70 гадоў з дня нараджэння ГАННЫ СЦЯПАНАЎНЫ ПЯЧОНКІНАЙ (1945, Віцебск), харавога дырыжора, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

2 – 75 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ ФЯДОСАВІЧА ЛЮБЧУКА (1940, Кобрынскі р-н), дзеяча самадзейнага мастацтва, кампазітара, заслужанага работніка культуры БССР (1978)

5 – ДЗЕНЬ ДРУКУ

6 – 110 гадоў з дня нараджэння ЮРКІ (ЮРЫЯ ПАЎЛАВІЧА) ГАЎРУКА (1905, Слуцк, Мінская вобл. – 1979), перакладчыка, паэта, крытыка, аўтара першай у Беларусі кнігі паэтычных перакладаў «Кветкі з чужых палёў» (1928)

6 – 95 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ КАНСТАНЦІНАВІЧА ЛОГІНАВА (1920, Расія – 2007), акцёра, народнага артыста Беларусі, заслужанага артыста Літвы

6 – 80 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА ВАСІЛЬЕВІЧА ЗАРЭЦКАГА (1935, в. Навіцкавічы, Камянецкі р-н), мастака ў вобласці станковага і манументальна-дэкаратыўнага жывапісу, плаката і графікі

6 – 75 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА СЦЯПАНАВІЧА ЛІПСКАГА (1940, Рэчыцкі р-н, Гомельская вобл.), пісьменніка, старшыні праўлення рэспубліканскага аб’яднання «Беларускі дзіцячы фонд», галоўнага рэдактара часопіса «Вясёлка», лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Маўра (1993), Літаратурнай прэміі імя В. Віткі (1997), Міжнароднай прэміі А. Швейцара (1998), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя К. Каліноўскага (2000)

6 – 65 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА УЛАДЗІМІРАВІЧА МЯСНІКОВІЧА (1950, Нясвіжскі р-н, Мінская вобл.), вучонага-эканаміста, доктара эканамічных навук, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча Беларусі, Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (з 28.12.2010)

7 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ РАДЫЁ, ТЭЛЕБАЧАННЯ І СУВЯЗІ

8 – 50 гадоў назад Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР БРЭСЦКАЙ КРЭПАСЦІ ПРЫСВОЕНА ГАНАРОВАЕ ЗВАННЕ «КРЭПАСЦЬ-ГЕРОЙ» (1965)

9 – ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ

9 – 70 гадоў з часу заканчэння ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ, вызваленчай вайны народаў СССР супраць фашысцкай Германіі і яе саюзнікаў, найважнейшай састаўной часткі Другой сусветнай вайны (1945)

10 – ДЗЕНЬ ДЗЯРЖАЎНАГА ГЕРБА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ і ДЗЯРЖАЎНАГА СЦЯГА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (другая нядзеля мая) 

12 – 80 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ПЯТРОВІЧА ЛАГВІНОВІЧА (1935, Ганцавіцкі р-н), заслужанага трэнера Беларусі і СССР

13 – 110 гадоў з дня нараджэння СТЭФАНІІ МІХАЙЛАЎНЫ СТАНЮТА (1905, Мінск – 2000), актрысы, народнай артысткі Беларусі і СССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982)

13 – 80 гадоў з часу адкрыцця ЛЕСАПІЛЬНАГА ЗАВОДА Я. ШАПІРЫ ў в. Навасёлкі (Лунінецкі пав.; 1935)

13 – 80 гадоў з дня нараджэння АЛЬБЕРТА АЛЯКСАНДРАВІЧА БАГДАСАРАВА (1935, Узбекістан), вучонага-геолага, інжынера, спартсмена (футбол), выдатніка адукацыі Беларусі

15 – ДЗЕНЬ СЯМ’І

17 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ФІЗКУЛЬТУРЫ і СПОРТУ

17 – 75 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ІВАНАВІЧА ІГНАТОВІЧА (1940, Баранавіцкі р-н – 1992), дзяржаўнага дзеяча Беларусі, Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь (1991–1992)

18 – 75 гадоў з дня нараджэння ЯНА АРЦЁМАВІЧА ЧЫКВІНА (псеўд. ЯНКА ДУБІЦКІ; 1940, Беластоцкае ваяв., Польшча), паэта, перакладчыка, літаратуразнаўца, даследчыка беларускай і польскай паэзіі, грамадскага дзеяча

19 – 60 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА АЛЯКСАНДРАВІЧА ГРЫГОР’ЕВА (1955, в. Мазуркі, Ляхавіцкі р-н), мастака ў вобласці жывапісу, графікі, сцэнаграфіі, лаўрэата міжнародных конкурсаў

20 – 75 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ ПЯТРОВІЧА) ВЯРШЫНІНА (1940, Чэрвень, Мінская вобл. – 2009), паэта-сатырыка, гумарыста

22 – 115 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ІВАНАВІЧА КАСПЯРОВІЧА (1900, Пухавіцкі р-н, Мінская вобл. – 1937), краязнаўца, лексікографа, мастацтвазнаўца, літаратуразнаўца, бібліёграфа, этнографа

22 – 80 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА ІВАНАВІЧА ГАЎРЫЛКІНА (1935, Добрушскі р-н, Гомельская вобл. – 1989), пісьменніка, драматурга

24 – 215 гадоў з дня нараджэння ВАЛЕНЦІЯ ВІЛЬГЕЛЬМА ВАНЬКОВІЧА (1800, Бярэзінскі р-н, Мінская вобл. – 1842), мастака, жывапісца, партрэтыста, аднаго з найбольш значных беларускіх мастакоў першай паловы ХІХ ст.

24 – 40 гадоў з часу запуску ў СССР КАСМІЧНАГА КАРАБЛЯ «САЮЗ-18», камандзірам якога з’яўляўся лётчык-касманаўт П. І. Клімук, ураджэнец в. Камароўка Брэсцкага раёна (1975)

25 – 65 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ПЯТРОВІЧА ЯРЧАКА (1950, Івацэвіцкі р-н), вучонага-хіміка

26 – 105 гадоў з дня нараджэння ЭДЗІ (АДОЛЬФА-ЭДУАРДА) ІГНАЦЬЕВІЧА РОЗНЕРА (1910, Берлін, Германія – 1976), джазавага трубача, скрыпача, кампазітара, аранжыроўшчыка, заслужанага артыста Беларусі (1944)

26 – 30 гадоў з часу заснавання найбуйнейшай у Еўропе прамысловай плантацыі журавін «БЕЛАРУСКІЯ ЖУРАВІНЫ» (Пінскі р-н; 1985)

27 – 115 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА АДАМАВІЧА ЖЫЛКІ (1900, Нясвіжскі р-н, Мінская вобл. – 1933), беларускага паэта, перакладчыка, крытыка

27 – 80 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ГЕОРГІЕВІЧА КУДЗІНАВА (1935, Бранск, Расія – 1990), пісьменніка, аўтара нарысаў і перакладаў

27 – 75 гадоў з дня нараджэння ТАМАРЫ РЫГОРАЎНЫ РАЕЎСКАЙ (1940, Асіповічы, Магілёўская вобл.), эстраднай спявачкі, заслужанай артысткі Беларусі

28 – ДЗЕНЬ ПАГРАНІЧНІКА

30 – 105 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ МІХАЙЛАВІЧА ТРУСА (1910, Уздзенскі р-н, Мінская вобл. – 1989), акцёра, першага народнага артыста БССР у Коласаўскім тэатры (1955)

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1844 разоў Апошняя змена Панядзелак, 15 Красавік 2019 12:55